чапяла́, -ы́, мн. чапёлы і (зліч. 2, 3, 4) чапялы́, -пёл, ж. Спецыяльна загнутая на канцы лапатачка з ручкай для захоплівання гарачай скаварады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чапяла́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. чапяла́ чапёлы
чапялы́
Р. чапялы́ чапёл
Д. чапяле́ чапёлам
В. чапялу́ чапёлы
чапялы́
Т. чапяло́й
чапяло́ю
чапёламі
М. чапяле́ чапёлах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чапяла́ ж. сковоро́дник м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чапяла́, ‑ы, ж.

1. Жалезны кручок з ручкай для падымання і пераносу скаварады. [Зося] спрытна выхапляе чапялою з печы скавараду. Крапіва.

2. перан. Зневаж. Пра высокага, няўклюднага чалавека. Дзе ж Кузьма? Куды падзеўся?.. Дзе ты, злыдзень касавокі? Хоць бы хто, як змёў віхор. Чапяла старая толькі Крадкам выпаўзла на двор. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чапяла; ёмка, ёмачнік (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

чапе́льны гл. чапяла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сковоро́дник м.

1. чапяла́, -лы́ ж.;

2. (шип) плотн. ла́па, -пы ж., замо́к, -мка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Важугі́ ’вілкі, качарга, чапяла, венік’ (Серб.). Гл. вожаг, ожаг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

качарэ́жнік, ‑а, м.

Вугал каля печы, дзе стаяць качарга, вілкі, чапяла і інш. Матка паставіла чапялу ў качарэжнік і падышла да стала. Пянкрат. У качарэжніку, замест чапялы і вілак, стаяла на табурэце ацынкаванае вядро. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пячала́чапяла’ (Жд.). Да чапяла́ (гл.) з метатэзай, выкліканай збліжэннем з печ, параўн. палес. чепери́ця ’грыб Agaricus’ пры зыходным пячурыца ’тс’ (гл. пячурка), што, паводле Непакупнага (Связи, 36, 41), адбылося пад уплывам усходнебалтыйскай фанетычнай інавацыі, параўн. пе́кці ’пячы’, літ. kèpti, лат. cept ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)