асі́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. асіп, ‑ла; зак.

Страціць чысціню і гучнасць голасу; стаць сіпатым. Агні згаслі ў вачах, і голле асіп, быццам глытнуў з гарачае смагі сцюдзёнай вады. Мікуліч. / у перан. ужыв. Але голас фагота Чамусьці асіп, Вось і флейты сыгралі Апошняе скерца. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаля́зка, ‑а, н.

1. Разм. Лязо гэбля, фуганка, барана і пад. — Цэх план дае, дык якая гаворка пра стамескі, жалязкі, — садзіцца на крэсла і смяецца начальнік. Мыслівец.

2. Абл. Прас, які награваюць на агні. Учора [маці] прасавала мне кофту і жалязкам пляму іржавую пасадзіла!.. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Нагнаць страху, напужаць. Здавалася, што.. і бомбы рвуцца несапраўдныя, і кулямёты лапочуць толькі для таго, каб нарабіць траскатні і нажахаць нас. Сабаленка. [Салавей:] — Нажахаем мяцежнікаў, закруцяцца яны, як шкурат на агні, тады лёгка будзе прарвацца нашым часцям. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скура́т, ‑а, М ‑раце, м.

Разм. Кавалак, абрэзак скуры. Падшыць валёнкі скуратом. □ Сплеценыя лапці Рыгор падшывае скуратом ад старога хамута, падлажыўшы пад яго сукенку для цеплыні. Пальчэўскі.

•••

Як скурат на агні (круціцца, выкручвацца) — даказваць сваю непрычыннасць, невінаватасць у якой‑н. справе, звычайна нядобрай, выгароджваць сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вары́ць, вару́, ва́рыш, ва́рыць; ва́раны; незак., што.

1. Гатаваць страву, пітво кіпячэннем на агні.

В. бульбу.

В. абед.

2. Вырабляць што-н. шляхам кіпячэння, плаўлення і пад.

В. мыла.

В. шкло.

3. Рабіць зварку металічных прадметаў і іх частак.

В. сталь.

◊

Галава варыць у каго (разм.) — пра кемлівага, разумнага чалавека.

|| зак. звары́ць, звару́, зва́рыш, зва́рыць; зва́раны.

|| наз. ва́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1—3 знач.) і варэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. ва́рачны, -ая, -ае (спец.).

В. цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВЕДЫ́ЧНАЯ РЭЛІ́ГІЯ, ведыйская рэлігія,

сістэма поглядаў, якая ўзнікла ў стараж. Індыі на падставе рэлігіі індаарыйскіх плямён і ў канцы 2-га — 1-й пал. 1-га тыс. да н.э. аформілася ў кананічных тэкстах — Ведах, ранняя стадыя фарміравання індуізму. Для ведычнай рэлігіі характэрны культы агню і продкаў, выкарыстанне пры значных ахвярапрынашэннях св. наркатычнага напою — сомы. Жыццё і светапогляд звязваліся з абрадамі і рытуаламі, ад выканання якіх гаспадаром ці жрацом залежалі адносіны з багамі, дабрабыт асобы, сям’і, грамады, дзяржавы. У ведычнай рэлігіі адсутнічала іерархія багоў. Найб. старэйшымі лічыліся багі Неба і Зямлі (Д’яўс і Прытхіві). Найб. папулярны Бог Індра — цар багоў і наладжвальнік свету. Бог агню Агні шанаваўся як пасрэднік паміж людзьмі і багамі, ахвярадаўца. Багам надаваліся чалавечыя рысы, кожны з іх суадносіўся з пэўнай часткай Сусвету — зямной, паветранай, нябеснай. У ведычнай рэлігіі бяруць пачатак уяўленні пра карму, мэтапсіхоз, тапас (аскеза) і інш. З ведычнай рэлігіі развіўся брахманізм.

А.​В.​Гурко.

т. 4, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУ́РСКІ Ілья Данілавіч (26.4.1899, в. Замосце Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 11.8.1972),

бел. пісьменнік. Засл. дз. культ. БССР (1969). Скончыў БДУ (1932). З 1924 у Галоўліце БССР, Галоўрэперткоме, у Галоўмастацтве БССР. У 1935—41 рэдактар газ. «Літаратура і мастацтва», у Вял. Айч. вайну — газ. «За свабодную Беларусь» і сатыр. лістка «Партызанская дубінка», у 1944—60 — час. «Беларусь». Друкаваўся з 1926. Аўтар п’ес «Дрыгва» (1928), «Качагары» (1930), «Маці» (1934), «Хлеб» (1948), «Свае людзі» (1950) і інш. У артыкулах 1930-х г. аддаў даніну вульгарнаму сацыялагізму. Асн. тэмы пасляваен. Творчасці: барацьба з ням.-фаш. захопнікамі (апавяданні, аповесць «Лясныя салдаты», 1945, раман «У агні», 1952, новая рэд. 1959), Кастр. рэвалюцыя ў Петраградзе і на Зах. фронце, у Беларусі (раман-хроніка «Вецер веку», 1966). Аўтар рамана-памфлета «Чужы хлеб» (1969). На бел. мову перакладаў творы М.​Горкага, А.​Чэхава, М.​Твэна і інш.

