пылю́шнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. пылю́шнік
Р. пылю́шніку
Д. пылю́шніку
В. пылю́шнік
Т. пылю́шнікам
М. пылю́шніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пылю́шнік, -ку м., бот. васили́стник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пылю́шнік, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых з перыстарассечаным лісцем, дробнымі жаўтаватымі ці ружова-бэзавымі кветкамі са шматлікімі тычынкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пылюшнік 8/645

- » - ворлікалісты 8/645 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЫЛЮ́ШНІК (Thalictrum),

род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 120 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я, гарах Паўд. Афрыкі і ў тропіках Паўд. Амерыкі. На Беларусі 5 відаў. Найб. вядомыя П.: ворлікалісты (Th. aquilegifolium), жоўты (Th. flavum), светлы (Th. lucidum). Трапляюцца сярод хмызнякоў, па берагах рэк, на вільготных лугах.

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны выш. 40—120 см. Лісце чаргаванае, перыстарассечанае. Кветкі дробныя, белыя, жоўтыя, ліловыя, сабраныя ў мяцёлчатыя. гронкападобныя або шчыткападобныя суквецці. Плод — шматарэшак. Усе віды П. ядавітыя. Лек., інсектыцыдныя, фарбавальныя, меданосныя, дэкар. расліны.

В.​М.​Прохараў.

Пылюшнік: 1 — ворлікалісты; 2 — альпійскі; 3 — смярдзючы; 4 — светлы.

т. 13, с. 151

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пылю́шнік ’расліна Thalictrum L.’ Няясна, магчыма, да пыліць ’пускаць пылок’; адносна гэтай і іншых назваў расліны гл. Кісялеўскі, Аб нек. асабл., 26–27.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

васили́стник бот. пылю́шнік, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Су́зікпылюшнік вузкалісты, Thalictrum angusfolium Jacq.’, су́зіц ’тс’ (Кіс.), укр. су́зикпылюшнік; дзікая пятрушка; піжма’, у́зик ’дзікая пятрушка’, рус. су́зикпылюшнік; піжма’. Няясна. Мажліва, ад вузкі, першапачаткова адносілася да пылюшніка вузкалістага (ЕСУМ, 5, 469).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пілю́шка ’расліна пылюшнік, Thalictrum L.’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Паводле ілюстрацыі: … цвіце белым цветам… можна меркаваць, што мова ідзе пра нейкую іншую расліну, бо пылюшнік! на Беларусі (2 віды) цвітуць жоўтымі (Th. flavum) і ружова-бэзавымі (Th. lucidum) кветкамі. Шлюшка — відазмененая (кантамінаваная?) назва пылюшнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памошнікпылюшнік вузкалісты, Thalictrum angustifolium Jacq.’ (Кіс., Касп.; КЭС, лаг.). Да мох (гл.); словаўтваральная аснова (па)мош‑, параўн. замошша, миіара і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)