КАРДЫНА́ЛЕ ((Cardinale) Клаўдзія) (н. 15.4.1939, г. Туніс),
італьянская кінаактрыса. Вучылася ў эксперым. кінацэнтры ў Рыме. Ролі адметныя тонкай індывідуалізацыяй характараў: «Рока і яго браты» (1960), «Леапард» (1962), «Туманныя зоркі Вялікай Мядзведзіцы» (1965), «Сямейны партрэт у інтэр’еры» (1974; усе рэж. Л.Вісконці), «Восем з паловай» (1963, рэж. Ф.Феліні), «Фіцкаральда» (1982, рэж. В.Герцаг), «Генрых IV» (1984, рэж. М.Белокіо) і інш. У 1969 знялася ў сав.-італьян. фільме «Чырвоная палатка» (рэж. М.К.Калатозаў).
т. 8, с. 68
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)