гарадо́к гл. горад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гарадо́к

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Гарадо́к
Р. Гарадка́
Д. Гарадку́
В. Гарадо́к
Т. Гарадко́м
М. Гарадку́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гарадо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гарадо́к гарадкі́
Р. гарадка́ гарадко́ў
Д. гарадку́ гарадка́м
В. гарадо́к гарадкі́
Т. гарадко́м гарадка́мі
М. гарадку́ гарадка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Гарадо́к, -дка́ м. г. Городо́к

гарадо́к, -дка́ м.

1. уменьш. (к го́рад) городо́к;

2. (группа зданий, сооружений) городо́к;

3. только мн. (игра) городки́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарадо́к 1, ‑дка, м.

1. Памянш.-ласк. да горад (у 1 знач.); невялікі горад. Шыбамі аконнымі здалёк зіхацеў маленькі гарадок. А. Вольскі.

2. Група жыллёвых або службовых будынкаў, аб’яднаных адным прызначэннем. Ваенны гарадок. Клінічны гарадок. // Спецыяльна абсталяваная спартыўная пляцоўка. Гімнастычны гарадок.

гарадо́к 2,

гл. гарадкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́рад, -а, мн. гарады́, гарадо́ў, м.

1. Буйны населены пункт, адміністрацыйны, прамысловы, гандлёвы і культурны цэнтр.

Сталічны г.

Г. на Дзвіне.

Жыць за горадам.

2. Населенае месца, абгароджанае і ўмацаванае сцяной (гіст.).

Старажытны славянскі г.

3. У розных рухомых гульнях (напр., лапта, гарадкі) месца, лагер кожнай каманды.

|| памянш. гарадо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. гарадскі́, -а́я, -о́е.

Гарадская гаспадарка.

Гарадскія будынкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Давы́д-Гарадо́к

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Давы́д-Гарадо́к
Р. Давы́д-Гарадка́
Д. Давы́д-Гарадку́
В. Давы́д-Гарадо́к
Т. Давы́д-Гарадко́м
М. Давы́д-Гарадку́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Кажа́н-Гарадо́к

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Кажа́н-Гарадо́к
Р. Кажа́н-Гарадка́
Д. Кажа́н-Гарадку́
В. Кажа́н-Гарадо́к
Т. Кажа́н-Гарадко́м
М. Кажа́н-Гарадку́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Міку́ль-Гарадо́к

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Міку́ль-Гарадо́к
Р. Міку́ль-Гарадка́
Д. Міку́ль-Гарадку́
В. Міку́ль-Гарадо́к
Т. Міку́ль-Гарадко́м
М. Міку́ль-Гарадку́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Давы́д-Гарадо́к, -дка́ м., г. Давы́д-Городо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)