Аб ’сёння’ паўн.-слав. Праславянскі характар яго даводзіцца, магчыма, яшчэ балтаславянскай канструкцыяй тыпу бел. аб ноч ’на працягу ночы’. Параўн. рус. ц.-слав. объ нощъ, чэш. ob noc, н.-луж. hob noc, серб.-харв. об ноћ, славен. ob noč, літ. apýnaktis (Трубачоў, Проспект, 65–66).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трудне́ча ‘цяжкасць, перашкода, замінка’ (Нік., Оч.), ‘цяжкасць, цяжка’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Параўн. серб. трудно̀ћа ‘цяжарнасць’, харв. trudnòća ‘тс’. Разам з апошнімі могуць разглядацца як сумесныя інавацыі з суф. *‑otja (Трубачоў, Проспект, 59–61; Слав. языкозн. V, 182, 187–188), параўн. малеча, пустэча (гл.). Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прада́ць ’аддаць за пэўную плату’, ’здрадзіць’ (ТСБМ), прода́ць ’тс’ (ТС). Рус. прода́ть, укр. прада́ти, ст.-рус. продати, польск. sprzedać, але старое przedajny ’прадажны’, чэш. prodati, славац. predat, серб.-харв. про́дати, славен. prodáti, балг. прода́м ’прадаць’. Відаць, ужо прасл. *prodati (Трубачоў, Проспект, 721). З *pro‑ (гл. пра-) і *dati ’даць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перагаро́дка, парагаро́дка, пырыгоро́дка ’тонкая сценка ў памяшканні’ (ТСБМ), ’канявая сцяна’ (ЛА, 4), ’дыяфрагма’ (ЛА, 1). Да прасл. *per‑gord‑ъka, якое з *per‑gord‑iti ’перагарадзіць, агарадзіць, аддзяліць, паставіць плот’; словаўтваральна і марфемна тоеснае с.-перс. par‑gārdan ’праводзіць вакол баразну’, ’агароджваць’ (Трубачоў, Проспект, 69). Больш падрабязна гл. пера- і гарадзі́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мале́ча ’маленькія дзеці, жывыя істоты’, ’драбната, драбяза’, ’дзіцяня’ (ТСБМ, Янк. 1, Сцяшк., Нас., Бяльк., Растарг.), ’чалавек нізкага росту’ (Растарг.). Укр. мале́ча ’малыя дзеці’, рус. мале́ча: смал. ’дзіця’, славен. malȏča ’дробязь’, серб.-харв. мало̀ћа ’малая колькасць’. Трубачоў (Проспект, 59–61) дапускае праблематычнасць пры ўзвядзенні гэтых форм да прасл. malotja; магчыма, ‑otja > ‑etja (?). Да малы́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Се́начы, сёначы ‘ў гэтую ноч’ (рагач., Сл. ПЗБ), параўн. балг. снощи, серб.-харв. си̏ноћ, славен. snọ́ći. Да прасл. *si noktʼi, спалучэння ўказальнага займенніка *si ж. р. (гл. сей) і *noktʼь Р. скл. ад *noktʼь, гл. ноч (Трубачоў, Проспект, 79). Параўн. утварэнне з адваротным парадкам элементаў *noktʼьsi > стараж.-рус. ночесь ‘сёння ноччу’ (ЭССЯ, 25, 183–184).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слі́чны ‘прыгожы, цудоўны’ (Нас.), ‘прыгожы, прывабны’ (Бяльк., Нар. Гом., Сцяшк. Сл.). Як і ст.-бел. сличный ‘прыгожы, прывабны, цудоўны, чароўны’ (Ст.-бел. лексікон) з польск. śliczny ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 195). Апошняе да lice ‘твар’ (Брукнер, 298); гл., напрыклад, ліцава́ць. Адносна падобных утварэнняў у славянскіх мовах, што ўзыходзяць да *sъličьnъjь, гл. Трубачоў, Проспект, 81.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́рвісінка ’першацёлка’ (рас., Шатал.). Рус. пе́рвесинка, пе́рвестника ’тс’. Параўн. таксама польск. pierwiosnek, pierwiosnek ’чалавек-навічок’, ’пачатак’, ’кветка ключыкі, Primula L.’, чэш. prvosenka ’тс’, славен. prvesnica ’жанчына, якая нарадзіла упершыню’, ц.-слав. пръвѣснъ ’першародны’, укр. первісний ’першасны’ Прасл. *pьrvěst(ь)nъjь — прыметнік, утвораны ад адцягненнага назоўніка ж. р. *pьrveslъ (параўн. *sves(b), як аналагічнае праслав. утварэнне *pьrvotьnъjь < *pьrvotа > pierwotny, рус. пе́рвостный (Трубачоў, Проспект, 75–76).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
[Бага́цце] ’агонь, вогнішча, касцёр’. Існаванне гэтага слова ў бел. мове вельмі праблематычнае. Фасмер, 1, 101–102; Трубачоў, Проспект, 39, не ўказваюць крыніцу. Вядомыя слоўнікі бел. мовы (уключаючы і дыялектныя) яго не знаюць. Рус. дыял. бага́ть, бага́тье, укр. бага́ття ’вогнішча’. Паходжанне слова спрэчнае. Звычайна збліжаюць з грэч. φώγω ’пяку, смажу’, ст.-в.-ням. bahhan (ням. backen) ’пячы’ і г. д. Гл. Бернекер, 38; Фасмер, 1, 101–102; Трубачоў, Проспект, 39. Але багацце з яго марфалагічнай структурай не здаецца старым словам. Больш верагодная сувязь з бага́ты; матывацыя тут вылучалася розная: 1) Патабня, ЖСт., 1891, 111, 117 (міфалагічнае ўяўленне агню золатам, багаццем); гл. Зяленін, Табу, 2, 59 і наст.; Гаверс, Tabu, 65 (першапачаткова багацця < *bogatъ ’багаты’; Фасмер (ZfslPh, 20, 454) лічыць гэта народнай этымалогіяй); 2) Ільінскі (ИОРЯС, 23, 128) лічыў, што назва (< багацця < *bogatъ ’багаты’) узнікла ў прымітыўным быту, калі вогнішча часта было сапраўдным багаццем. Не пераконвае Корж, ЗНТШ, 6, 117–118, які ўкр. бага́ття параўноўвае з серб.-харв. бо̀жић ’пень, які запальваюць на каляды’ і выводзіць ад бог (Дажь‑богъ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вершалі́на ’вяршаліна дрэва’ (жыт., Мат. Гом.), парыц. ’верхняя частка дрэва з суччам’ (Некр.); ’барана, від сахі’ (Сержп.). Літар. вярша́ліна (БРС). На бел. тэрыторыі пад уплывам балтыйскага кораня ‑х‑ перайшло ў ‑ш‑; параўн. літ. viršẽlis ’верхавіна, века, вокладка’ (< *vĭršala‑). У зах.-слав. мовах vrьxolъ, якое Трубачоў (Проспект, 89–90) адносіць да прасл. дыялектызмаў. Старажытнасць слова пацвярджаецца балг. връшле́ ’верхняя частка расліны’. Суф. ‑іна ў бел. вершаліна надае значэнне адзінкавасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)