санитари́я санітары́я, -ры́і ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Sanitätswesen n -s санітары́я

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

саніта́рны, -ая, -ае.

1. гл. санітарыя.

2. Які выконваецца паводле патрабаванняў санітарыі; звязаны з ажыццяўленнем мерапрыемстваў па санітарыі.

Санітарная асвета.

С. стан памяшкання.

С. нагляд.

3. У арміі: які мае адносіны да медыцынскай службы.

Санітарная часць.

С. пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антысанітары́я

(ад анты- + санітарыя)

парушэнне правіл санітарыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

sanitation

[,sænɪˈteɪʃən]

n.

пале́пшаньне саніта́рных умо́ваў, аздараўле́ньне n., санітары́я f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

антысаніта́рны

(ад анты- + санітарыя)

які супярэчыць патрабаванням санітарыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Sanität f -

1) санітары́я

2) агу́льны стан здаро́ўя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

МУНІЦЫПАЛІТЭ́Т (ням. Munizipalität ад лац. municipium самакіравальная абшчына),

1) сукупнасць выбарных органаў мясцовага кіравання і самакіравання, а таксама ніжэйшая адм.-тэр. адзінка ў некаторых краінах. Тэрмін «М.» вядомы з часоў Стараж. Рыма, дзе так наз. гарады, якія мелі права самакіравання. У сярэднявеччы гэты інстытут атрымаў развіццё ў магдэбургскім праве. Сучасная структура муніцыпальных органаў складаецца з выбарных устаноў (саветаў, сходаў) і выканаўчага апарата, якія ўзначальвае мэр, бургамістр, староста. М. займаецца мясц. пытаннямі, што маюць важнае значэнне для насельніцтва: жыллёвыя і быт. паслугі, мед. абслугоўванне, школьная адукацыя, санітарыя, мясц. служба правааховы грамадскага парадку, пажарная служба, дарогі і г.д. М. правамоцны займацца гасп. дзейнасцю, мець ва ўласнасці жылыя будынкі, кватэры, зямельныя ўчасткі, устанаўліваць мясц. падаткі і зборы за карыстанне рознымі дабротамі і выгодамі, выдаваць ліцэнзіі. М. таксама называецца будынак, дзе размяшчаецца яго выканаўчы апарат.

2) Самакіравальная абшчына з правам юрыд. асобы.

В.А.Кадаўбовіч.

т. 11, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)