КО́НАН (Уладзімір Міхайлавіч) (н. 23.4.1934, в. Вераскава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. філосаф, гісторык, літ. крытык. Д-р філас. н. (1982). Скончыў БДУ (1959). З 1962 у ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1991 заг. аддзела Нац. навук.-асв. цэнтра імя Ф.​Скарыны. Даследуе тэарэтыка-метадалагічныя праблемы філасофіі і культуралогіі, гісторыю эстэт. думкі, пытанні фалькларыстыкі і літ.-знаўства Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1984 за цыкл работ па гісторыі філас. і грамадскай думкі Беларусі (апубл. ў 1973—80).

Тв.:

Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917—1934 гт.). Мн., 1968;

Демократическая эстетика Белоруссии (1905—1917 гг.). Мн., 1971;

Адам Бабарэка: Крытыка-біягр. нарыс. Мн., 1976;

От Ренессанса к классицизму: (Становление эстет. мысли Белоруссии в XVI—XVIII вв.). Мн., 1978;

Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору. Мн., 1989;

Боская і людская мудрасць: (Францішак Скарына: жыццё, творчасць, светапогляд). Мн., 1990;

Святло паэзіі і цені жыцця: Лірыка Максіма Багдановіча. Мн., 1991.

У.М.Конан.

т. 8, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́НАН-ДОЙЛ А. гл. Дойл А.К.

т. 8, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Конан У. М. 1/41, 71; 2/33; 4/104; 5/311; 6/26; 9/370, 577; 10/143, 433, 437; 11/483; 12/108, 130, 414, 416, 441

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДОЙЛ ((Doyle) Артур Конан) (22.5.1859. г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 7.7.1930),

англійскі пісьменнік. Скончыў мед. ф-т Эдынбургскага ун-та (1881). Дэбютаваў у 1879 апавяданнем «Тайна даліны Сэсаса». Аўтар прыгодніцкіх («Выгнаннікі», 1893, «Родней Стон», 1896) і навук.-фантаст. («Згублены свет», 1912, «Атручаны пояс», 1913) раманаў і аповесцей, у т. л. «Маракотава бездань» (1929). Сусв. вядомасць прынеслі творы, аб’яднаныя вобразам сышчыка-аматара Шэрлака Холмса: «Знак чатырох» (1890), «Сабака Баскервіляў» (1901—02), «Даліна жаху» (1914—15), зб. апавяданняў «Прыгоды Шэрлака Холмса» (1891—92) і інш. Прадаўжаючы традыцыі Э.​По і У.Колінза, развіў дэтэктыўны жанр, у якім спалучаў драматызм і дынаміку апавядання з псіхал. перакананасцю вобразаў. У Лондане створаны мемар. Музей Шэрлака Холмса.

Тв.:

Рус. пер.Собр. соч.: У 12 т. Т. 1—3. М., 1992—94.

Літ.:

Карр Дж.Д. Жизнь сэра Артура Конан Дойла: [Пер. с англ.]. М., 1989.

Е.​А.​Лявонава.

т. 6, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«МАСТА́ЦТВА І РЭВАЛІО́ЦЫЯ»,

мастацкі часопіс, орган Наркамасветы і прафсаюза працаўнікоў мастацтва БССР. Выдаваўся з ліп. 1932 да лют. 1933 у Мінску на бел. мове. Меў на мэце развіваць крытыку ў галіне тэатра, кіно і выяўл. мастацтва. Асвятляў дзейнасць тэатраў рэспублікі, станаўленне бел. оперы і балета, кінамастацтва, творчасць мастакоў, драматургаў, кампазітараў, самадз. калектываў.

У.​М.​Конан.

т. 10, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«КРАПІ́ВА»,

бел. сатырычны часопіс. Выйшаў 1 нумар у кастр. 1912 на 8 старонках у Вільні на бел. мове. Рэдактар З.​Бядуля. Змяшчаў сатыр. творы разнастайнай тэматыкі. Сярод іх гумарэскі, фельетоны, анекдоты, афарыстычныя выразы і інш., звязаныя з падзеямі тагачаснага грамадска-паліт. жыцця, з’явамі побыту.

