stop

[stɑ:p]

1.

v.t. (-pp-)

1) затры́мваць, спыня́ць

2) стры́мваць, затры́мваць

to stop supplies — стрыма́ць паста́ўкі

3) суніма́ць, спыня́ць

to stop a noise — суня́ць го́ман

4) затыка́ць; зама́зваць, зала́джваць

to stop a hole — заткну́ць дзі́рку

to stop a leak — зама́заць працёк

to stop a wound — спыні́ць крывацёк з ра́ны

5) адбіва́ць, адхіля́ць (уда́р)

2.

v.i.

1) прыпыня́цца, спыня́цца

to stop at a hotel — спыні́цца ў гатэ́лі

2) спыня́цца; сьціха́ць

а) all work stopped — уся́ пра́ца спыні́лася

б) the rain stopped — дождж сьціх

3) затры́мвацца, спыня́цца

to stop for a red light — затрыма́цца на чырво́ным сьвятле́

3.

n.

1) спыне́ньне n.; перапы́нак -ку m., затры́мка f.

to bring to a stop — спыні́ць

to come to a stop — спыні́цца

2) па́ўза f.; перапы́нак -ку m.

3) прыпы́нак -ку m., прыста́нак -ку m.

The train goes through without a stop — Цягні́к прахо́дзіць без прыпы́нку

4) кро́пка f., пункт -а m. (знак прыпы́нку).

5) кане́ц -ца́ m.

to put a stop to — спыні́ць што, пакла́сьці кане́ц чаму́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

air1 [eə] n.

1. паве́тра;

fresh air све́жае паве́тра;

in the open air на во́льным паве́тры;

travel by air ляце́ць самалётам

2. the air эфі́р;

go on the air выхо́дзіць/вы́йсці ў эфі́р, выступа́ць па ра́дыё;

be off the air : We’ll be off the air until 15 hours. Перапынак у перадачах да 15 гадзін.

3. pl. airs derog. ва́жны вы́гляд; мане́рнасць; крыўля́нне;

put on airs ва́жнічаць; трыма́цца пага́рдліва/фанабэ́рыста/ганарлі́ва

build castles in the air будава́ць паве́траныя за́мкі;

beat the air таўчы́ ваду́ ў сту́пе;

walk on air не чуць ног пад сабо́й (ад ра́дасці)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прыпы́нак, ‑нку, м.

1. Часовы перапынак у якім‑н. дзеянні, часовае спыненне чаго‑н. Пасля таго як батальён Аляксея выбіў гітлераўцаў з Кальварыі, брыгада зрабіла прыпынак. Мележ. І зноў шалёны тэмп танца, і зноў кароткі прыпынак, і зноў шалёны тэмп. Асіпенка. Дзяўчына скача без прыпынку, Як на патэльню ўзышла. Броўка.

2. Месца, дзе прыпыняецца трамвай, аўтобус, поезд і пад. для пасадкі і высадкі пасажыраў. Прыпынак таксі. □ На Прывакзальнай плошчы было людна: нядаўна, відаць, прыйшоў прыгарадны цягнік, і ад вакзала да трамвайнага прыпынку валам валілі людзі. Адамчык. — Сядайце на першы нумар трамвая, прыпынак ля Дома друку! — бойка адказаў міліцыянер і казырнуў Гашы. Стаховіч. Машына павольна пакацілася да слупа са знакам прыпынку. Янкоўскі. // Разм. Адлегласць паміж двума найбліжэйшымі пунктамі, дзе прыпыняецца трамвай, аўтобус, поезд і пад. У Мінску Андрэй правёў цётку Марыну да тралейбуса і нават праехаў з ёй два прыпынкі. Скрыпка.

3. Месца, якое можа быць або з’яўляецца прыстанішчам, прытулкам для каго‑н. Шмат вёсак і гаспадароў абышоў Пракоп, але прыпынку ўсё не знаходзілася. Колас. [Кандрат Яцук] уцёк ад крывавых рук, якія шукалі яго — партызанскага бацьку, — не даючы прыпынку ў роднай вёсцы. Брыль.

•••

Знакі прыпынку гл. знак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stop1 [stɒp] n.

1. перапы́нак, па́ўза;

bring smb. to a (dead) stop прыму́сіць каго́-н. замаўча́ць;

make a stop спыня́цца, рабі́ць па́ўзу;

without a stop без перапы́нку

2. прыпы́нак, супы́нак; затры́мка;

be at a stop не зру́шыцца з мёртвай кро́пкі;

come to a full stop дайсці́ да кра́ю, зайсці́ ў тупі́к

3. прыпы́нак, супы́нак, прыста́нак;

Is this a request stop? Ці гэта прыпынак па запатрабаванні?

