Пячала́ ’чапяла’ (Жд.). Да чапяла́ (гл.) з метатэзай, выкліканай збліжэннем з печ, параўн. палес. чепери́ця ’грыб Agaricus’ пры зыходным пячурыца ’тс’ (гл. пячурка), што, паводле Непакупнага (Связи, 36, 41), адбылося пад уплывам усходнебалтыйскай фанетычнай інавацыі, параўн. пе́кці ’пячы’, літ. kèpti, лат. cept ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патляя́ ’чапяла’ (мазыр., Мат. Гом.). У выніку кантамінацыі лексем патэльня і чапляя́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́хват ’чапяла’ (Сцяшк.). Рус. дыял. смал. вы́хватень ’тс’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выхваціць (гл. хваціць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ажагі́ ’зборная, агульная назва ўсіх прылад, неабходных пры печы (вілкі, качарга, чапяла і інш.)’, ожаг (Бір. дыс.). Гл. вожаг.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ёмка ’чапяла’ (БРС, ТСБМ, Шат., Сцяшк., Мат. Гом., Шатал., Шн., Выг., Янк. I, БДА, Маш.). Рус. ёмка ’тс’ да прасл. ęti, jьmǫ ’браць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Паха́пач, драг. поха́пач ’чапяла’ (Сл. Брэс.). Да па‑ і хапа́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ач, які з прасл. ‑ak‑jь, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 31.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ёмка 1,
1. Прысл. да ёмкі.
2. безас. у знач. вык. Разм. Добра, зручна. Сядзець [Віктару], відаць, было не вельмі ёмка, і ён раз-пораз варочаўся, намагаўся вылезці з кажуха. Шамякін.
ёмка 2, ‑і, ДМ ёмцы; Р мн. ‑мак; ж.
Абл. Чапяла. Дзядзіна.. пякла аладкі, нервуючыся, бразгала праз меру моцна аб прыпечак ёмкаю і патэльняй. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Во́чап ’шост, за які прычэпліваецца вядро ў студні’ (БРС, Бяльк., Шат., Касп., Мядзв., Янк. II, Сцяшк., Бір. Дзярж.); ’бэлька, якая кладзецца зверху ўпоперак на бэльках і цягнецца ўздоўж хаты’ (Інстр. I). Рус. о́чап ’калодзежны журавель’; ’жэрдка для калыскі’, укр. очепа ’крук, бусак, якім прыцягваюць плыт к берагу’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад ачапіць (гл.) (Фасмер, 3, 177; 4, 299). Гл. таксама чапяла, цэп, ачэп.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ска́рга ‘незадаволенасць, нараканне’, ‘заява аб непрымальных дзеяннях ці з’явах’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Байк. і Некр., Сержп.), скарга́ (Гарэц.), ска́рка ‘тс’ (Мал.). Укр. ска́рга, ст.-рус. (XIV ст.) скарга ‘тс’. Ва ўсходнеславянскіх мовах запазычанне з польск. skarga з прычыны наяўнасці ‑ар‑ (Карскі, Белорусы, 146; Кюнэ, Poln., 96; Фасмер 3, 633). Этымалогію гл. скардзіцца. Ст.-бел. скарга, скаркга запазычана ўжо ў XIV ст. з ст.-польск. skarga (Булыка, Лекс. запазыч., 53).
Скарга́ 1 ‘чапяла’ (Сцяшк.). Не вельмі яснае слова, параўнальны матэрыял адсутнічае. Відаць, нейкая кантамінацыя з словам качарга́ (гл.).
Скарга́ 2, скірга́ ‘прыдзірлівая, з’едлівая асоба’, ‘скупы чалавек’ (ТС), сюды ж скоргану́ць ‘злосна сказаць’ (там жа). Гл. карга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
до́ўгі, ‑ая, ‑ае і даўгі́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае вялікую даўжыню (у 1 знач.); проціл. кароткі. Жураўлі нібы плылі ў небе, выцягнуўшы тонкія ногі і доўгія шыі. Якімовіч. Падгіналіся каленкі ад доўгай дарогі. Лынькоў. Барак быў доўгі і нізкі. Чорны. // Большы ў даўжыню, чым патрэбна. Доўгая сукенка. Доўгае паліто. □ Штаны ў .. [Рыгоркі] доўгія, аж да пят. Якімовіч. // Разм. Высокі ростам (пра чалавека). [Сухарукі] быў доўгі .. і худы. Бядуля. За тое, што ён [дзядзька Мітрафан] быў доўгі, як жардзіна, і хударлявы, усе казалі на яго Чапяла. Бажко.
2. Працяглы ў часе. Доўгая разлука. Доўгі позірк. □ Сход быў доўгі, але спакойны. Чорны. Ногі ад доўгага сядзення замлелі, і .. [Віця] захістаўся. Чарнышэвіч.
3. Які працяжна вымаўляецца (пра гукі, склады). Доўгі гук.
•••
Доўгая песня (гісторыя) гл. песня.
Доўгі рубель гл. рубель.
Доўгі язык гл. язык.
Доўгія рукі гл. рука.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)