Пажы́тнік ’род адналетніх або мнагалетніх раслін сямейства бабовых’ (ТСБМ), ’пылюшнік вузкалісты, Thalictrum augustifolium Jacq.’ (Кіс., Інстр. II), ’Trigonella L.’ (Кіс.). Рус. пожитник ’Trigovella L.’, чэш. pažitka ’цыбуля-рэзанец’. Да рус. пажить, чэш. pažit, якое ад па- і жить (гл. жыць) (Фасмер, 3, 185; Махэк, 440).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жывіцельнік (Кіс.), жывацельнік ’расліна Thalictrum aequilegifolium L., пылюшнік вадазборалісты’ (Касп.). Па лекавых уласцівасцях расліны ад асновы дзеяслова жывіць ’гаіць’ ці з суфіксамі ‑цель (‑tel‑), ‑н (‑ьn‑), ‑ік, ці з другой складанай часткай ‑těl‑ (гл. цела) і суфіксамі ‑ьн‑ік. У рус. самар. гаворках адзін з відаў Thalictrum мае назву жи́воко́сть (гл. жывакост).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вярэ́даўнікпылюшнік жоўты, Thalictrum flavum L.’ (віц., Кіс., Інстр. II), драг. вырдоўнэ́к ’паўночнік палявы, Knautia arvensis (L.) Coult.’ утворана пры дапамозе суф. Nomen instrumenti ‑нік (аў‑нік) ад верад‑оў‑ < verdъ (гл.). Лекавыя ўласцівасці расліны паслужылі асновай для ўтварэння назвы не долькі ў бел. мове, пра што сведчаць іншыя сінонімы лексемы: райнік, гаец, гойнік (віц., Кіс.), але і ў іншых слав. мовах; параўн. рус. вередовец, вередная (вередовая) трава, укр. вередник, славен. vrẹ́dnik, vrẹdníca і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лілей ’лілея, Lilium L.’ (Ян.), гродз. лілея, гом. лялея (Кіс., Ъяльк., Яруш., ТСБМ), лілія (ТСБМ, Сцяшк., Сіг.; драг., Сл. паўн.-зах.), лылія ’тс’ (Бес.), в.-дзвін., лудз., астрав. лілея, лілія, лялея ’гарлачык белы і жоўты’ (Сл. паўн.-зах.), брэсц., гродз. лілея вадзяная ’гарлачык белы, Nymphaea alba L.’ (Кіс.), ст.-бел. лилея, лелея, лилия (XVI ст.) запазычаны са ст.-поль£к. lilii̯a, lelija ’лілея’, якія паходзяць з с.-в.-ням. lilje, W/а < лац. lilia (мы. лік ад Шійт) ’тс’ (Булыка, БЛ, 9, 30; Слаўскі, 4, 256). Магчыма, што форма лілей прыйшла з ц.-слав., параўн. ст.-рус. лилий, лилиюмъ ’лілея’ (з XVI ст.). Сюды ж ліліёвы ’светла-жоўты’ (іўеў., Сцяшк., Сл.), лілейкапылюшнік вадазборалісты, Thalictrum equilegifolium L.’ (гродз., Кіс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяду́ніца1, медуніца ’вятроўнік шасціпялёсткавы, Filipem- dula hexapetala Gilib. (Бяльк.; маг., Кіс.), укр. медуниця. Да медуніцах (гл.). Назва перайшла з расліны спірэя, якая раней называлася Spiraea filipendula. Аналагічна ў польск. мове tawula — ’спірэя’ і ’вятроўнік’.

Мяду́ніца2, мядуніца лугаваяпылюшнік вузкалісты, Thalictrum angustifolium Jacq.’ (маг., Кіс.; Дэмб. 1). Укр. медунка, медуниця, рус. калуж. медуница, медуничник ’тс’. Відавочна, да мёд: расліна выкарыстоўвалася ў якасці прынады для таго, каб у вулей прыйшоў малады рой пчол, як і меліса, якая ў чэш. мове мае назвы: meduhka (ст.-чэш. medunice), medunka, у славац. medovka, mädonicaJ mädka, у польск. miodunka, балг. медуника.

Мяду́ніца3 ’мінушкі звычайныя, Chrysosplenium alternifolium L.’ (маг., Кіс.). Няясна.

