возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ловаць (цячэ праз возера), за 36 км на ПнУ ад г.Гарадок. Пл. 0,79 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 930 м, найб.глыб. 2 м, даўж. берагавой лініі больш за 3,5 км. Пл. вадазбору 258 км². Схілы катлавіны выш. да 5 м, пераважна разараныя, участкамі на У і Пд парослыя лесам. Берагі нізкія, пясчаныя і тарфяністыя, пад хмызняком. Пойма шыр. ад 25 м да 300 м, забалочаная. Мелкаводдзе да глыб. 1 м пясчанае, ніжэй дно ілістае. Востраў пл. 0,1 га. Зарастае. Упадае р. Шыша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАГАРАДО́ЦКІ БОЙ 1943,
бой 425-га партыз. палка па разгроме 1-га ням. батальёна 278-га грэнадзёрскага палка 95-й дывізіі 14 снеж. ў в. Новы Гарадок Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Партызаны перакрылі ўсе падыходы да вёскі і ў ноч на 14 снеж. пачалі наступленне, знішчылі штаб праціўніка, гаражы з аўтамабілямі, склады, захапілі штабныя дакументы. Адначасова, каб адцягнуць увагу праціўніка, узвод партызан атакаваў суседні гарнізон у в. Лубянка. У выніку бою ўвесь фаш. батальён быў знішчаны, партызаны захапілі шмат стралк. зброі, боепрыпасы, амуніцыю і прадукты харчавання ворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ШКІН (Пётр Іванавіч) (14.8.1888, в. Малая Князеўка Калінінскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 3.4.1960),
удзельнік грамадз. вайны ў Беларусі. Скончыў Бакінскае мараходнае вучылішча (1908). З 1909 на Чарнаморскім і Каспійскім флатах. У 1-ю сусв. вайну на Чарнаморскім і Каспійскім флатах. Удзельнік лядовага паходу Балт. флоту (1918) з Гельсінгфорса ў Кранштат. З вясны 1919 на Зах. фронце. У жн.—вер. 1919 нач.Прыпяцкай ваеннай флатыліі, удзельнік баёў за Тураў, Давыд-Гарадок, Петрыкаў. З кастр. 1919 у Дняпроўскай ваеннай флатыліі (Гомель). Пасля грамадз. вайны на Чарнаморскім флоце. У 1930—47 на адм. рабоце ў гандл. флоце СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭНЦ,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лужасянка, за 22 км на У ад г.Гарадок. Пл. 0,22 км², даўж. 830 м, найб.шыр. 450 м, найб.глыб. 2,1 м, даўж. берагавой лініі 2,19 км. Пл. вадазбору 1,45 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 5—7 м (на У і ПдУ 10—15 м), пясчаныя, пад лесам. Берагі сплавінныя, шыр. сплавіны 2—7 м. 2 вузкія залівы. На Пн і Пд забалочаная пойма шыр. 20—50 м. Да ўрэзу вады расце хмызняк. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае. Выцякае ручай у р. Громаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’ЯЧЭНЦІ́НІ ((Piacentini) Марчэла) (8.12.1881, Рым — 19.5.1960),
італьянскі архітэктар; прадстаўнік неакласіцызму. Вучыўся ў АМ і ун-це ў Рыме. З 1929 праф.Рым. ун-та. У творчасці выкарыстоўваў лапідарныя формы, схематызаваў прыёмы класічнай архітэктуры, уводзіў у кампазіцыю жорсткія рытмы аркад, шмат’ярусных вежаў. Асн. работы: ансамбль П’яцца Віторыо Венета і П’яцца Дантэ (1919—29) у Бергама, комплексы спартыўны Фора Італіка (1928—34) і Сусв. выстаўкі (р-н ЭУР; з 1937, абодва ў сааўт.), універсітэцкі гарадок (1930—35, планіроўка і будынак рэктарата) у Рыме, Палацца ды Джустыцыя ў Месіне (1928) і Мілане (1932—40), рэканструкцыя П’яцца дэла Віторыя (1932) у Брэшы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́ШКАВА ВО́ЗЕРА.
У Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Аўсянка, за 40 км на ПнУ ад г.Гарадок. Пл. 0,17 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 230 м, найб. глыбіня 4,1 м, даўж. берагавой лініі 2,38 км. Пл. вадазбору 3 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 12—15 м (на Пн да 3 м, на Пд невыразныя), у ніжняй ч. параслі лесам і хмызняком, у верхняй разараныя. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя, тарфяныя, укрытыя водна-балотнай расліннасцю, хмызняком. Дно ў мелкаводнай зоне пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае пераважна вадзяным арэхам (занесены ў Чырв. кнігу Беларусі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСЬМЯРЫ́Ку архітэктуры,
васьмівугольны ў плане будынак або яго частка. Форма васьмерыка характэрная для архітэктуры Візантыі, паўд. славян (Балгарыя), Арменіі, Грузіі і інш. У Зах. Еўропе вядомы ў раманскай архітэктуры, готыцы, найб. пашыраны ў стылях рэнесансу, барока і класіцызму. Васьмерыкі ў завяршэнні культавых пабудоў вядомы ў стараж.-рус. дойлідстве і звязаны з уплывам візант. архітэктуры.
На Беларусі ў 16—18 ст. у форме васьмерыка будавалі некаторыя вежы гарадскіх умацаванняў (у Віцебску вядомыя пад назвай «круглікаў»), замкаў, палацаў, ратушаў, а таксама культавыя будынкі (Смаргонскі кальвінскі збор), вежы манастыроў і кляштараў. У 16—19 ст. пашырыліся камбінаваныя формы васьмерыка і чацверыка (васьмярык узвышаецца над чацверыком — вежа Заслаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы, вежа-званіца касцёла ў г. Барысаў). У культавым дойлідстве форму васьмерыка звычайна мелі барабаны, якія ўзвышаліся над гал. аб’ёмамі (Магілёўская Мікалаеўская царква). У драўляным, пераважна культавым, дойлідстве 17—19 ст. форма васьмерыка ўзнікла пад уплывам стылю барока. Была найб. пашырана ў вырашэнні цэнтр. аб’ёмаў цэркваў (Слуцкая Міхайлаўская царква) або цэнтр. аб’ёму і званіцы (царква ў в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага р-на). Для Палескай школы дойлідства 2-й пал. 18—19 ст. характэрна чаргаванне васьмерыкоў і чацверыкоў у вырашэнні аб’ёмаў храмаў і званіц (Рубельская Міхайлаўская царква). У 1950-я г. форма васьмерыка выкарыстоўвалася ў жылых і грамадскіх будынках пры вылучэнні зальных памяшканняў, а таксама ў завяршэннях асн. частак бельведэрамі і інш. элементамі.
Ю.А.Якімовіч.
Да арт.Васьмярык. Васьмерыковая вежа-званіца царквы ў в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна.Васьмярык вежы-званіцы касцёла ў Барысаве 1806—23.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
франтава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які любіць франціць, схільны да франтаўства. Самы прыгожы і франтаваты юнак на ўвесь гарадок быў тады Сёмка Фартушнік.Чорны.Франтаваты пісец, ад якога пахла капеечнай французскай вадой, прынёс у кабінет столаначальніка яго, Гольц-Мілера, прашэнне.Мехаў.// Уласцівы франту. Франтаваты выгляд.
2. Які мае модны крой, фасон (пра адзенне, прычоску і пад.). У пакой зайшоў маладзенькі афіцэр у чорным франтаватым гарнітуры.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цудо́ўна,
1.Прысл.да цудоўны.
2.безас.узнач.вык. Пра надзвычай прыгожае наваколле, прыемную абстаноўку. Гэта было цудоўна: і лес, і гарадок, як на далоні, і яна, Марынка, побач.Шыцік.А на возеры было цудоўна!Ваданосаў.
3.узнач.часціцы. Ужываецца як вокліч са значэннем: вельмі добра, выдатна. Партызан аж зажмурыўся, потым ізноў адплюшчыў вочы і ўбачыў бліскучую снарадную гільзу! Гільза! Цудоўна!Зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЛО́ДЗІН (Уладзіслаў Георгіевіч) (н. 26.5.1929, в. Акцябрскі Гарадок Тацішчаўскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне генетыкі раслін. Д-рбіял.н. (1986), праф. (1989). Скончыў Саратаўскі с.-г.ін-т (1950). З 1963 у Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі (у 1965—79 нам. дырэктара). Навук. працы па радыяцыйным і лазерным мутагенезе ў с.-г. раслін. Вызначыў тып спадчыннай зменлівасці раслін пад уздзеяннем радыяцыі — індуцыраваную генетычную нестабільнасць.
Тв.:
Радиационный мутагенез у растений. Мн., 1975;
Мутантно-сортовая гибридизация яровой пшеницы. Мн., 1988 (разам з А.В.Елеф, Б.І.Аўраменка);
Синтетические популяции мутантов растений. Мн., 1990 (разам з Ж.М.Фаміной, Б.І.Аўраменка).