Варо́ны

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Варо́ны
Р. Варо́н
Варо́наў
Д. Варо́нам
В. Варо́ны
Т. Варо́намі
М. Варо́нах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Вароны (в.) 2/604; 3/129 (к.); 11/183

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВАРО́НЫ,

некалькі блізкіх відаў птушак сям. крумкачовых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы. На Беларусі найб. вядомая варона шэрая (Corvus cornix) — шматлікая аселая (у некат. мясцінах часткова пералётная); зрэдку з Зах. Еўропы залятае варона чорная (Corvus corone). Некаторыя вучоныя лічаць іх падвідамі аднаго віду (Corvus corone). Летам варона шэрая трымаецца ўзлескаў, палёў, поймаў рэк, зімой — бліжэй да жылля.

Даўж. цела ў сярэднім 47 см. У вароны шэрай апярэнне на спіне і брушку шэрае, крылы, хвост, галава і грудзі чорныя, у вароны чорнай — усё чорнае. На межах арэалаў гэтых відаў трапляюцца гібрыды пераходнай афарбоўкі. У гнездавы перыяд трымаюцца парамі, у астатні час — чародамі. Гняздуюць у лясах, парках, на дрэвах, зрэдку ў зарасніках чароту. Усёедныя. Часам разбураюць гнёзды інш. птушак, у т. л. Паляўніча-прамысловых.

т. 4, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАРО́НЫ,

вёска ў Беларусі, у Віцебскім р-не. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 16 км на У ад Віцебска, на шашы Віцебск—Лёзна. 756 ж., 314 двароў (1996). Міжнар. вузел сувязі. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. У час Вял. Айч. вайны была спалена. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік на месцы бою рус. і франц. войск у 1812.

т. 4, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

варо́на

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. варо́на варо́ны
Р. варо́ны варо́н
Д. варо́не варо́нам
В. варо́ну варо́н
Т. варо́най
варо́наю
варо́намі
М. варо́не варо́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вараняня́ і варанянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня вароны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раска́ркацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Пачаць моцна каркаць.

Вароны раскаркаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Варо́на

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Варо́на
Р. Варо́ны
Д. Варо́не
В. Варо́ну
Т. Варо́най
Варо́наю
М. Варо́не

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вараняня́ і варанянё, ‑няняці; мн. ‑няняты, ‑нянят; м.

Птушаня вароны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раска́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць моцна каркаць. Вароны раскаркаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)