Перады́лле (пэрэды́лье) ’загарадзь перад хлявом’ (лун., Нар. сл.). Зыходнае, відаць, перадынне, перадрынне (гл.); слова змянілася пад уплывам лексемы дыль ’бервяно, тоўстая дошка’, якое было матэрыялам для прасла ’шчыльнай агароджы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазапра́сілле Месца па другі бок прасла, уздоўж агарода (Слаўг.). Тое ж пазапра́слічча, пазапра́ссе (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Плышчагі́ (плышчагы) ’агароджа з цесна складзеных жэрдак’ (Клім.). Відаць, першапачаткова гэта была агароджа з бярвенняў, т. зв. ’прасла”, у якім плоскія бярвенні укладаліся ў шулы. У такім выпадку — да плашчак (гл.) < плоскі. Пачатковае плы⇉пад уплывам лексемы плыт = плот ’плот, агароджа’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўзпра́сілле Месца каля прасла і ў сярэдзіне абгароджанага ўчастка (Краснап. Бяльк., Слаўг.). Тое ж паўзпра́слічча, паўзпра́снічча, пра́снічча, пра́слішча, пра́слінне (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Планіца ’звязаныя бярвенні, з якіх складваюцца плыты, што сплаўляюцца па Дняпры’ (Дэмб. 2), плэныца ’адна з дзвюх частак’ (палес., Бел.-укр. ізал.), укр. плапищ /плешаміпрасла ў плоце (ад слупа да слупа)’, плыныця ’невялічкі плыт на рэчцы’. Памылкова ўстанаўліваецца сувязь з планка, плыць (Вярэніч, Бел.-укр. ізал., 13). Гл. аляніца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плятні́к: ’пляцень’ (лях., Сл. ПЗБ), плятняк ’тс’ (слон., Жыв. НС; Сцяц.; Сцяшк. МГ; брагін., Мат. Гом.), ’зашчытак ад снегу’ (Сцяц.), плятнёўка, плятнюшка ’плятнёвы хлеў’ (Юрч. Вытв.), нявінніца ’асобнае прасла плятня’, плятня ’галлё, якім заплятаюць пляцень’ (ТС). Усе да плесці (гл.). Аналагічна польск. pletniak ’плот з галінак, што пераплятаюць вертыкальныя калкі, пляцень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЛЮБЧА́НСКІ ЗА́МАК.

Існаваў у 16 — пач. 19 ст. ў г.п. Любча Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. Пабудаваны на высокім левым беразе Нёмана. Прамавугольны ў плане (64 × 87 м), быў умацаваны валунамі, з 3, Пд і У — ровам (шыр. каля 30 м, глыб. 7—10 м). На паўд.-зах. і паўд.-ўсх. вуглах замчышча размяшчаліся 2 мураваныя вежы. Паўд.-зах. вежа-брама (10,15 × 9,8 м) мела выгляд куба, які на вы ш. каля 8 м пераходзіць у 8-гранную прызму. Падмурак быў складзены з вял. камянёў на вапне, выш. 3,85 м. Вежа мела 4 ярусы бою. Аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй гэта вежа вельмі падобная да вежаў Мірскага замкава-паркавага комплексу і некат. абарончых вежаў Віцебскага Верхняга замка. Паводле выкарыстання мяшанай гатычна-рэнесансавай муроўкі яе можна датаваць 2-й пал. 16 ст. Пра гэта сведчыць і знойдзены флюгер-ветранік з гербам Радзівілаў і лічбамі «1581». Напачатку вежа была, відаць, адзінай мураванай у драўляным замку, пра што ўскосна сведчаць прасла, што прымыкае да яе мураванай сцяны, і 2-я вуглавая паўд.-ўсх. вежа, якая адрозніваецца формай, памерамі (8,3 × 8,3 м) і рэнесансавай муроўкай. Яе пабудавалі, верагодна, у пач. 17 ст., бо на гербе Любчы, атрыманым у 1644, намаляваны 2 вежы. Яна таксама стаіць на падмурку выш. каля 4 м. У вежы былі 3 ярусы бою. Прасла замкавай сцяны паміж вежамі таксама рэнесансавай муроўкі мела таўшчыню 1,3 м. На паўд. баку замчышча, па-над Нёманам, паміж 2 невял. вежамі размяшчаўся палац. Паводле інвентара Л.з. за 1661 вежы мелі бляшаныя дахі з купаламі, на якіх знаходзіліся флюгеры з гербам Радзівілаў. Паўд.-зах. ўязная вежа запіралася дубовай брамай, перад ёю цераз роў быў перакінуты пад’ёмны мост. Пад вежай размяшчаліся скарбец і вязніца. На сцяне, звернутай у бок замкавага падворка, знаходзіўся гадзіннік. Справа ад увахода была кардэгардыя (каравульнае памяшканне), ва ўсх. частцы замкавай сцяны — фортка, якая выводзіла на 2-і мост. У 1655 Л.з. быў узяты казакамі І.Залатарэнкі. У 18 ст. замак страціў сваё абарончае значэнне. Паводле апісання Л.з. за 1813, тут былі толькі 2 вежы, 2 масты злучалі замак з мястэчкам і фальваркам.