Тв.:

Лясныя салдаты: Апавяданні і аповесць. Мн., 1979;

Расцвілі вішні: Апавяданні. Мн., 1989.

Літ.:

Успаміны пра Ілью Гурскага. Мн., 1985.

І.Д.Гурскі.

т. 5, с. 537

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІРД (Ird) Каарэл (27.8.1909, Рыга — 25.2.1986),

эстонскі рэжысёр, акцёр.

Нар. арт. Эстоніі (1958). Нар. арт. СССР (1970). Герой Сац. Працы (1984). Вучыўся ў студыі драм. мастацтва ў Тарту (1934—36). З 1940 гал. рэжысёр т-ра «Ванемуйне» (г. Тарту). Сярод пастановак: оперы «Агні помсты» Э.​Капа (1945), «Бераг бур» Г.​Эрнесакса (1958), «Заручыны ў манастыры» С.​Пракоф’ева (1962), «Кацярына Ізмайлава» Дз.​Шастаковіча і «Лебядзіны палёт» В.​Торміса (1966), «Джоні з Гвіяны» А.​Буша (1969), «Піквікскі клуб» Р.​Шантыра (1978); драм. спектаклі: «Мяшчане» (1946), «Ягор Булычоў і іншыя» (1950) М.​Горкага, «Венецыянскі купец» (1958), «Карыялан» (1964) У.​Шэкспіра, «Жыццё Галілея» (1961), «Швейк у другой сусветнай вайне» (1967) Б.​Брэхта, «Дзікі капітан» Ю.​Смуула (1965), «Сумленне» Э.​Ранета (усе ў т-ры «Ванемуйне»), Пастаноўкі вылучалі глыбіня трактоўкі сцэн. вобразаў, арыгінальнае вырашэнне масавых сцэн. Сярод роляў: Ральф («Жыццё ў Цытадэлі» А.​Якабсана), Хігінс («Пігмаліён» Б.​Шоу), Трыгорын («Чайка» А.​Чэхава), Пратасаў («Жывы труп» Л.​Талстога). Дзярж. прэмія Эстоніі 1947. Дзярж. прэмія СССР 1967.

К.Ірд.

т. 7, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́БЕЦ-ФІЛІМО́НАВА Алена Рыгораўна (н. 13.10.1932, Мінск),

бел. пісьменніца. Дачка Р.Я.Кобеца. Скончыла Бел. кансерваторыю (1969), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1971). Выкладала музыку ў навуч. установах Расіі, Беларусі. У 1971—83 працавала на кінастудыі «Беларусьфільм», у выд-ве «Юнацтва». Друкуецца з 1959. У творах для дзяцей і юнацтва тэмы дабрыні, любові да роднай зямлі, праблемы экалогіі і маральна-этычныя. Аўтар паэт. зб-каў «Казка пра месяц» (1963), «Залаты ручнік» (1972), аповесцей «Жаваранкі над Хатынню» (1973), «Блакітны экспрэс» (1976; аднайм. п’еса, паст. 1978), рамана «Агні за перавалам» (1985), кнігі нарысаў пра Грэцыю «У каралеўстве... але не казачным» (1968), сцэнарыя мультфільма «Вася Буслік і яго сябры» (паст. 1974). На бел. мову пераклала зб. вершаў грэч. паэта Я.​Рыцаса «Макронісас» (1973).

Тв.:

Читайка и Гуляйка: Сказки. Мн., 1963;

Семь художников: Сказки. Мн., 1965;

Сказки старого Янниса. Мн., 1969;

Лесной барабан: Стихи. М., 1970;

Стой, машинист!: Повесть. М., 1976;

Вянок дзівосаў: Казкі. Мн., 1986.

т. 8, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́МБЕРГ, Лембергс (Lehmbergs) Аляксандрс (25.3.1921, Рыга — 25.11.1985), латвійскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар. арт. Латвіі (1971). Нар. арт. СССР (1982). Скончыў балетную школу пры Нац. оперы і балетную студыю А.​Фёдаравай у Рызе (1938). У 1939—68 (з перапынкам) артыст, з 1968 гал. балетмайстар Латв. т-ра оперы і балета. З 1956 выкладчык, у 1964—68 дырэктар Рыжскага харэагр. вучылішча. Сярод партый: Аўстрыс («Лайма» А.​Лепіньша), Тот («Сакта свабоды» А.​Скултэ), Лайманіс («Стабурагс» А.​Калніньша), Зігфрыд («Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Франдоса («Лаўрэнсія» А.​Крэйна), Базіль («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.​Глазунова), Альберт («Жызэль» А.​Адана), Прынц, Рамэо і Тыбальд («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева). Паставіў балеты; «Спрыдытыс» А.​Жылінскіса, «У агні» Ю.​Карлсана, «Пер Гюнт» на муз. Э.​Грыга, «Сабор Парыжскай Божай Маці» Ц.​Пуні, Р.​Дрыга, Р.​Глазупа, «Скарамуш» Я.​Сібеліуса, «Кармэн-сюіта» Ж.​Бізэ — Р.​Шчадрына, «Антоній і Клеапатра» Э.​Лазарава і інш.

т. 9, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)