Рукаві́цы ’адзенне на кісці рук’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), рукаві́ца, рукові́цы ’тс’ (ТС). Рус., укр. рукави́ца, польск. rękavica, н.-луж. і в.-луж. rukajca, чэш. rukavice, славац. rukavica, славен. rokavica, серб.-харв. рука̀вица, балг. ръкави́ца. Прасл. *rǫkavica ’рукавіца’ < *rǫkavъ ’рукаў’ (гл. рукаў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трушчы́на ‘гушча, якая засталася на дне’ (Нас., Растарг.), ‘штосьці кіслае, салёнае і горкае’ (Растарг.), трушчы́ны ‘адыходы ад воску, вашчына’ (Нас.), трушчы́нкі ‘рэшткі ад выціскання соку’ (Нас.). Параўн. славен. troščína ‘часцінка гушчы’ (< *treskati, Сной у Бязлай, 5, 233). Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцяпа́ ’стэп’ (Янк. 1). Форма на ‑а знаходзіць адпаведнікі ў славен. stépa, серб.-харв. сте̏па ’тс’, апошнія разглядаюцца як запазычанні праз англ. і ням. Steppe, іт. steppa ’тс’ (Скок, 3, 333). Верагодна, самастойнае пераўтварэнне па тыпу назоўнікаў ж. р. Гл. стэп, сцеп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Псі́ца ж. р. ’сабака’ (Кос., Растарг.), псу́йка ’падла, псіна’ (ТС), псіца, невука ’пра старую жанчыну’ (Нас.), а таксама лисица‑псица (мін., Карскі, 1, 305). Параўн. укр. псиця, рус. дыял. псеца ’сучка’, славен. psica ’тс’. Дэрываты з розным суфіксальным афармленнем ад пёс (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́ста ’нежылое памяшканне, пустата’ (Ян.); параўн. серб.-харв. пу̏ста ’стэп’, макед. пуста ’тс’, славен. pusta ’стэп; пустэльня’, пра старажытнасць якіх сведчыць і запазычанае венг. puszta ’тс’, што, відаць, дае падставы для рэканструкцыі прасл. *pusta ’бязлюднае месца, пустэльня’ (субстантываваны прыметнік ад *pustъ, гл. пусты).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пя́льцы ’прыстасаванне для вышывання’ (ТСБМ, ТС), ’чарырохгранны брусок для падвешвання зарэзанай жывёлы’ (пін., Шатал.). Памянш. да пя́ла ’распорка, рамка’ (гл.), параўн. мн. л. пя́лы ’тс’ (Ян.), пя́лачкі ’тс’ памянш. да пя́лы (Растарг.), паводле Бязлая (Eseji, 127), суадноснае са славен. péliti ’напінаць, нацягваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перасява́ла ’сіта’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Утворана ад дзеяслова шматразовага дзеяння перасяваць < перасеяць ’прасеяць (муку) < пера- і сеяць (гл.) пры дапамозе суф. ‑л‑а са значэннем ’прадмет дзеяння’. Аналагічна славен. presevalo ’сіта для прасейвання мукі ў млыне’. Чэш. prosėvadio ’рэшата’ — з іншай прэфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наспаку́дзіць ’надаесці’ (карэл., Сцяшк. Сл.). Няясна; заканчэнне слова ідэнтыфікуецца з дзеясловам -нудзіць, што ўваходзіць у склад пракудзіць ’вытварыць, вычварыць’; рус. проку́дить ’тс’, параўн. польск. przekudzić ’псаваць, надаядаць, наганяць нуду’, славен. kuditi ’лаяць, ганіць’, серб.-харв. ку́дити ’тс’, балг. ку́дя ’тс’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ненаві́дны ’ненавісны’ (Янк. 1, ТС), ’змрочны, пануры’ (ТС), ’агідны, брыдкі’ (бяроз., Шатал.), укр. ненави́дний ’ненавісны’, рус. ненавидный ’нядобразычлівы, злы’, польск. nienawidny ’ненавісны’, чэш. nenáviděny ’тс’, славен. nenáviden, серб.-харв. нена́видан ’зайздросны; пра таго, хто ненавідзіць’, ст.-слав. ненавидѣньнъ ’ненавісны’. Ад ненаві́дзець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасе́ў, посе́ў, пасе́вы ’засеянае поле’ (ТСБМ, Выг., ТС; КЭС, лаг.), ’узыходы збажыны’ (Выг.), ’штучнае ўгнаенне’ (Касп.). Укр. посі́в, рус. посе́в, польск. posiew, славен. posèv, серб.-харв. по̀сев, макед. посев, балг. посев. Можна дапусціць прасл. posěvъ, якое да po‑ і sěti > се́яць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)