дракон, ‑а, м.

1. Казачнае страшыдла ў выглядзе крылатага вогнедышнага змея, які пажырае людзей і жывёл.

2. Яшчарка з крыламі, якая жыве на дрэвах у некаторых трапічных краінах і можа лятаць.

3. Сузор’е Паўночнага паўшар’я неба, якое агінае сузор’е Малой Мядзведзіцы.

[Грэч. drakon — змей.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)