Задупкаваць ’стаць на заднія ногі (пра каня)’ (Сл. паўн.-зах.). Ад дупка, дубкі, дуба, дыбадыбам, тарчма’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды́біцца ’тапырыцца, станавіцца дыбам’ (БРС). Да сямейства прасл. *dybati, *dyba; гл. ды́ба́ць. Сюды ж і дыбкі́ (на дыбкі́).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

hair-raising [ˈheəreɪzɪŋ] adj. страшэ́нны, жахлі́вы, жу́дасны;

a hair-raising story жу́дасная гісто́рыя, ад яко́й валасы́ ды́бам устаю́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ды́ба 1, ‑ы, ж.

Сярэдневяковая прылада для катаванняў. Падняць на дыбу. Паслаць на дыбу.

ды́ба 2, прысл.

Разм. Тое, што і дыбам. Конь стаў дыба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ды́біцца, ‑біцца; незак.

Станавіцца дыбам. Града камення загароджвала шлях вадзе, і разгневаны паток дыбіўся, лез на каменне. Шамякін. // Станавіцца на дыбы. З двароў выбягалі жарабкі, люта ржалі, дыбіліся, брыкалі маладымі дужымі нагамі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашчаці́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Паставіць дыбам шчацінне. // перан. Выставіць якія‑н. вострыя прадметы (штыкі, пікі, калы і пад.). Лавінай нечаканаю вайна, Усё знішчаючы перад сабой, На мірны край абрушылася наш, Стальныя ашчацініўшы штыкі. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bristle2 [ˈbrɪsl] v.

1. натапы́рыцца, падня́цца ды́бам (пра поўсць)

2. раззлава́цца, раз’ю́шыцца

bristle with smth. fml быць у вялі́кай ко́лькасці, у даста́тку;

The task bristles with problems. Гэтае заданне поўнае цяжкасцей.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Праве́ц, праўцак у выразах: стаяць праўцом ’стаяць прама’ (стаўб., Нар. сл.), стаяць праўцака ’не даваць магчымасці паварушыцца’ (калінк., З нар. сл.), на праўцака браць ’аб стане непрытомнасці’ (Ян.), праўцакомдыбам’ (гом., Нар. словатв.), правцёвый ’той, які стаіць старчаком’ (брэсц., З нар. сл.). Укр. правцем поставити ’выпраміць (руку, ногу), не даць сагнуцца’. Да правы ў значэнні ’роўны, прамы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узды́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

1. Узняць на дыбкі. [Ельскі] сустрэўся са Сцяпанам. Па момант нібы зжахнуўся ад яго фігуры волата, а пасля ўздыбіў каня. Пестрак.

2. Падняць угору, падняць дыбам. Над сажалкай, уздыбіўшы ваду, імкліва пранёсся віхор і затрашчаў у каноплях. Ракітны. Міхалькоў з групаю адважных і ўжо вопытных падрыўнікоў так уздыбіў сваімі ўзрывамі шлях, што прывесці яго да ладу гітлераўцам будзе не так лёгка. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыбкі́,

У выразе: на дыбкі — а) на заднія ногі (стаць, падняцца і пад.). Конь, пужаючыся незразумелай яму мітусні і музыкі, шарахаўся ў натоўп, станавіўся на дыбкі. Васілевіч. Здаравенны дварняк, бразгаючы ланцугом, падняўся на дыбкі, злосна забрахаў. Хомчанка; б) прама ўверх, дыбам. Зямля скаланулася. Гэта Таня ўзарвала шнурам міну. Паравоз стаў на дыбкі і паляцеў пад адхон. Новікаў; в) перан. рэзка запратэставаць, выказаць нязгоду. [Каб] Сяргей перапрасіў, дык усё і абышлося б, але той стаў на дыбкі і пачаў адмаўляць сваю віну. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)