Мядуніца4, мядунка ’канюшына палявая, Trifolium arvense L.’ (віц., Кіс.), рус. цвяр., алан., арханг. медуница, медуничник ’тс’, перм. медунка ’чырвоная канюшына’; польск. miodunka, балг. медован трилистник ’канюшына’. Да мёд (гл.): расліна з’яўляецца меданосам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́траніца1 ’пралеска, кураслеп дуброўны, Anemone nemorosa L.’ (ветк., Мат. Гом.), ветраніца белая ’расліна’ (КТС). Рус. тамб. ветраница ’анемона’, зах.-сіб. ’сон-трава, Pulsatilla patens’, польск. wietrznica ’анемона’, серб.-харв. вѐтреница, вјѐтреница ’тс’, славен. vẹ̑trnica ’кураслеп’; ’дарыкній травяністы’, ст.-рус. ветряница ’назва лекавай травы’ (з XVIII ст.). Да ве́цер (гл.). Расліна названа так таму, што яна любіць адкрытыя, даступныя ветру месцы, паляны, лугі. Назвы, звязаныя з лексемай вецер, у славянскіх народаў атрымалі шматлікія расліны, напр.: бел. вятроўнік ’Filipendula Mill.’, укр. вітреник ’яснотка, шанта’; ’медуніца, шчамяліца’; ’спірэя’; ’пылюшнік’, славен. vétrnik ’васілёк’, рус. ветреница (гл. вышэй) і ’перакаці-поле’, ве́треная трава́ ’белая канюшына’; ’гарлянка’, ве́треник ’лясны кураслеп’ і інш., магчыма, таму, што некаторыя з іх ужываюцца для лячэння прастудных захворванняў, а таксама хвароб ад ветру.

Ветраніца2 ’пустазвонка’ (КТС), укр. ві́тренница ’няверная, нясталая, легкадумная жанчына’, паўн.-рус. ветреница ’нясталы, няверны, марнатраўны (аб чалавеку)’, польск. уст. wietrznica ’легкадумная жанчына, ветраго́нка’ ад ве́транік ’ветрагон’ і суф. ‑іц‑а.

Ветраніца3 ветраны млын’ (Касп.), рус. пенз., горк. ве́треница, балг. паўн.-усх. вятърница, макед. ветерница ’тс’, славен. vẹ̑trnica ’крыло ветранога млына’. Узнікла ў выніку намінацыі выразу ветраная мельніца (пры дапамозе суфікса ‑іц‑а). Гл. таксама ветранік1 (суфікс ‑ік).

Ветраніца4 ’ветранае надвор’е’ (КТС). Утворана ад прыметнікавай асновы ветран‑ (гл. ветраны) і суф. ‑іц‑а (які называе з’яву па яе прыкметах) паводле ўзору галалёдзіца.

Ве́траніца5 ’ветраная воспа’ (лоеў., браг., Мат. Гом.). Укр. вітренниця ’гарачка’; ’шаленства’, рус. ветреница, уладз., арханг. ’ветраная воспа’, наўг. ’хранічныя наскурныя высыпкі’, польск. wietrznice ’кароста ветраной воспы’, славен. vẹ̑trnice ’ветраная воспа’. Прасл. větrьnica, якая ўтварылася шляхам субстантывацыі прыметніка větrьnъ. Да вецер (гл.).

Ве́траніца6 ’дзве дошкі ў франтоне’ (палес., Мат. Гом.), віц. ’падшыўная дошка ля краю страхі’ (Касп.). Гл. ве́траніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяха́1 ’пучок яловых лапак для выцірання коміна’ (Шат.), ве́ха ’знакі з лапак ёлкі, якімі зімой указваюць дарогу’ (Сцяшк. МГ). Польск. wiecha ’пучок, звязка, вянок з саломы і г. д.’, чэш. věch, wich ’саламяны жмут і да т. п.’ Традыцыйна параўн. са швед. vese ’жмут’, ст.-інд. veṣkáḥ ’пятля’, ст.-ісл. visk ’вязка саломы ці чароту’, ст.-в.-ням. wisk ’пучок, жгут, скрутак’, лац. virga ’галінка, прут’ і г. д.; гл. Фасмер, 1, 308. Мартынаў (вусн. паведамл.) прапануе: věxa < vě‑ti (vějati), як strě‑xa. Параўн. яшчэ вехаць.

