◎ Праве́ц, праўцак у выразах: стаяць праўцом ’стаяць прама’ (стаўб., Нар. сл.), стаяць праўцака ’не даваць магчымасці паварушыцца’ (калінк., З нар. сл.), на праўцака браць ’аб стане непрытомнасці’ (Ян.), праўцаком ’дыбам’ (гом., Нар. словатв.), правцёвый ’той, які стаіць старчаком’ (брэсц., З нар. сл.). Укр. правцем поставити ’выпраміць (руку, ногу), не даць сагнуцца’. Да правы ў значэнні ’роўны, прамы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)