Кізлякі́ ’грыбы без баравікоў’ (З нар. сл.). Гл. казляк.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слізуны́ ‘грыбы маслякі’ (Сл. рэг. лекс.), сюды ж слізу́х ‘масляк’ (Сцяшк.), сліжа́к ‘казляк ’ (Яўс.). Да слізкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лопка ’лёгка, зручна’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Паводле прыведзенага прыкладу: казляк, лупіннік лопка дзярэцца — да лопаць1 ’трэскацца, аддзірацца’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАХАВІКІ́ (Xerocomus),
род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. балетавых. 5 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі 5 відаў М.: зялёны, ці заечы баравік (X. subtomentosus), каштанавік, або польскі грыб (X. badius), паразітны (X. parasiticus), стракаты, ці чырв., ці казляк (X. chrysenteron), чырванеючы (X. rubellus). Трапляюцца ў хвойных і лісцевых лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліп.—верасні.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыям. 5—12 см, жоўтая, буравата-аліўкавая, слізістая або сухая. Спараносны слой трубчасты, жоўты, зеленавата-жоўты. Ножка цыліндрычная, суцэльная, валакністая. Мякаць белая або жаўтаватая з прыемным пахам і смакам, часта на зломе сінее. Споры верацёнападобныя, гладкія, бура-жоўтыя. Ядомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Казля́т, казляты мн. ’грыб масляк’ (стаўбц., Жыв. сл.). Казлят < казляк з утварэннем формы мн. ліку па мадэлі, добра вядомай рус. мове: маслята, опята; не выключаны, аднак, варыянт, што тут адваротная дэрывацыя з формы мн. ліку і фіксацыяй нерэгулярнай формы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кісля́к1 ’сыракваша’ (Жд. 2, Янк. I, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Ян.). Да кіслы (гл.).
Кісля́к2 ’стары грыб’ (Нас.), аб чалавеку (ТСБМ, Нас., Янк. I), ’няспелая садавіна’ (КЭС, лаг.). Да казляк (гл.) з кантамінацыяй, прыпадабненнем да кіслы ў першасным значэнні ’мокры’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рашэ́тнік ’ядомы грыб казляк, махавік’ (ТСБМ; лід., гродз., беласт., Сл. ПЗБ; Мат. Гом.), рашо́тнік ’тс’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), рашо́цік ’тс’, рашацю́к (Мат. Гом.), рэшэцю́га (Нар. словатв.), рэшо́цік ’тс’ (ПСл), падрашэ́тнік (Мат. Гом.). Ад рэшата1 (гл.) на падставе знешняга падабенства (з дзірачкамі пад шапкай, Мат. Гом.), параўн. іншыя назвы: сітнік, сітавік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рашо́тка1 ’загарадка, агароджа з пераплеценых пруткоў, планак’ (ТСБМ), сюды ж ’сані з задком, спінкаю’ (Бяльк.), ’грэбень для часання’, ’частка грабляў з зубамі’, ’зазубень’. Параўн. рус.реше́тка ’тс’, укр.реші́тка, решо́тка ’арнамент’, ’грабёнка для збору чарніц’, ’паліца з планак’, славен.rešetka ’клетка, загон для жывёлы’, балг.реше́тка ’агароджа, рашотка’. Да рэшата1 (гл.). Сюды ж рашо́тка ’сузор’е Плеяды’ (Касп.), іншая назва сітца (гл.).
Рашо́тка2 ’ядомы грыб, казляк’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Да рашэтнік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́льскі: польскі грыб ’падгрыб, Xerocomus badius’ (навагр., слонім., Расл. св.). Хутчэй за ўсё, запазычанне з рускай, параўн. рус.по́льский, польско́й ’палявы, стэпавы’, ’дзікі’: польские гуси ’дзікія гусі’; н.-луж.pólski, славен.poljski, серб.-харв.по̀љски ’палявы’, балг.по́лски ’тс’: полски пазач ’палявы стораж’. Семантыка ’грыб, які расце на адкрытых месцах’, звычайна — палявы грыб (ТС, паст., Жыв. сл.), палёвік (Жыв. сл.), палявы баравік/польскі баравік (Расл. св.), навуковыя назвы — махавік (казляк) руды, зайцаў грыб (Сяржаніна, Грыбы, 18). Ад поле (гл.), параўн. рус.земля — земский.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пясля́к (песля́къ) ’стары грыб; старэча’ (Нас.), песля́к ’стары грыб’ (Дабр.), песлячо́к ’дзядок (пра хлопца); слабы, нядужы’ (Нас.). Паводле Мяркулавай (Очерки, 188), утворана ад пес (гл.) па ўзору іншай назвы грыбоў — казля́к (ад казёл) са значэннем ’дрэнны, неядомы грыб’, параўн. рус.пе́сьи гу́бы, сюды ж, магчыма, і славен.pěšak ’стары грыб’. Для значэнняў ’слабы, нядужы’ можна дапусціць утварэнне ад пе́стлівы ’спешчаны, распешчаны’ (Ласт.): пяс(т)ляк, параўн. і польск.pieskliwy, pieśćliwy ’тс’. Нельга выключыць таксама сувязь з серб.-харв.песичаво ’слабое, якое не расце (пра дзіця)’, балг.пе́сец, песи́ца ’хвароба дзяцей, пры якой яны слабеюць і пакрываюцца шэрым пушком’, якія народная этымалогія звязвае з пес (БЕР, 5, 186–187).