Літ.:

Ткачоў М.А. Замкі і людзі. Мн., 1991.

М.А.Ткачоў.

Любчанскі замак у пачатку 19 ст. 3 акварэлі Ю Пешкі.

т. 9, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Тыльё ‘тупы бок касы’ (Чуд.), ‘тыльная частка нажа’ (ТС), тыллё ‘лязо нажа’ (Касп., Мат. Маг.) — адносна апошняга Станкевіч мяркуе, што гэта старана, процілеглая лязу (Стан., 1173), аднак фіксацыя ў розных населеных пунктах пярэчыць гэтаму меркаванню. Да тыл (гл.); змена семантыкі, магчыма, звязана з мясцовай трансфармацыяй зыходнага слова ў дыял. тул, гл. Сюды ж памянш.-ласк. ты́льечко ‘паркан’ (Доўн.-Зап., Пін.), параўн. тыльна сцяна ‘глухая сцяна з цэлых бярвёнаў, прасла’ (ЛА, 4), магчыма, першапачаткова ад тын, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праслён (прэслён), прэ́сленка, прэ́слёнка ’каменьчык з дзірачкай, прасніца’ (ТС), параўн. рус. пря́слен, пря́слень ’тс’, ст.-польск. przęśleń ’матавіла’, чэш. přeslen ’прасніца’, славац. prasleň ’тс’, в.-луж. přasleń ’тс’, н.-луж. pśěslin ’тс’, палаб. prąslen ’тс’, серб.-харв. пре̏шљен ’прасніца; пазванок’, славен. preslèn ’прасніца’, балг. пре́шлен ’прасніца; пазванок’, макед. прешлен ’прасніца’. Прасл. *prąslenъ, *pręslenь, утворанае ад *pręslo (гл. прасла) з суф. *‑enъ, *‑enь (Махэк₂, 491; Бязлай, 3, 115; Шустар-Шэўц, 2, 1167; БЕР, 5, 688, з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́ніца ’доля, участак, частка’ (хойн., Мат. Гом.). Відаць, да польск. plan ’план, участак’.

Пляні́ца ’сіло на птушак’ (в.-дзв., Шатал.), пленіца ’пастка’, ’сіло’ (Касп.), пляшка (пленица) ’мочка з коласа, прарост’ (Нас.), ст.-бел. плент©а© упаль у пленицу бесовскую (1562 г.) (Карскі 2-3, 499); рус. пленица ’пучок, каса’, ’пляцёнка цыбулі, часныку’, ’доўгае вешала абаранкаў’, плёнка ’валасяная пятля, сіло на цецярукоў’, стараж.-рус. пленица ’тое, што створана шляхам перапляцення, перавівання альбо злучэння прадметаў ці іх частак’, ’снасці птушкалова — сілы, сеткі’, укр. пленицяпрасла ў плоце’, польск. pletnica ’пляцёнка з дубцоў’, балг. пленица ’плот з дубцоў і калоў’, ’заплеценая каса’, ст.-слав. пденнцл ’пута, ланцуг, кайданы’, ’каса’. Праслав. *pletnica < Spiesti (Міклашыч, 249), гл. плясці, гл. таксама ESJSt, 11, 655; Варбат, Морфонология, 205; інакш — Фасмер (3, 21%)©*pletbnica > балг. дыял. плетеница ’барана (сплеценая з дубцоў)’, БЕР, 5, 346. Параўн. сінонімы успеніцца/ уплесціса ’прывязацца, прычапіцца’ (ТС). Сюды ж: пляніца ’злучаныя парамі плыты’ (бых., рагач., Рам. 8), ’невялікі плыт’ (Масл.), ’праростак з коласа’ (Нас.), пленіца ’звяно ў плыце, плоце’ (ТС), ’прасла’ (стол., Нар. сл.), укр. плениця ’напалам распілаваны ствол будаўнічага дрэва’, рус. пленица ’аднарадны плыт’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)