у ведыйскай і індуісцкай міфалогіі бог агню, хатняга ачага, ахвярнага вогнішча; пасрэднік паміж людзьмі і багамі. У Агні мноства іпастасяў: агонь на небе (сонца, маланка), агонь у водах, агонь ахвярнага вогнішча; ён адначасова і стары і малады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Агні камунізма» (газ., Светлагорск) 9/56
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«ДВА АГНІ́»,
бел.нар. гульня. Удзельнікі (8—20 чал.) дзеляцца на 2 каманды, выбіраюць «агнёў» (вядучых). На пляцоўцы чэрцяць «калідор» (даўж. 8—12 м, шыр. 8—10 м). «Агні» становяцца ў «калідоры», гульцы — паабапал яго. Ударам аб зямлю ўнутры «калідора» гулец адной каманды перакідвае мяч гульцу другой, а «агні» ловяць. Гулец, мяч якога злоўлены, лічыцца «згарэлым» і выбывае. Гульня працягваецца, пакуль «агні» выведуць з яе гульцоў другой каманды. Гульню можна праводзіць і са зменай «агнёў» праз 10—15 мін. Перамагае той, хто выведзе з гульні найб. гульцоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕЕРВЕ́РК (ням. Feuerwerk ад Feuer агонь + Werk справа, работа),
каляровыя агні, што ўзнікаюць пры спальванні розных піратэхн. саставаў, таксама рознакаляровыя ракеты, якія запускаюць у час урачыстасцей, свят., Ф. — вогненныя фігуры, якія зменьваюць колер і форму і суправаджаюцца гукавымі эфектамі (воплескамі, халастымі выстраламі). Мастацтва Ф. ўзнікла ў Кітаі і Індыі да н.э.Вытв-сць вырабаў для Ф. (бенгальскія агні, ракеты і інш.) распачалі японцы ў 17 ст. Ф. наз. таксама імклівы паток чаго-н. (напр., Ф. слоў).
амерыканскі акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсер. З 1895 (паводле інш. звестак з 1897) выступаў у мюзік-холе і т-ры пантамімы. У 1914 дэбютаваў у ЗША як акцёр, рэжысёр, сцэнарыст. Спалучаў акцёрскі талент з бліскучай клоунскай тэхнікай. Стварыў вядомую трагічную кінамаску «маленькага чалавека» — бадзягі Чарлі («Бадзяга», 1915; «Ціхая вуліца», «Імігрант», абодва 1917, і інш.). Герой Ч. арганічна існаваў у жанрах трагіфарсу («На плячо!», 1918), меладрамы («Малыш», 1921). У 1923 засн. уласную фірму «Чарлз С.Чаплін філм карпарэйшэн». Пасля фільма «Парыжанка» (1923, без удзелу Ч. як акцёра) зноў звярнуўся да вобраза Чарлі. Непаўторная творчая індывідуальнасць Ч. прынесла поспех стужкам «Залатая ліхаманка» (1925), «Цырк» (1928), «Агні вялікага горада» (1931) і інш. Стварыў антыфаш. сатыр. фільм «Вялікі дыктатар» (1940). Пасля горкай прытчы «Месье Верду» (1947) паставіў фільм «Агні рампы» (1952, прэмія «Оскар» за музыку 1972), у якім выступіў як рэжысёр, сцэнарыст, акцёр і кампазітар. З 1953 у Еўропе. У Вялікабрытаніі паставіў фільмы «Кароль у Нью-Йорку» (1957), «Графіня з Ганконга» (1967). Пра яго мастацтва зняты біягр. фільм «Чарлі» (1992). Спец. прэміі «Оскар» 1928, 1972. Залатая прэмія на Міжнар. кінафестывалі ў Венецыі 1972 за творчасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯМЁШКА,
у беларусаў рэдкая страва з мукі. Жытнюю, радзей грэцкую муку падпрэжвалі, потым засыпалі ў круты вар або залівалі ім, варылі ў печы пры агні. У наш час Л. часам называюць зацірку, рэдкі кулеш, мяшанку жывёле. Вядома на Брэстчыне, Гомельшчыне, Магілёўшчыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯНІ́ЦА,
у беларусаў булка хлеба, звычайна з пшанічнай мукі круглай формы. Пяклі таксама з жытняй, грэцкай або ячнай мукі, такую П. перад выпечкай абкачвалі ў муцэ. Вядома на Магілёўшчыне, Гомельшчыне, Цэнтр. і Усх. Палессі. П. наз. таксама прэсны корж або печыва з хлебнага цеста, спечаныя пры агні. Вядома на Віцебшчыне, Цэнтр. Палессі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАДЗЯ́НСКІ Барыс Львовіч (10.6.1902, Пекін — 2.12.1945),
бел. сцэнарыст маст. і дакумент. кіно. Засл. дз. маст. Беларусі (1935). Працаваў на кінафабрыках «Саўкіно», з 1930 «Савецкая Беларусь». Паводле яго сцэнарыяў створаны маст. фільмы «Першы ўзвод» (1933) і «Залатыя агні» (1935); дакумент. фільмы «Канец жывых машын» (1930), «Дырэктар станка» (1931), «Ратуйце мільёны» (1932), «Ураган» (1932, разам з Р.Кобецам), «Гонар свету» (1933).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАВАРО́ДНІК,
у беларусаў печыва з хлебнага цеста, якое ўжо замешана, але яшчэ не падышло. Цеста абгладжваюць вадой, пальцам робяць дзірачкі, каб не расколвалася. Часам у цеста дадаюць драную бульбу. Пякуць на патэльні пры агні або на гарачым вуголлі. Калі пякуць прама на чарэні, называюць таксама праснак, выхапень, хапун, перапечка, сачэнь і інш. Вядомы па ўсёй Беларусі.