Rücklauf m -s, -läufe зваро́тны ход; зваро́тнае цячэ́нне; зваро́тны рух

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Крынь ’крыніца’ (Яшк.). Гл. крынка. Зваротнае словаўтварэнне да крыніца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́ста ’гронка (аўса)’ (Сл. паўн.-зах.). Зваротнае ўтварэнне ад кісць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

drawback

[ˈdrɔbæk]

n.

1) невыго́да, перашко́да, шко́да f.; адмо́ўны бок

2) недахо́п -у m.

3) зваро́тнае мы́та

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Кі́ха ’гумавая камера’ (Сцяшк., З нар. сл.). Зваротнае ўтварэнне да кішка (параўн. польск. kiszka ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́шчыць ’драпаць зямлю (пра курэй)’ (Жыв. сл.). Параўн. польск. koście ’паскудзіць’. Інтэрпрэтуецца як зваротнае вытворнае да пакосць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ана-

(гр. ana = уверх)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае рух угору, падмацаванне, паўторнае або зваротнае дзеянне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Мардзе́лік ’корж’ (Ян.). З мардзе́ль ’таўстун’ (Ян.) — паводле падабенства формы. Зваротнае развіццё семантыкі параўн. рус. пышка ’пампушка’ і ’дзяўчына, маладзіца’, драг. роўге́ня ’дародная кабета’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыжы́ліць, прыжы́ліваць ’прыгнятаць, уціскаць; настойваць зрабіць што-небудзь звыш моцы’ (Нас.). Да жы́ліць ’прымушаць; гвалтоўна патрабаваць, выцягваць’, зваротнае жы́ліцца (гл.), якія працягваюць прасл. *žiliti (sę) ’напружваць жылы’ → ’натужвацца’ < *žila, гл. жы́ла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МОЧАЎТВАРЭ́ННЕ,

працэс, які бесперапынна адбываецца ў нефрыдыях або іншых выдзяляльных органах беспазваночных і ў нырках пазваночных жывёл і чалавека. Забяспечвае выпрацоўку мачы і мочавыдзяленне. Складаецца з працэсаў ультрафільтрацыі, рэабсорбцыі (зваротнае ўсмоктванне) і канальцавай сакрэцыі. Пачатковы этап М. (ультрафільтрацыя плазмы крыві) адбываецца ў ныркавых клубочках (са 100 л вадкасці, што праходзіць праз клубочкі ныркі чалавека, у мачу ператвараецца 1 л). У першаснай мачы ёсць амаль усе рэчывы плазмы крыві, акрамя бялкоў. Большая ч. вады і неабходных для арганізмаў рэчываў (амінакіслоты, глюкоза, вітаміны і інш.) зваротна ўсмоктваецца ў канальцах. У прасвет нефрона адбываецца сакрэцыя арган. к-т, іонаў вадароду, некат. прадуктаў абмену, чужародных рэчываў і інш. Рэгуляцыя М. ажыццяўляецца праз ныркі эферэнтнымі нервамі і гармонамі (напр., альдастэрон, паратгармон).

Літ.:

Наточин Ю.В. Ионорегулирующая функция почки. Л., 1976.

С.​С.​Ермакова.

т. 10, с. 533

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)