ко́нано́йлеўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ко́нано́йлеўскі ко́нано́йлеўская ко́нано́йлеўскае ко́нано́йлеўскія
Р. ко́нано́йлеўскага ко́нано́йлеўскай
ко́нано́йлеўскае
ко́нано́йлеўскага ко́нано́йлеўскіх
Д. ко́нано́йлеўскаму ко́нано́йлеўскай ко́нано́йлеўскаму ко́нано́йлеўскім
В. ко́нано́йлеўскі (неадуш.)
ко́нано́йлеўскага (адуш.)
ко́нано́йлеўскую ко́нано́йлеўскае ко́нано́йлеўскія (неадуш.)
ко́нано́йлеўскіх (адуш.)
Т. ко́нано́йлеўскім ко́нано́йлеўскай
ко́нано́йлеўскаю
ко́нано́йлеўскім ко́нано́йлеўскімі
М. ко́нано́йлеўскім ко́нано́йлеўскай ко́нано́йлеўскім ко́нано́йлеўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

паско́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад паскорыць.

2. у знач. прым. Больш хуткі. У свой час Максім Багдановіч звярнуў увагу па паскоранае развіццё новай беларускай літаратуры. Конан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узніза́ць, ‑ніжу, ‑ніжаш, ‑ніжа; зак., каго-што.

Разм. Нанізаць на нітку, пруток і пад. Узнізаць пацеркі на нітку. □ Конан падцягнуў лодку, прымкнуў яе да калка, узнізаў рыбу па лазіну. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагра́мны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да праграмы. Праграмнае кіраванне. // Які адлюстроўвае праграму. У прадмовах да сваіх кніжак і ў праграмных вершах Багушэвіч абгрунтаваў гістарычнай права беларускага народа на сваё нацыянальнае мастацтва. Конан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праўдзі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць праўдзівага; схільнасць гаварыць, выказваць праўду. З глыбокай праўдзівасцю малюе Янка Купала перспектыву беспрасветнага жыцця працоўнага чалавека пры капіталізме. Івашын. Праўдзівасць чалавечага характару ў рэалістычным мастацтве дапаўняецца і праўдзівай характарыстыкай грамадскага жыцця. Конан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фармалісты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Пранікнуты фармалізмам (у 3 знач.). Фармалістычны падыход да справы.

2. Які мае адносіны да фармалізму, уласцівы фармалізму (у 1, 2 знач.). Захапленне імажынізмам было адным з праяўленняў некрытычнага ўспрымання фармалістычных уплываў. Гіст. бел. сав. літ. Цішка Гартны правільна адкідаў фармалістычныя элементы ў мастацкіх пошуках пралетарскіх паэтаў. Конан. // Створаны ў духу фармалізму (пра творы мастацтва). Фармалістычныя п’есы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разнаста́йнасць, ‑і, ж.

Наяўнасць мноства непадобных элементаў у чым‑н.; адсутнасць аднастайнасці. Панна Марына, без спрэчкі, мела перавагу над Ядвісяю ў харастве, але разам з гэтым уступала Ядвісі ў разнастайнасці праяўленняў жыцця. Колас. Прыгожыя карціны роднага беларускага пейзажу мільгалі адна за адной, песцячы погляд мяккасцю і разнастайнасцю фарбаў. Васілевіч. Метад сацыялістычнага рэалізму мае на ўвазе шматграннасць мастацтва, разнастайнасць стыляў, творчых манер і кірункаў. Конан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлусня́, ‑і, ж.

Мана, няпраўда, наўмыснае скажэнне фактаў. [Зёлкін:] Вы [цёця Каця], можа, намякаеце на тое, што мая жонка ўчора з некім на машыне ехала? Дык гэта хлусня. Учора адвячоркам мая жонка была тут і працавала. Крапіва. [Іван] выпрабавальна ўгледзеўся ў .. калючыя вочы [Джуліі] і зразумеў, што трэба або сказаць праўду, або выдумляць якую адмысловую хлусню. Быкаў. Францішак Багушэвіч быў адным з першых, хто кінуў выклік.. афіцыйнай хлусні і паклёпу на беларускі народ. Конан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размата́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Развіць, раскруціць што‑н. зматанае; зняць з таго, на што было наматана. Разматаць вуду. □ Нарыхтаваліся закінуць невад у новую тоню, разматалі яго, цягнуць, каб закінуць. Колас. [Галіна] нічога не адказала на .. Панасавы словы, а разматала хустку, скінула кажух і адышла ад печы. Галавач. // Вызваліць што‑н. ад таго, чым яно было заматана. Разматаць шыю. □ Калі .. [Сашку] разматалі галаву, дык сапраўды на яго страшна было глядзець. Машара.

•••

Разматаць клубок — высветліць, разблытаць якую‑н. складаную, заблытаную справу.

размата́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Растраціць, распусціць, праматаць. Разматаць грошы. □ [Журавінка:] — Я яго [калгас] арганізоўваў, я яго рабіў, а Конан разматаць прыйшоў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эстэ́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Філасофскае вучэнне аб мастацтве як асобым відзе грамадскай ідэалогіі, прысвечанае даследаванню ідэйнай сутнасці і форм прыгожага ў мастацкай творчасці, у прыродзе і ў жыцці. Марксісцка-ленінская эстэтыка. // Сістэма поглядаў на мастацтва ці які‑н. яго від, якой хто‑н. прытрымліваецца. Кроўная сувязь з народам і яго вызваленчым рухам вызначыла глыбокую народнасць, рэалізм і рэвалюцыйную ідэйнасць купалаўскай эстэтыкі. Івашын. Для эстэтыкі Багушэвіча былі характэрны пошукі праўды, імкненне мастацкім словам сказаць народу праўду аб яго цяжкім сацыяльным становішчы. Конан.

2. Прыгажосць, мастацкасць чаго‑н. Як бачым, праблем, звязаных з эстэтыкай архітэктуры, удасканаленнем мастацкага аблічча беларускай сталіцы — многа. «ЛіМ».

[Ад грэч. aisthētikós — які адчувае, успрымае; пачуццёвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)