Каркаць некаторы час. Вароны пакаркалі і паляцелі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дападкі́, ‑ая, ‑ое.
Абл. Дасціпны, спрытны; пранырлівы. [Зося з Рыгорам] бачылі, як дападкія вароны старанна рэвізавалі праложаную баразну.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жардзяны́, ‑ая, ‑ое.
Зроблены з жардзін. Сонныя вароны відны былі на жардзяных загарадзях ля паплавоў.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Варо́нік ’піражок з ягадамі’ (Федар., 7). Ад варо́ны < вары́ць. Слав.*varenъ, *varenikъ. Параўн. рус.варе́ник, укр.варе́ник.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
валюха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і валюхацца. Па калючым іржышчы валюхалі спакойна вароны.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МУДРА́НКА (Paris),
род кветкавых раслін сям. трыліевых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 1 від — М. чатырохлістая (P. quadrifolia). Трапляецца ў лясах, ярах, хмызняках.
М. чатырохлістая — шматгадовая травяністая расліна выш. да 30 см з паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае. Лісце яйцападобнае або ланцэтнае, амаль сядзячае, сабранае ў кальчак у верхняй ч. сцябла. Кветка адзіночная, верхавінкавая. Плод — шызавата-чорная ягада, нагадвае вока вароны. Расліна лек.; ядавітая, асабліва ягады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПРАТРО́ФЫ [ад грэч. sapros гнілы + ...троф(ы)],
арганізмы, якія ўжываюць арган. злучэнні мёртвых цел або выдзяленні (экскрэменты) жывёл. Паводле тыпу харчавання адносяцца да гетэратрофаў. Удзельнічаюць у мінералізацыі арган. злучэнняў, з’яўляюцца важным звяном у біял. кругавароце рэчыва і энергіі. Да С. адносяцца бактэрыі, актынаміцэты, грыбы, расліны-паразіты, некат. водарасці, з жывёл — сапрафагі (напр., жукі-гнаевікі, вароны, гіены). Водныя С. ўдзельнічаюць ў біял. ачыстцы вады, глебавыя — у глебаўтварэнні, спрыяюць павышэнню ўрадлівасці глебы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спацырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Абл. Шпацыраваць. Каля дарогі спацыравалі вароны.Чорны.Стары палкоўнік.. спацыраваў па вуліцах.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вару́нкі ’бульбяны суп; агульная назва супа’ (Вешт.). З варо́нкі (да варо́ны < вары́ць) з палескім пераходам о > у ў закрытым складзе (але параўн. «Запрэ́гла са́лом варо́нак», Вешт.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Варо́нца, варо́нцэ мн. л. ’бульбяны суп; суп наогул’ (Вешт.). Марыць, ад варане́ц (ці варо́нец) < вары́ць, варо́ны. Параўн. рус.варене́ц (аб гэтым слове гл. Шанскі, 1, В, 20).