КО́НАН (Уладзімір Міхайлавіч) (н. 23.4.1934, в. Вераскава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. філосаф, гісторык, літ. крытык. Д-р філас. н. (1982). Скончыў БДУ (1959). З 1962 у ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1991 заг. аддзела Нац. навук.-асв. цэнтра імя Ф.​Скарыны. Даследуе тэарэтыка-метадалагічныя праблемы філасофіі і культуралогіі, гісторыю эстэт. думкі, пытанні фалькларыстыкі і літ.-знаўства Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1984 за цыкл работ па гісторыі філас. і грамадскай думкі Беларусі (апубл. ў 1973—80).

Тв.:

Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917—1934 гт.). Мн., 1968;

Демократическая эстетика Белоруссии (1905—1917 гг.). Мн., 1971;

Адам Бабарэка: Крытыка-біягр. нарыс. Мн., 1976;

От Ренессанса к классицизму: (Становление эстет. мысли Белоруссии в XVI—XVIII вв.). Мн., 1978;

Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору. Мн., 1989;

Боская і людская мудрасць: (Францішак Скарына: жыццё, творчасць, светапогляд). Мн., 1990;

Святло паэзіі і цені жыцця: Лірыка Максіма Багдановіча. Мн., 1991.

У.М.Конан.

т. 8, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ко́нан-до́йлеўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ко́нан-до́йлеўскі ко́нан-до́йлеўская ко́нан-до́йлеўскае ко́нан-до́йлеўскія
Р. ко́нан-до́йлеўскага ко́нан-до́йлеўскай
ко́нан-до́йлеўскае
ко́нан-до́йлеўскага ко́нан-до́йлеўскіх
Д. ко́нан-до́йлеўскаму ко́нан-до́йлеўскай ко́нан-до́йлеўскаму ко́нан-до́йлеўскім
В. ко́нан-до́йлеўскі (неадуш.)
ко́нан-до́йлеўскага (адуш.)
ко́нан-до́йлеўскую ко́нан-до́йлеўскае ко́нан-до́йлеўскія (неадуш.)
ко́нан-до́йлеўскіх (адуш.)
Т. ко́нан-до́йлеўскім ко́нан-до́йлеўскай
ко́нан-до́йлеўскаю
ко́нан-до́йлеўскім ко́нан-до́йлеўскімі
М. ко́нан-до́йлеўскім ко́нан-до́йлеўскай ко́нан-до́йлеўскім ко́нан-до́йлеўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КО́НАН-ДОЙЛ А., гл. Дойл А.К.

т. 8, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Конан У. М. 1/41, 71; 2/33; 4/104; 5/311; 6/26; 9/370, 577; 10/143, 433, 437; 11/483; 12/108, 130, 414, 416, 441

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

паско́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад паскорыць.

2. у знач. прым. Больш хуткі. У свой час Максім Багдановіч звярнуў увагу па паскоранае развіццё новай беларускай літаратуры. Конан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узніза́ць, ‑ніжу, ‑ніжаш, ‑ніжа; зак., каго-што.

Разм. Нанізаць на нітку, пруток і пад. Узнізаць пацеркі на нітку. □ Конан падцягнуў лодку, прымкнуў яе да калка, узнізаў рыбу па лазіну. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагра́мны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да праграмы. Праграмнае кіраванне. // Які адлюстроўвае праграму. У прадмовах да сваіх кніжак і ў праграмных вершах Багушэвіч абгрунтаваў гістарычнай права беларускага народа на сваё нацыянальнае мастацтва. Конан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праўдзі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць праўдзівага; схільнасць гаварыць, выказваць праўду. З глыбокай праўдзівасцю малюе Янка Купала перспектыву беспрасветнага жыцця працоўнага чалавека пры капіталізме. Івашын. Праўдзівасць чалавечага характару ў рэалістычным мастацтве дапаўняецца і праўдзівай характарыстыкай грамадскага жыцця. Конан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДОЙЛ ((Doyle) Артур Конан) (22.5.1859. г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 7.7.1930),

англійскі пісьменнік. Скончыў мед. ф-т Эдынбургскага ун-та (1881). Дэбютаваў у 1879 апавяданнем «Тайна даліны Сэсаса». Аўтар прыгодніцкіх («Выгнаннікі», 1893, «Родней Стон», 1896) і навук.-фантаст. («Згублены свет», 1912, «Атручаны пояс», 1913) раманаў і аповесцей, у т. л. «Маракотава бездань» (1929). Сусв. вядомасць прынеслі творы, аб’яднаныя вобразам сышчыка-аматара Шэрлака Холмса: «Знак чатырох» (1890), «Сабака Баскервіляў» (1901—02), «Даліна жаху» (1914—15), зб. апавяданняў «Прыгоды Шэрлака Холмса» (1891—92) і інш. Прадаўжаючы традыцыі Э.​По і У.​Колінза, развіў дэтэктыўны жанр, у якім спалучаў драматызм і дынаміку апавядання з псіхал. перакананасцю вобразаў. У Лондане створаны мемар. Музей Шэрлака Холмса.

Тв.:

Рус. пер. — Собр. соч.: У 12 т. Т. 1—3. М., 1992—94.

Літ.:

Карр Дж.Д. Жизнь сэра Артура Конан Дойла: [Пер. с англ.]. М., 1989.

Е.​А.​Лявонава.

т. 6, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«МАСТА́ЦТВА І РЭВАЛЮ́ЦЫЯ»,

мастацкі часопіс, орган Наркамасветы і прафсаюза працаўнікоў мастацтва БССР. Выдаваўся з ліп. 1932 да лют. 1933 у Мінску на бел. мове. Меў на мэце развіваць крытыку ў галіне тэатра, кіно і выяўл. мастацтва. Асвятляў дзейнасць тэатраў рэспублікі, станаўленне бел. оперы і балета, кінамастацтва, творчасць мастакоў, драматургаў, кампазітараў, самадз. калектываў.

У.​М.​Конан.

т. 10, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)