Літ.:

Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 235.

У.​М.​Конан.

т. 8, с. 451

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАБАРЭ́КА (Адам Антонавіч) (14.10.1899, в. Слабада-Кучынка Капыльскага р-на Мінскай вобласці — 10.10.1938),

бел. пісьменнік і крытык. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1918), БДУ (1927). Настаўнічаў на Случчыне. У 1921—22 палітработнік у Чырв. Арміі. У 1926—29 выкладчык бел. мовы і л-ры ў Камуніст. ун-це Беларусі, з 1928 на кафедры бел. л-ры БДУ. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літ. аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша». У 1930 беспадстаўна арыштаваны. 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў высылкі. Адбываў у г.п. Слабадской (Вятчына), у Вятцы (цяпер г. Кіраў). У 1937 зноў рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957. Друкаваўся з 1919. Вершы і апавяданні падпісваў псеўд. Янка Кужаль, Адам Чырвоны, Якім Каліна і інш. Як крытык распрацоўваў метадалагічныя пытанні літ.-знаўства і эстэтыкі, прынцыпы народнасці, сац. і эстэт. каштоўнасці л-ры, даследаваў гісторыю бел. л-ры, творчасць Я.​Купалы, Я.​Коласа, М.​Багдановіча, У.​Дубоўкі, К.​Чорнага і інш. Аналіз літ. творчасці спалучаў з гістарызмам і філасафічнасцю.

Тв.:

Апавяданні. Мн., 1925.

Літ.:

Конан У. Адам Бабарэка. Мн., 1976.

У.​М.​Конан.

А.А.Бабарэка.

т. 2, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«БЕЛОРУ́ССКИЙ ВЕ́СТНИК»,

штотыднёвая грамадска-паліт. і літ. газета. Выдавалася з 17(30).6.1912 да 12(25).1.1913 у Вільні на рус. мове. Была рупарам русіфікаваных слаёў бел. буржуазіі і правінцыяльнага чыноўніцтва. Заклікала народы Расіі пранікнуцца «любоўю да свайго манарха». Асуджала ідэю самавызначэння бел. народа, адмаўляла яго нац. і культ. самабытнасць, называла беларусаў разам з украінцамі этнагр. часткай рус. народа. Выступала супраць бел. перыяд. друку і кнігавыдання.

У.​М.​Конан.

т. 3, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ГО́МЕЛЬСКОЕ СЛО́ВО»,

грамадска-палітычная і літ. газета. Выдавалася з крас. 1911 да мая 1912 у Гомелі на рус. мове 3 разы на тыдзень. Прымыкала да мясц. аддзела Саюза рус. народа. Выступала супраць с.-д. руху і левых кадэтаў, мясц. газ. «Полесье» і інш. дэмакр. выданняў. Змяшчала афіц. ўрадавыя матэрыялы, тэатр. і літ. агляды, бібліяграфію і публіцыстыку, прапагандавала палітыку П.​А.​Сталыпіна, яго зямельную рэформу ў Беларусі і Літве.

У.​М.​Конан.

т. 5, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«БОБРУ́ЙСКИЕ О́ТКЛИКИ»,

штодзённая грамадска-паліт. і літаратурная газета ліберальнага кірунку. Выдавалася з 11(24).8.1911 да 16(29).5.1912 у Бабруйску на рус. мове. Адлюстроўвала эканам., паліт., сац.-культ. пазіцыю сярэдняй і дробнай гар. буржуазіі і інтэлігенцыі пераважна з асяроддзя абруселых яўрэяў. Змяшчала звесткі пра міжнар. і ўнутранае становішча, дзейнасць урада, Дзярж. думы і разнастайныя бакі мясц. жыцця, навук.-асв. артыкулы, фельетоны, вершы і белетрыстыку. Мела літ.-крытычны і тэатр. аддзелы.

У.​М.​Конан.

т. 3, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)