fafuła

ж. расцяпа, разявака, цюхцяй, целяпень, цяцера

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

растеря́ха прост. разява́ка, -кі м. и ж., разя́ва, -вы м. и ж., расця́па, -пы м. и ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вя́пла ’разява, расцяпа’. Запазычанне з літ. vė́pla ’тс’. Урбуціс, Baltistica, 5 (1), 1969, 53; Непакупны, Праблемы філал., 92.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабу́да ’негаспадарлівы чалавек, гультай’ (КТС, С. Гаўрусёў), рус. лабути́на, маск. лабуда́ ’ні да чаго не здатны’, ’знішчанае адзенне, лахманы’, лабу́та ’някемлівы, няспрытны’, калуж. лобуда́ ’задзіра’, ’шпана’, польск. labudaрасцяпа, павольны чалавек’, чэш. мар. loboda ’бадзяга’. Сюды ж і славац. lebediť si ’адпачываць, атрымліваць асалоду, быць у бяздзейнасці’. Балтызм. Параўн. літ. lebẽdýti ’псаваць, дрэнна рабіць’, lẽbeda, lebedà ’неахайны, мямля, размазня, расцяпа, непаваротлівы’, лат. lebeze ’неахайны’. Гл. таксама Слаўскі, 4, 15, 401.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раске́парасцяпа, някемлівы, рассеяны, няўважлівы чалавек’ (карэл., З нар. сл.; дзярж., Нар. сл.; Сл. рэг. лекс.). Непалаталізаваны варыянт да расцяпа, які, паводле Векслера (Гіст., 92), рэалізаваўся на поўдні Беларусі на месцы спалучэння sk у skʼ у пачатку і сярэдзіне слова. Пра сувязь з кеп ’дурань; блазан’ (гл.) спецыяльна Слаўскі, 2, 151. Сюды ж і раске́па ’раздвоены дышаль у вупражы валоў’ (Лексика Пол.), раске́паць ’зразумець, здагадацца’ (Жд. 2), магчыма, пад уплывам кепова́ць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПО́ЛЬКА (чэш. polka ад půlka палавіна),

бел. нар. танец чэш. паходжання. Муз. памер ​2/4. Выконваецца па крузе ў парах. Асноўны рух — паўкрокі з паваротам, якія ўпрыгожваюцца разнастайнымі дробнымі па (падскокамі, прысядкай, прытупамі, выстаўленнем нагі на пятку і інш.). У 1840-я г. быў пашыраны ў Еўропе як бальны танец. У розных рэгіёнах узнікалі лакальныя варыянты П., якія асіміляваліся з мясц. харэагр. фальклорам і станавіліся народнымі. Лёгкасць пранікнення П. ў бел. харэаграфію абумоўлена пэўнай блізкасцю яе да нац. танц. традыцый (2-дольнасць метра, хуткі тэмп, прастата рухаў і кампазіцыйнай будовы, жыццярадасны настрой). Бытуе ў мностве муз., харэагр. і тэкставых (у выглядзе прыпевак) разнавіднасцей. У назвах бел. П. адлюстраваны тэрыторыя пашырэння («Барысаўская», «Смаргонская», «Віцябчанка»), асаблівасці харэагр. будовы («Рассыпуха», «Вязанка»), характар лексікі і выканання («Трасуха», «Крутуха», «Ківуха», «З прысюдамі», «Драбней маку», «Паважна», «Какетка»), эмац. (гумарыстычны) настрой («Шэльма», «Расцяпа», «Гопсясюся», «Злодзей»), звычкі і рухі жывёл і з’явы прыроды («Зайчык», «Чыжык», «Дожджык»), імёны дзейных асоб («Альбіна», «Янка»), назвы старадаўніх танцаў, з якімі злілася П. («Трасуха», «Мазур-полька») і інш.

Ю.​М.​Чурко.

т. 12, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Растрапэ́йла ’неахайная жанчына’, (Сл. рэг. лекс.), рострэ́па ’неахайная і бесклапотная жанчына’ (ТС), растрэ́паніца ’неахайніца’ (Сцяшк. Сл.). Ад растрапа́ць ’разарваць, раскудлаціць’ (гл. трапаць) з экспрэсіўнай фанетыкай і суфіксацыяй. Сюды ж растро́парасцяпа’ (ганц., Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недара́йда ’неахайны чалавек; няўклюда’ (Сл. ПЗБ), недаральда ’тс’ (там жа), польск. niedorajdaрасцяпа, няўклюда’. Хутчэй за ўсё ў беларускай мове запазычанне з польскай, у якасці зыходнай формы можа быць спалучэнне адмоўя з дзеясловам doradzić ’даць рады, парадзіць’, літаральна ’чалавек, які не можа сабе даць рады’, або doraič ’параіць’ (Варш. сл., 3, 274). Непераканальныя спробы вывесці названыя словы з літ. *nedadairà (з метатэзай у беларускай мове), якое парву́ноўваецца з neapdairūs ’неабачлівы чалавек’ (Грынавяцкене і др., LKK, 16, 1975, 184; параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, U6), або з літ. nedereiväрасцяпа, няўклюда’ (Сл. ПЗБ, 205).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́пка1 ’насечка, метка на бервяне’ (Бяльк.) — як вынік дзеяння ад ля́паць1 (гл.).

Ляпка2 ’пройгрыш, страта’ (КТС — Дунін–Марцінкевіч). З лексікі карцёжнікаў. Да польск. lapa ’ашуканства’, якое з ням. Lappe ’разява, расцяпа’ (Варш. сл., 2, 684).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раструха́нка ’растрапаная жанчына’ (Жд. 2), раструхонка ’тс’: раструхонка кудлы развесіла (Сержп. Прык.), раструха́йла (ръструха́йла) ’разявака, расцяпа’ (ушац., Нар. лекс.). Параўн. раструхну́цца ’разысціся, раз’ехацца’ (Ян.), растру́хівацца, растру́сываць ’растрасаць’ (Мат. Гом.), што да трух, трус (гл.), сюды ж расту́рханы, растру́ханы ’раскудлачаны’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. таксама раструхан ’неахайна адзеты’ (Колас), растурха́н ’тс’ (карэліц., Жыв. НС), што, магчыма, звязана з наступным словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)