расця́па, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -цяп (разм., неадабр.).

Някемлівы, няўважлівы, рассеяны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расця́па

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. расця́па расця́пы
Р. расця́пы расця́п
Д. расця́пу расця́пам
В. расця́пу расця́п
Т. расця́пам расця́памі
М. расця́пе расця́пах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расця́па

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. расця́па расця́пы
Р. расця́пы расця́п
Д. расця́пе расця́пам
В. расця́пу расця́п
Т. расця́пай
расця́паю
расця́памі
М. расця́пе расця́пах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расця́па м. и ж., разг. растя́па

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расця́па, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ам (‑аю), ж.

Някемлівы, рассеяны, няўважлівы чалавек. [Наталля:] Вы расцяпа. За харошае змагацца трэба. Крапіва. — А вы, Антось, калі не злодзей, дык вялікі расцяпа. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

губашлёп, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм., груб.).

Разява, расцяпа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растя́па разг. расця́па, -пы м. и ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

растеря́ха прост. разява́ка, -кі м. и ж., разя́ва, -вы м. и ж., расця́па, -пы м. и ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вя́пла ’разява, расцяпа’. Запазычанне з літ. vė́pla ’тс’. Урбуціс, Baltistica, 5 (1), 1969, 53; Непакупны, Праблемы філал., 92.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабу́да ’негаспадарлівы чалавек, гультай’ (КТС, С. Гаўрусёў), рус. лабути́на, маск. лабуда́ ’ні да чаго не здатны’, ’знішчанае адзенне, лахманы’, лабу́та ’някемлівы, няспрытны’, калуж. лобуда́ ’задзіра’, ’шпана’, польск. labudaрасцяпа, павольны чалавек’, чэш. мар. loboda ’бадзяга’. Сюды ж і славац. lebediť si ’адпачываць, атрымліваць асалоду, быць у бяздзейнасці’. Балтызм. Параўн. літ. lebẽdýti ’псаваць, дрэнна рабіць’, lẽbeda, lebedà ’неахайны, мямля, размазня, расцяпа, непаваротлівы’, лат. lebeze ’неахайны’. Гл. таксама Слаўскі, 4, 15, 401.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)