Вяха́2 ’высокі дарожны шост, жэрдка, кол з пучком сена ці саломы; знак забароны для праезду і г. д.’ (БРС, Нас., Яруш., Бір. Дзярж., Бес., КСТ, Шат.). Укр. віха, рус. веха, польск. wiecha, в.-луж. wécha, н.-луж. wjecha, чэш. vich, славац. viecha ’тс’, балг. тырн. веха ’мятла з саломы’. Відавочна, перанос значэння з часткі рэаліі на цэлае (пучок сена — шост з пучком сена). Семантыка, відаць, яшчэ праславянская ці ва ўсякім разе агульная для поўначы славянскага свету. Пра асаблівую архаіку значэння ’знак забароны’ (бел., польск., луж., чэш.) гл. Махэк₂, 689. Параўн. яшчэ вяха1.

Вяха́3 ’высокі нязграбны чалавек, тонкі чалавек’ (палес., Бел.-рус. ізал.). Рус. веха — паўночнае. Польск. wiecha ’худая і высокая жанчына’ (Варш. сл.). Да вяха2. Перанос, паводле падабенства, ’высокая тонкая палка — высокі, худы чалавек’; гл. Лучыц-Федарэц, Бел.-рус. ізал., 62. Даволі звычайна; параўн., напрыклад, жардзіна ’тс’. Параўн. яшчэ славен. vẹ́ha ’нясталы чалавек’ (калі гэта толькі не ад véchati ’веяць’).

Вяха́4 ’цыкута, Cicuta virosa L.’ (Дэмб., Касп., Кіс., віц., гродз., маг.); ’пылюшнік, Thalictrum L.’ (Інстр. II); ’амяла, Viscum album L.’ (КСТ, Маш.); ’віка’ (Нас.). Укр. vex, vexa, vix, vixa, vjuxa, vyxa ’Cicuta virosa L.’, vixa ’амяла’ (Макавецкі, Sł. botan.), виха ’амяла’ (Лыс., Пал.), veha ’Thalictrum flavum L.’, veh ’Sium latifolium L.’, veh ostrołystyj ’Sium lancifolium L.’, veh małyj ’Oenanthe aquatica Lam.’ (Макавецкі, Sł. botan.), рус. дыял. вех, вёх, ’атрутная трава’, вех ’Cicuta virosa L.; Aethusa cynapium L.; Aegopodium podagraria L.; Capsella bursa pastoris; Stellaria glauca With.’, вех малый ’Oenanthe phellandrium Lam.’, вех болотный ’Peucedanum palustre’, веха ’трава, шкодная для жывёлы; Oenanthe L.; Sium latifolium L.; Thalictrum flavum L.; Salix L.; Cicuta virosa L.’, мышья веха ’Ruscus aculeatus L.’, вёха, вях, вяха ’Cicuta virosa L.’, вьёх ’Peucedanum palustre; Cicuta virosa L.’, вяха ’Conium maculeatum’, вехалка ’Anthericum ramosum L.’, веховласик ’Apera spica venti L.’ (СРНГ), польск. wiech ’Cicuta’. Відавочна, што пры разнастайнасці значэнняў словамі вяха і пад. называюцца пераважна расліны сямейства парасоністых. Трэба думаць, тут перанос па падабенству ад вяха1 ’пучок саломы, галінак і г. д.’ (гл.). Параўн., напр., польск. бат. wiecha ’кветаносная частка сцябла’. Прыклады падобнай з’явы: славен. véha ’адлеглы ліст расліны’, серб.-харв. вијѐха ’віліна мятла ’Asparagus acutifolius’. Не выключана, аднак, што гэта незалежнае аддзеяслоўнае ўтварэнне і сюды не адносіцца. Працэс гэты ахоплівае амаль што ўсю ўсходне-славянскую тэрыторыю і акрэсліць больш вузкія ўнутраныя арэалы даволі цяжка. Больш-менш выразна акрэсліваецца тэрыторыя распаўсюджання значэння ’Cicuta virosa L.’ (амаль што поўнасцю бел., укр., рус., часткова польск.). Замкнёны арэал (на Палессі) утварае назва веха (виха, віха) ’Viscum album L.’, аднак ёсць фіксацыі і на іншай тэрыторыі (галіц., Макавецкі, Sł. botan.). Улічваючы такія значэнні для слова вяха, як ’знак забароны’, можна меркаваць (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), што перанос назвы на атрутныя расліны быў не зусім выпадковым. Укр. назвы тыпу veś і пад. (Макавецкі, Sł. botan.), відаць, вынік нейкіх фанетычных трансфармацый. Гл. яшчэ Рудніцкі, 1, 374–375. У лац. viscum ’амяла’ іншая матывацыя (літаральна ’клейкае, ліпкае’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)