Няўго́йны ’няўцешны’ (Сцяшк. Сл.). Да гаі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гаві́цца ’гаіцца, зажываць’ (Сцяшк.). Дыялектная форма (устаўное, гіатычнае ‑в‑ між галоснымі) слова га́іць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

goić

незак.

1. гаіць, загойваць, зажыўляць;

2. перан. супакойваць; лячыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

гаі́цца, гоіцца; незак.

1. Зажываць, залечвацца (пра рану, нарыў і пад.). Пазбіралі пер’я, пуху, Каб шпаку цяплей было, Каб было заўсёды суха, Каб гаілася крыло. Грахоўскі. // перан. Сцішацца, супакойвацца (пра душэўны боль, пачуццё крыўды). Дзіцячае сэрца хутка гоіцца.

2. Зал. да гаіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жыві́ць ’быць крыніцай дзейнасці’. Рус. живи́ть ’даваць жыццё, бодрасць’, укр. живи́ти ’забяспечваць жывыя арганізмы неабходнымі речывамі, падтрымліваць, натхняць’, польск. żywić ’забяспечваць арганізм’, ’адчуваць нешта’, уст. ’аставіць кагосьці пры жыцці’, в.-луж. žiwić ’карміць, харчаваць’, чэш. živiti ’карміць’, славац. živiť ’карміць, забяспечваць усім патрэбным’, славен. živíti ’харчаваць, утрымліваць’, серб.-харв. жи́вити ’жыць’. Ст.-слав. живити ’ажывіць’, ’пакінуць жывым’, ’жыць з чагосьці’. Ст.-рус. живити ’даваць жыццё’ (1096 г.); зажыўляць, гаіць (1585 г.); здабываць сродкі існавання (XI–XII стст.)’. Прасл. утварэнне дзеяслова ад прыметніка *živ‑ (гл. жывы) з суфіксам *‑i‑ti, першапачатковае значэнне ’рабіць жывым’, адкуль і ’харчаваць’, ’гаіць’, ’натхняць’ і г. д. Трэба адзначыць, што значэнні гэтыя прадстаўлены і ў гісторыі слова жыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жывіцельнік (Кіс.), жывацельнік ’расліна Thalictrum aequilegifolium L., пылюшнік вадазборалісты’ (Касп.). Па лекавых уласцівасцях расліны ад асновы дзеяслова жывіцьгаіць’ ці з суфіксамі ‑цель (‑tel‑), ‑н (‑ьn‑), ‑ік, ці з другой складанай часткай ‑těl‑ (гл. цела) і суфіксамі ‑ьн‑ік. У рус. самар. гаворках адзін з відаў Thalictrum мае назву жи́воко́сть (гл. жывакост).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

obliterate

[əˈblɪtəreɪt]

v.

1) сьціра́ць; заціра́ць; зьнішча́ць

Heavy rain obliterated the footprints — Вялі́кі дождж змыў сьляды́

2) згла́джваць, гаі́ць

Time obliterates sorrow — час го́іць боль душы́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

heal

[hi:l]

1.

v.t.

1) лячы́ць, выле́чваць (хваро́бу), гаі́ць, заго́йваць а́ну)

2) ачышча́ць (ваду́)

2.

v.i.

гаі́цца, заго́йвацца

The fractured bone soon healed — Злама́ная косьць ху́тка загаі́лася

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

лячыць, вылечваць, гаіць, загойваць, памагаць, адходжваць; правіць (перан.) □ ставіць на ногі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Жывіца ’смала’. Рус. живи́ца, укр. живи́ця, польск. żywica, в.-луж. žiwica, чэш. živice, славац. živica ’смала’, славен. živica ’корань’, ’жываплот’, ’крынічная вада’, ’насмарк’, серб.-харв. жи́ви́ца ’жываплот’, ’кастрыца’, ’палянка’, ’рубец тканіны’. Ст.-рус. живица ’смала’ (XVI ст.). Утворана ад кораня *živ‑ суфіксам *‑ic‑a ў прасл. мове, прычым у паўн. славян замацавалася значэнне ’смала’, а паўд. славяне замацавалі і іншыя значэнні. Гэта можа сведчыць ці аб адносна познім (паўн.-слав.) утварэнні, ці аб дыфузнай першапачатковай семантыцы. Корань жыв‑ у жывіца суадносіцца са значэннем ’гаіць’, паколькі жывіца мела лячэбнае значэнне. І.‑е. корань *g​ei‑ ’жыць, гаіць’. Плевачава, SR Brno, 13, 1964, 25–33; Махэк₂, 728. Параўн. Скок, 3, 681. Сцяцко (Афікс. наз., 45) не ўказвае час утварэння і не дае семантычнага абгрунтавання. Іначай: жывіца роднаснае з арм. kiv ’смала’ (Лідэн, Зб. Мікале, 119; Турнэйзен, Зб. Педэрсену, 301) з асобным і.-е. коранем *g​i​ (Покарны, 1, 482), суадносным з жаваць (Фасмер, 2, 51); апошняе, паводле Покарнага, няпэўна. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 289. Гіпотэза Плевачавай–Махэка не адкідвае суадносіны з арм. kiv, аднак лічыць гэта слова паралельным утварэннем, што верагодна. Гл. жывіць, жывы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)