1. Казачнае страшыдла ў выглядзе крылатага вогнедышнага змея, які пажырае людзей і жывёл.
2. Яшчарка з крыламі, якая жыве на дрэвах у некаторых трапічных краінах і можа лятаць.
3. Сузор’е Паўночнага паўшар’я неба, якое агінае сузор’е Малой Мядзведзіцы.
[Грэч. drakon — змей.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАНДРУСЕ́ВІЧ (Аркадзь Лявонцьевіч) (10.9.1929, в. Ламачы Хойніцкага р-на Гомельскай вобл. — 10.9.1995),
бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1978). Працаваў настаўнікам, журналістам, з 1960 у газ. «Магілёўская праўда». Друкаваўся з 1964. Пісаў пераважна пра жыццё сваіх равеснікаў, юнацтва якіх прыпала на час вайны і цяжкія пасляваен. гады. Аўтар зб-каў прозы «Чарпак Вялікай Мядзведзіцы» (1969), «Кругі на Белай паляне» (1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
астэры́змы
(ад гр. aster = зорка)
групы зорак, якія атрымалі асобную ад назвы сузор’я назву, напр. Коўш у Вялікай Мядзведзіцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАРДЫНА́ЛЕ ((Cardinale) Клаўдзія) (н. 15.4.1939, г. Туніс),
італьянская кінаактрыса. Вучылася ў эксперым. кінацэнтры ў Рыме. Ролі адметныя тонкай індывідуалізацыяй характараў: «Рока і яго браты» (1960), «Леапард» (1962), «Туманныя зоркі Вялікай Мядзведзіцы» (1965), «Сямейны партрэт у інтэр’еры» (1974; усе рэж. Л.Вісконці), «Восем з паловай» (1963, рэж. Ф.Феліні), «Фіцкаральда» (1982, рэж. В.Герцаг), «Генрых IV» (1984, рэж. М.Белокіо) і інш. У 1969 знялася ў сав.-італьян. фільме «Чырвоная палатка» (рэж. М.К.Калатозаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Весажо́р ’сузор’е ў сем зор’, вісажы́р, вісыжа́р ’сузор’е’ (Бяльк.), зах.-палес.высожа́р ’Плеяды’ (Маш., Atlas, 3); рус.кур., дан., тул., калуж.весожа́ры ’сузор’е’, дан.весожа́ры, висожа́ры ’Плеяды’, калуж.висожа́ры, урал.висожа́р ’сузор’е Вялікай Мядзведзіцы’, смал.вышеза́р ’сузор’е Малой Мядзведзіцы’. Складанае слова ад віс‑ (параўн. рус.вяц., каз. ви́сы ’валасы’, новасіб. ’апоўзіны’) і ‑жар (усячэнне ад стожар). Гэта слова, як і роднаснае валасажа́р (гл.), узнікла ў выніку налажэння двух слоў з хісткай семантыкай, якая датычыць назваў сузор’яў і зорак; параўн. балг.власи́ ’валасы’, ’сузор’е Цяльца’ і рус.стожары ’Плеяды’; ’Вялікая Мядзведзіца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КУЛЬМІНА́ЦЫЯў астраноміі,
праходжанне свяціла праз нябесны мерыдыян пры бачным сутачным вярчэнні нябеснай сферы.
Адрозніваюць верхнюю К. (вышыня свяціла найбольшая) і ніжнюю (вышыня найменшая). У Паўн. паўшар’і Зямлі пры верхняй К. свяціла праходзіць паміж Паўн.полюсам свету і пунктам Поўдня; пры ніжняй — паміж Паўн. полюсам свету і пунктам Поўначы. Калі абедзве К. назіраюцца над гарызонтам, свяціла наз. незаходным (напр., сузор’е Вялікай Мядзведзіцы ў сярэдніх шыротах Паўн. паўшар’я Зямлі). На полюсах свяцілы рухаюцца паралельна гарызонту і іх вышыня застаецца аднолькавай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́РНЫЯ ПАТО́КІ,
сукупнасці зорак, якія рухаюцца з аднолькавымі прасторавымі скарасцямі. Адрозніваюць вял. і малыя З.п. Супадзенне скарасцей руху паказвае на агульнасць паходжання зорак з дадзенага патоку.
Да малых З.п. адносяць некат. рассеяныя зорныя скопішчы, напр., Гіяды, частка зорак сузор’я Вял.Мядзведзіцы. Зоркі аднаго і таго ж патоку не ўтвараюць значных згушчэнняў, займаюць на небе вял. вобласці і выяўляюцца па агульнасці іх скарасцей. Наяўнасць вял. З.п. — вынік вярчэння Галактыкі і выкліканых ім заканамернасцей руху зорак і адлюстраванне яе спіральнай структуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ МЯДЗВЕ́ДЗІЦА (лац. Ursa Major),
незаходнае сузор’е Паўн. паўшар’я неба. 7 галоўных, найб. яркіх, зорак размяшчэннем нагадваюць коўш з ручкай. Усе яны 2-й зорнай велічыні, акрамя левай верхняй зоркі «каўша» (3-й велічыні). Каля сярэдняй зоркі «ручкі каўша» (Міцара) простым вокам відаць зорка Алькор. 125 зорак ярчэй за 6-ю зорную велічыню. У сузор’і ёсць яркія галактыкі. На тэр. Беларусі Вялікую Мядзведзіцу відаць круглы год. Гл.Зорнае неба.
Па «каўшы» Вялікай Мядзведзіцы знаходзяць Палярную зорку, праз 2 крайнія зоркі (ад β да α) мысленна праводзяць лінію і прадаўжаюць яе прыблізна на пяцікратную адлегласць паміж гэтымі зоркамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сузо́р’е, ‑я, н.
Участак зорнага неба, група зорак, аб’яднаная агульнай назвай. Высока, высока над вёскай мігаціць сузор’е Вялікай Мядзведзіцы.Брыль.Ноч. Пад сузор’ямі Стажараў Маўчыць зямля ў нямой цішы.Звонак.//перан.; каго-чаго. Група выдатных дзеячаў, пісьменнікаў і пад., якія працуюць сумесна, у адну эпоху. У М. Стральцова ўзнікла патрэба падзяліцца некаторымі сваімі думкамі пра найярчэйшае сузор’е выдатных песняроў XX стагоддзя.Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БА́ХМАН ((Bachmann) Інгеборг) (25.6.1926, г. Клагенфурт, Аўстрыя — 17.10.1973),
аўстрыйская пісьменніца. У 1945—50 вучылася ў Грацкім, Інсбрукскім, Венскім ун-тах. Д-р філасофіі (1950). Аўтар зб-каў вершаў «Адтэрмінаваны час» (1953), «Покліч Вялікай Мядзведзіцы» (1956), зб-каў апавяданняў «Трыццаты год» (1961), «Сінхронна» (1972), рамана «Маліна» (1971), эсэ, нарысаў. Пісала лібрэта для балетаў і опер Г.Генцэ, радыёп’есы: «Панскі двор» (1954), «Цыкады» (1955), «Добры бог з Манхатана» (1958). Яе лірыка сімвалічная, вытанчаная, са складанай метафарычнасцю, аднак стыль ясны, просты, строгі. Героі Бахман дзёрзкія, упартыя, поўныя пошукаў і супярэчнасцяў. Яны бунтуюць супраць багоў, лёсу, сац. умоў.
Тв.:
Рус.пер. — Три дороги к озеру: Повесть и рассказы. М., 1976;