тычы́на, ‑ы, ж.

Вялікая палка; шост. Быў смешны дзядзька той часінай З пустою лыжкаю, з тычынай, Якою трэскі ён варонай. А тут Алесь як зарагоча! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́рыва, ‑а, н.

Разм. Вараная рэдкая страва. Саша стаяла каля прыпечка, як на варце, падкладала ў агонь трэскі, здымала з варыва пену. Шамякін. // зб. Вараныя стравы, варанае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жага́рытрэскі’ (Сцяшк. МГ), ’тонкія сухія галінкі’ (Зданюкевіч, Лапатаўшчызна), жагу́ры, жагя́ры ’тонкае сучча, лом; трэскі’ (Сл. паўн.-зах.). Польск. żagary. З літ. žãgaras ’галлё, ламачча’, лат. žagari ’тс’ (< літ.). Цыхун, Лекс. балтызмы, 52; Фрэнкель, 1284; Лаўчутэ, Сл. балт., 45 (дзе іншая літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трусо́к ‘пілавіны’ (Касп.), ‘тонкія галінкі, трэскі і г. д.’ (ТС). Да труск (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́прыскі мн. л. ’трэскі’ (ТС). Вытворнае ад прыспаць, пырскаць (гл.), параўн. попырскі ’пырскі’ (навагр., Нар. словатв.), а таксама рус. дыял. пдпрыскы ’адросткі на расліне, дрэве, парасткі’. отпрыски ’парасткі, нашчадкі’, аналагічна да побеги ’адросткі, парасткі’. Цікавае ў семантычным плане (’трэск’ і ’трэскі’) параўнанне са славен. praskali ’трашчаць, рыпець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дрогкі, траскі, трускі, трэскі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

sliver

[ˈslɪvər]

1.

n.

1) трэ́ска; шчапа́ f.; стрэ́мка f.

2) па́сма о́ўны, лёну, баво́ўны)

2.

v.

шчапа́ць (на трэ́скі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ЛАКАМАБІ́ЛЬ (франц. locomobile ад лац. locus месца + mobilis рухомы),

перасоўная ці стацыянарная парасілавая ўстаноўка Мае поршневую паравую машыну і паравы кацёл, аб’яднаныя ў адзін агрэгат. У якасці паліва выкарыстоўваліся адходы вытв-сці (напр., кастрыца, трэскі, пілавінне) або мясц. паліва (торф, дровы). Непатрабавальны да якасці вады і паліва. Выкарыстоўваўся як сілавая машына ці крыніца пары ў сельскай гаспадарцы і на невял. прамысл. прадпрыемствах для тэхнал. мэт, напр., варкі, сушкі, ацяплення. З 1960-х г. вытворчасць Л. ў б. СССР прыпынена з-за іх малой эканамічнасці.

т. 9, с. 105

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Скіпа́ць ‘шчапаць, калоць трэскі, лучыну’ (Шымк. Собр., Бяльк., Юрч. Вытв., Мат. Маг.; бялын., Нар. сл.; ЛА, 1). Гл. скяпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́чыкітрэскі, стружка з ляшчыны’ (зэльв., Сл. ПЗБ), лы́чына ’палоска лубу з карой’ (в.-дзв., там жа). Да лыка1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)