бел. сатырычны часопіс. Выйшаў 1 нумар у кастр. 1912 на 8 старонках у Вільні на бел. мове. Рэдактар З.Бядуля. Змяшчаў сатыр. творы разнастайнай тэматыкі. Сярод іх гумарэскі, фельетоны, анекдоты, афарыстычныя выразы і інш., звязаныя з падзеямі тагачаснага грамадска-паліт. жыцця, з’явамі побыту.
Літ.:
Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 235.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фармалісты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Пранікнуты фармалізмам (у 3 знач.). Фармалістычны падыход да справы.
2. Які мае адносіны да фармалізму, уласцівы фармалізму (у 1, 2 знач.). Захапленне імажынізмам было адным з праяўленняў некрытычнага ўспрымання фармалістычных уплываў.Гіст. бел. сав. літ.Цішка Гартны правільна адкідаў фармалістычныя элементы ў мастацкіх пошуках пралетарскіх паэтаў.Конан.// Створаны ў духу фармалізму (пра творы мастацтва). Фармалістычныя п’есы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАБАРЭ́КА (Адам Антонавіч) (14.10.1899, в. Слабада-Кучынка Капыльскага р-на Мінскай вобласці — 10.10.1938),
бел. пісьменнік і крытык. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1918), БДУ (1927). Настаўнічаў на Случчыне. У 1921—22 палітработнік у Чырв. Арміі. У 1926—29 выкладчык бел. мовы і л-ры ў Камуніст. ун-це Беларусі, з 1928 на кафедры бел. л-ры БДУ. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літ. аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша». У 1930 беспадстаўна арыштаваны. 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў высылкі. Адбываў у г.п. Слабадской (Вятчына), у Вятцы (цяпер г. Кіраў). У 1937 зноў рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957. Друкаваўся з 1919. Вершы і апавяданні падпісваў псеўд. Янка Кужаль, Адам Чырвоны, Якім Каліна і інш. Як крытык распрацоўваў метадалагічныя пытанні літ.-знаўства і эстэтыкі, прынцыпы народнасці, сац. і эстэт. каштоўнасці л-ры, даследаваў гісторыю бел. л-ры, творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, У.Дубоўкі, К.Чорнага і інш. Аналіз літ. творчасці спалучаў з гістарызмам і філасафічнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛОРУ́ССКИЙ ВЕ́СТНИК»,
штотыднёвая грамадска-паліт. і літ. газета. Выдавалася з 17(30).6.1912 да 12(25).1.1913 у Вільні на рус. мове. Была рупарам русіфікаваных слаёў бел. буржуазіі і правінцыяльнага чыноўніцтва. Заклікала народы Расіі пранікнуцца «любоўю да свайго манарха». Асуджала ідэю самавызначэння бел. народа, адмаўляла яго нац. і культ. самабытнасць, называла беларусаў разам з украінцамі этнагр. часткай рус. народа. Выступала супраць бел.перыяд. друку і кнігавыдання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́МЕЛЬСКОЕ СЛО́ВО»,
грамадска-палітычная і літ. газета. Выдавалася з крас. 1911 да мая 1912 у Гомелі на рус. мове 3 разы на тыдзень. Прымыкала да мясц. аддзела Саюза рус. народа. Выступала супраць с.-д. руху і левых кадэтаў, мясц.газ.«Полесье» і інш.дэмакр. выданняў. Змяшчала афіц. ўрадавыя матэрыялы, тэатр. і літ. агляды, бібліяграфію і публіцыстыку, прапагандавала палітыку П.А.Сталыпіна, яго зямельную рэформу ў Беларусі і Літве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разнаста́йнасць, ‑і, ж.
Наяўнасць мноства непадобных элементаў у чым‑н.; адсутнасць аднастайнасці. Панна Марына, без спрэчкі, мела перавагу над Ядвісяю ў харастве, але разам з гэтым уступала Ядвісі ў разнастайнасці праяўленняў жыцця.Колас.Прыгожыя карціны роднага беларускага пейзажу мільгалі адна за адной, песцячы погляд мяккасцю і разнастайнасцю фарбаў.Васілевіч.Метад сацыялістычнага рэалізму мае на ўвазе шматграннасць мастацтва, разнастайнасць стыляў, творчых манер і кірункаў.Конан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БОБРУ́ЙСКИЕ О́ТКЛИКИ»,
штодзённая грамадска-паліт. і літаратурная газета ліберальнага кірунку. Выдавалася з 11(24).8.1911 да 16(29).5.1912 у Бабруйску на рус. мове. Адлюстроўвала эканам., паліт., сац.-культ. пазіцыю сярэдняй і дробнай гар. буржуазіі і інтэлігенцыі пераважна з асяроддзя абруселых яўрэяў. Змяшчала звесткі пра міжнар. і ўнутранае становішча, дзейнасць урада, Дзярж. думы і разнастайныя бакі мясц. жыцця, навук.-асв. артыкулы, фельетоны, вершы і белетрыстыку. Мела літ.-крытычны і тэатр. аддзелы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗАРНИ́ЦЫ»,
літаратурна-мастацкі часопіс ліберальна-асветнага кірунку. Выдаваўся ў Гомелі з 26.11(9.12).1911 да 15(28).6.1912 адзін раз у 2 тыдні на рус. мове. Спрыяў яднанню маладых пісьменнікаў, крытыкаў і публіцыстаў. У паэзіі пераважалі элегічныя матывы С.Надсана і ранніх сімвалістаў, апавяданні больш нагадвалі эскізы на мясцовыя тэмы, чым закончаныя творы. Змяшчаў літ.-крытычныя ацэнкі творчасці І.Нікіціна, Надсана, К.Бальмонта, М.Дабралюбава, музыкі Ф.Ліста, М.Рымскага-Корсакава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МИ́НСКИЕ ВЕ́ДОМОСТИ»,
штотыднёвая паліт. і літ. газета афіцыёзнага вялікадзярж., шавіністычнага кірунку; неафіц. частка «Минских губернских ведомостей». Выдавалася з 11(24).7 да 25.12.1911(7.1.1912) у Мінску на рус. мове. Падтрымлівала палітыку П.А.Сталыпіна, выступала супраць рэв. руху, прапагандавала адзінства царызму і народа, аднак імкнулася стрымліваць чарнасоценны экстрэмізм газ.«Минское слово». Друкавала творы Д.Бохана (вершы, гіст. аповесць «У мінскім трыбунале», краязнаўчыя нарысы), вершы, эцюды, допісы мясц. аўтараў. Пераўтворана ў газ.«Минские ежедневные ведомости».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
хлусня́, ‑і, ж.
Мана, няпраўда, наўмыснае скажэнне фактаў. [Зёлкін:] Вы [цёця Каця], можа, намякаеце на тое, што мая жонка ўчора з некім на машыне ехала? Дык гэта хлусня. Учора адвячоркам мая жонка была тут і працавала.Крапіва.[Іван] выпрабавальна ўгледзеўся ў .. калючыя вочы [Джуліі] і зразумеў, што трэба або сказаць праўду, або выдумляць якую адмысловую хлусню.Быкаў.Францішак Багушэвіч быў адным з першых, хто кінуў выклік.. афіцыйнай хлусні і паклёпу на беларускі народ.Конан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)