наздра́ты, ‑ая, ‑ае.

З вялікімі ноздрамі. Часам галава [каровы] прыпыніцца, у шыбу ўпрэцца вільготная наздратая пыса і зашуміць моцна, нюхнуўшы паветра. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упершыню́, прысл.

Першы раз. Упершыню за ўсю дарогу .. [Васілю] захацелася не спяшацца, прыпыніцца, пачакаць. Мележ. «Мама!».. Упершыню пачула баба такое слова ад пасынка. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыстакну́цьпрыпыніцца на хвілінку’ (Яруш.). Дэрыват ад *прыста́ка (параўн. папярэдняе слова), якое ад прыста́ць з суф. ‑ака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысто́іць, прысто́йваць ’ідучы, спыніцца, стаць на кароткі час’ (Гарэц., Бяльк., Жд.; чавус., Нар. сл.; ТСБМ), прыста́іваць ’спыняцца на кароткі час’; ’стаяць над тымі, хто працуе’; ’настойваць’ (Нас., Юрч.), прысто́яцьпрыпыніцца, пастаяць кароткі час’ (ТС), прыстояць ’затрымацца на хаду, прыпыніцца, пачакаць’ (Растарг.), ст.-бел. пристояти ’быць разам’: с молодци моими пристои (Альтбаўэр). Рус. смал. пристоя́ть ’спыніцца, зрабіць перадышку падчас хады’, укр. присто́яти ’пастаяць, чакаючы’. Да стая́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перапыні́цца, ‑пынюся, ‑пынішся, ‑пыніцца; зак.

Спыніцца, прыпыніцца на кароткі час, перарвацца. Падпісаўшы колькі паперак, Варанецкі перапыніўся і прыкурыў люльку. Скрыган. Калі на нейкі час перапыніўся мінамётны абстрэл, Марыя высунула галаву з акопчыка. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прытарнава́ць ’прыгнаць да берага (пра плыт)’; ’дастасаваць, дапасаваць’ (Др.-Падб.; лід., Сл. ПЗБ), прытарнава́ццапрыпыніцца, прыстаць’ (ТСБМ), ’прыстаць да берага’ (лід., Сл. ПЗБ), перан. прытарнава́цца ’прыстасавацца’ (Гарэц.; валож., Стан.). Да тарнава́ць, тарнава́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прытарнава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак.

Абл. Прыпыніцца, прыстаць. Аўтух з сваёй кампаніяй скалазубаў прытарнаваўся да плота — вакол яго, як заўсёды, грымеў безупынны раскатны рогат. Зарэцкі. І толькі прытарнаваўся я, ногі пад сябе падкурчыў, як адчыніліся дзверы і ўвайшоў рослы такі, над усімі піянерамі большы. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераста́ць ’перастаць’ (ТСБМ), укр. переста́ти ’тс’, ’станавіцца на дарозе’, рус. перестать, стараж.-рус. перестати ’спыніцца, адстаць, спыніць’, польск. przestać, н.-луж. pśesiaś, в.-луж. přeslać ’перастаць, прыпыніцца’, чэш. přestati ’тс’, славац. prestať ’перастаць, пакінуць, скончыцца’, славен. prestáti, серб.-харв. прѐстати, макед. престане, балг. преста́на ’тс’, ст.-слав. прѣстати ’перастаць, наступіць’, ’спыніць’. Прасл. *perstati. Параўн. аналагічна ўтворанае лац. per‑stāre ’цвёрда стаяць, заставацца на месцы, працягвацца’. Да пера- і стаць (гл.) (Трубачоў, Проспект, 69–70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыста́нішча, ‑а, н.

Месца, дзе можна прыстаць, прытуліцца, прыпыніцца; часовае жыллё. Драпеза загадаў патушыць усе пячуркі ў зямлянках, каб іх дым не выдаваў ворагу партызанскага прыстанішча. Паслядовіч. Стогнуць Бусліныя сосны: даўганосыя птахі сёлета занялі ў Грынях .. нечае шматгадовае прыстанішча. Пташнікаў. Па дарозе на горад выцягнуўся абоз у пошуках новага прыстанішча. Лобан. // перан. Пра таго (тое), хто (што) служыць аховай, абаронай. Абстрактная мара часам была адзіным прыстанішчам ад кашмараў жыцця. Перкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спыні́цца, спыню́ся, спы́нішся, спы́ніцца; зак.

1. Перастаць рухацца, спыніць што-н. рабіць, устрымацца ад якога-н. дзеяння.

С. на паўдарозе.

Матор спыніўся.

Гэты чалавек не спыніцца ні перад чым (перан.: пойдзе на любыя ўчынкі).

2. Часова размясціцца, пасяліцца дзе-н.

С. ў гасцініцы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра развіццё, ход і пад.: прыпыніцца, перарвацца.

Работы па ўкладцы труб спыніліся.

4. на кім-чым. Пра погляд, увагу, думкі і пад.: затрымацца на кім-, чым-н.

Мой позірк спыніўся на сыне.

5. на кім-чым. Прыйсці да якога-н. рашэння, спыніць свой выбар на кім-, чым-н.

С. на выбары маладога кандыдата.

|| незак. спыня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)