Муда́н ’баран’ (Тарн., к. 162). Польск. мазурск. mędak ’тс’. Да муды́ (гл.). Аб суфіксе ‑ан гл. Сцяцко, Афікс. наз., 147.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцёбка, сцёпка ’будынак для захавання гародніны, кладоўка’ (слонім., Шн. 3; Касп., ТС, Маш., Сл. Брэс., Тарн., ПСл, Мат. Гом.). Гл. стобка, істопка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сука́дла ’сукала’ (Сцяшк., Сцяц. Сл., Скарбы; віл., навагр., шчуч., Сл. ПЗБ; ЛА, 4), сука́дло ’тс’ (гарад., Сл. ПЗБ; Тарн., Бес.). З польск. sukadło ’тс’, на што ўказвае суф. ‑dło.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вісцёбка ’стопка, камора, варыўня’ (Тарн., ДАБМ), як і вусцё́пка, вістэ́пка і інш., з’яўляецца фанетычным варыянтам да стопка (гл.), істобка (гл.), ізба́ < jьstъba (Мартынаў, Лекс. взаим., 120–126; Лекс. Палесся, 160).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́гальна (puhalno) ’ручка біча, пугі’ (Тарн.). Ад пуга 1 па тыпу касільна ’дзяржанне касы’, пужальна ’пугаўё’, магчыма, пад уплывам вядомай на Палессі “дэпалаталізацыі” ж: угэ < ужэ, няўго < пяўжо і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́ніна, ка́нка ’льняны саламяны або з гнуткіх галінак (абшытых палатном) абручык вакол галавы замужняй жанчыны пад хусткай, на які накручвалі валасы’ (Маш.; слонім., Шн.; Тарн., Сакал.). Да тканіца < тканка (Помн. этнагр., 135).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падбор ’абцас’ (ТСБМ, Шат., Касп., ТС, Інстр. I), пудбо́р ’тс’ (Тарн.). Рус. подбо́р, укр. подбі́р ’тс’. Да падабраць < браць (гл.). Семантыка зразумелая з тлумачэння ’абцас, зроблены з кавалкаў скуры’ (ТСБМ), г. зн. падабраны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяча́й ’дзірка ў верхнім камені жорнаў, куды засыпаюць збожжа’ (Інстр. III, Шатал., З нар. сл.), вечэя́ (Тарн.), вечай (Сцяшк. МГ). Рус. вечея (СРНГ, пск.; дзве іншых фіксацыі без лакалізацыі). Слова вядома на вузкай тэрыторыі (захад рускай і беларускай моўных зон). Рус. вечея < ячея яшчэ ў Даля. Беларускія формы адпаведна ячай (Сцяшк., МГ, Мат. АС), ячэя (Тарн.). В не прыназоўнік vъ, як дапускаў Бернекер, а пратэза; параўн. дублеты: ветроўка/ятроўка (КСТ), вехо/эхо (КСТ), вікона/ікона (Янк. I), ветаж < этаж (Жд., 2). Незразумела нечея (Сцяшк. МГ), відавочна, выпадковая форма н + j. Прымаючы пад увагу бічай ’круглая дзірка ў верхнім камені ручных жорнаў’ (Касп.), не выключана ўзаемадзеянне з бічайка (гл.). Да гэтага параўн. у Даля обечайка ’ячэя, ячэйка, вочка невада’; параўн. яшчэ ячэя/вечэя/очэя (Тарн.), дзе апошняя форма паказвае на збліжэнне з око ’вока’. Гл. дадаткова літаратуру пад вечай і ячай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пастройка, постройка, пострбикі, пустрбика ’будынак, будынкі’ (Янк. 1, Тарн., Сл. Брэс., Ян.; лудз., Сл. ПЗБ). З рус. постройка ’тс’. Пашырэнне слова, відаць, было звязана з уключэннем Беларусі ў тэрыторыю Расійскай імперыі ў XVIII ст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ку́лька 1 ’ручка на кассі ў выглядзе абагнутага лучка’ (Сцяшк., З нар. сл., Нар. лекс., Жыв. сл., Тарн. Studia, Дразд., Арх. Бяльк., Янк. II, Бір., Выг.). Да куляцьі.
◎ Ку́лька 2 ’клёцка’ (Яўс.). Да кулях (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)