Абярта́яцапільна’ (ДАБМ). Магчыма, да аб‑верт‑ая ’тое, што абяртаецца на цэпе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вужва́ ’прывязка, якой прымацоўваецца біч да цапільна’ (ДАБМ, 829, 138, Ліс.). Гл. вужышча. Параўн. таксама вуж, вужык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Супо́нка ’прывязка, якой прымацоўваюць біч да цапільна’ (дзярж., ДАБМ, камент.). Этымалагічна тое ж, што і спона, спонка (гл.), параўн. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́жык ’прывязка, якой прымацоўваецца біч да цапільна’ (Шатал., Сцяц., ДАБМ, 325, 356, 769), ву́жка ’тс’ (ДАБМ, 221). Памянш. да вуж2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупі́ца ’прывязка, якою прымацоўваецца біч да цапільна’ (ДАБМ, камент., 829). Відаць, ад капіца ’тс’ (гл.) пад уплывам пуп ’пупавіна’ або пупок ’ручка ў касе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ка́дзіца, ка́дыца ’калодка ў коле ад воза’ (пін., Нар. лекс.). Рус. ярасл. (з інш. суфіксацыяй) кадка ’патоўшчаны канец цапільна, у якім замацоўваецца раменьчык’, ’драўлянае цапільна, у якім замацоўваецца раменьчык’, ’драўлянае цапільна з патоўшчаным верхнім канцом’, ’біла ў цэпа’, кадочка ’тс’ і ’адтуліна ў патоўшчаным канцы цапільна, у якім замацоўваецца раменьчык’, ’біла цэпа’, кадулька, кадушка і да т. п. Іншыя вытворныя (на ўласна бел. тэрыторыі) ад *kadь таксама з пераносным значэннем: кадка ’тупы канец яйка’ (Нас.), зах.-бран. кадка ’дно бутэлькі’. Адсутнасць фармальных і семантычных аналагаў вымушае кваліфікаваць пін. кадыца як вузкарэгіянальнае ўтварэнне: адсутнасць на палескай і наогул на большай частцы бел. тэрыторыі формы кадзіца не дазваляе ўключыць бел. слова (Трубачоў, Эт. сл., 9, 109) у артыкул *kadica (вытворнае ад *kadь памянш. суфіксам ‑ica). Зафіксаванае Цыхуном (З нар. сл., 191) на той жа тэрыторыі кадушка ’кадаўб’ і ’маленькая цыліндрычная каробачка, зробленая з бярозавай ці вішневай кары з накрыўкай’ сведчыць аб наяўнасці іншай магчымай словаўтваральнай асновы (фармальна супадаючай з кадзь). Звяртае на сябе ўвагу ўкр. дыял. колодиця ’калодка ў коле ад воза’, палес. колодиця ’тс’, якое і словаўтваральна і тыпалагічна адпавядае бел. слову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абі́ч ’частка цэпа, якой б’юць па калоссі’ (Кап.), абічышчацапільна’ (ДАБМ), абічоўка (Мат. дыял. канф.), абіч < *o‑bit‑jь. Магчыма, а‑ — пратэтычнае, а не прэфіксальнае, тады адэкватна біч ’бізун’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кялтуя́цапільна’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. keltojä ’тс’ (Сл. паўн.-зах., ДАБМ). Запазычанне з літ. мовы (Урбуціс, Baltistica, 1969, V (I), 61; Смулкова, Лекс. балтызмы, 41; Лаўцугэ, Балтизмы, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

начапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак., што.

1. Накінуўшы, замацаваць; павесіць, навесіць. Начапіць вяроўку на рогі. Начапіць ручнік на кручок. □ Аксён падымае біч, выходзіць на двор, каб начапіць на цапільна. Колас. [Дзед] хуценька павярнуўся тварам да будкі і дрыжачымі рукамі начапіў на дзверы замок. Галавач.

2. Разм. Надзець што‑н., прымацаваўшы, прывесіўшы да чаго‑н. Начапіць партупею. Начапіць наган на пояс. □ Бабка начапіла старыя акуляры з ніткамі замест аглобелек. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пачапе́йка ’прывязка, якою прымацоўваецца біч да цапільна’ (арш., ДАБМ, 829). Утворана ад дзеяслова папапіць, а не чапляць, параўн. папапіць ’прывязаць почапку’ (Варл.), пры дапамозе суфікса ‑ей(ка). Параўн. таксама папапей ’почапка ў адзенні’ (навагр., Нар. сл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)