Праслён (прэслён), прэ́сленка, прэ́слёнка ’каменьчык з дзірачкай, прасніца’ (ТС), параўн. рус. пря́слен, пря́слень ’тс’, ст.-польск. przęśleń ’матавіла’, чэш. přeslen ’прасніца’, славац. prasleň ’тс’, в.-луж. přasleń ’тс’, н.-луж. pśěslin ’тс’, палаб. prąslen ’тс’, серб.-харв. пре̏шљен ’прасніца; пазванок’, славен. preslèn ’прасніца’, балг. пре́шлен ’прасніца; пазванок’, макед. прешлен ’прасніца’. Прасл. *prąslenъ, *pręslenь, утворанае ад *pręslo (гл. прасла) з суф. *‑enъ, *‑enь (Махэк₂, 491; Бязлай, 3, 115; Шустар-Шэўц, 2, 1167; БЕР, 5, 688, з літ-рай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)