4. каро́ткае знахо́джанне, прыпы́нак;

make a stop in Paris спыні́цца ненадо́ўга ў Пары́жы

5. ling. знак прыпы́нку;

a full stop кро́пка

6. mus. кла́пан (духавога інструмента)

7. ling. выбухны́ зы́чны гук

pull all the stops out зрабі́ць усё магчы́мае, наці́снуць на ўсе педа́лі, дзе́йнічаць усі́мі сро́дкамі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прасве́т, ‑у, М ‑свеце, м.

1. Светлая паласа, пляма, утвораная светлавымі праменямі на чым‑н. неасветленым. Сонца нядаўна схілілася з паўдня, але хавалася ўжо за лесам, і на дзялянку падаў доўгі зубчасты цень, дзе-нідзе разрэзаны сонечнымі прасветамі. Шамякін.

2. Прамежак, свабодная прастора паміж якімі‑н. блізка размешчанымі прадметамі. У прасветах паміж будынкамі відаць было жытнёвае поле. Хадкевіч. Велізарнае шэрае неба мільгае ў прасветах між дрэвамі. Гамолка. // перан. Перапынак паміж справамі, часовая палёгка ў рабоце. Яшчэ гадзіну таму назад .. [Паўлу Пятровічу] здавалася, што ў яго, як і заўсёды, на працягу рабочага дня не будзе прасвету, каб нават падумаць аб чымсьці, не звязаным з яго працай. Прокша.

3. перан. Радасць, шчасце ў звычайна бязрадасным жыцці. — Ай, браце Якаў... — Піліп безнадзейна махнуў рукой. — Няма прасвету... Чарнышэвіч. Пад цяжкім гнётам знемагалі людзі, Чыгуннай глыбай гнёт заціснуў грудзі, І не было прасвету у жыцці. Буйло.

4. Спец. Шырыня аконнага ці дзвярнога праёму. // Адтуліна, шчыліна ў чым‑н. Прасвет вены.

5. Падоўжная палоска на пагонах. Нейкаму сынку, Недзе там на хутары, Сніліся пагоны З прасветам залатым. Броўка. Збіўшыся ў кучку,.. [хлопцы] насцярожана разглядвалі на плячах конніка пагоны: зялёнае поле з чырвоным прасветам, а на ім чатыры зорачкі. Курто.

•••

На прасвет (глядзець, разглядаць і пад.) — супраць святла. На момант .. [Назарчуку] здалося, што гэтыя грошы не сапраўдныя. Паглядзеў на прасвет, але фальшу не знайшоў. Грошы былі, як грошы. Сабаленка.

Не бачыць прасвету гл. бачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

break2 [breɪk] v. (broke, broken)

1. (in/into) лама́ць; лама́цца; разбіва́ць; разбіва́цца;

break into pieces лама́ць, біць на кава́лкі, аске́пкі;

break in two разлама́ць папала́м;

break one’s arm/leg/neck злама́ць руку́/нагу́ы́ю;

Glass is easily broken. Шкло лёгка б’ецца.

2. разрыва́ць; разрыва́цца;

The rope broke. Вяроўка разарвалася;

My heart is breaking. У мяне сэрца разрываецца.

3. пашко́дзіць; сапсава́ць; сапсава́цца;

The clock has broken. Гадзіннік сапсаваўся (і не ідзе).

4. здзе́рці ску́ру (да крыві)

5. рабі́ць каро́ткі перапы́нак; часо́ва спыня́ць яку́ю-н. дзе́йнасць; прыпыня́ць; прыпыня́цца;

Let’s break for lunch. Давайце зробім перапынак на ланч;

They broke their journey in Oxford. Яны прыпыніліся ў Оксфардзе.

6. спыня́ць (сілай);

break a strike спыня́ць забасто́ўку

7. паруша́ць;

break the law/an agreement/a contract/rules паруша́ць зако́н/пагадне́нне/кантра́кт/пра́вілы;

break a promise/one’s word не стрыма́ць абяца́ння/сло́ва;

break silence паруша́ць маўча́нне

8. падрыва́ць, аслабля́ць (супраціўленне, дух, рашучасць і да т.п.)

9. біць рэко́рды;

The film broke all box-office records. Фільм пабіў усе касавыя рэкорды.

10. рабі́цца вядо́мым (пра навіны);

break the news to smb. пе́ршым паве́даміць каму́-н. непрые́мную навіну́

11. уцяка́ць;

break free from вы́зваліцца

12. пачына́цца (пра дзень, буру);

The day broke. Развіднела.

13. AmE, infml разме́ньваць гро́шы.

break away [ˌbreɪkəˈweɪ] phr. v.

1. уцячы́ (ад каго-н.)

2. аддзялі́цца (пра партыі або краіны)

3. адарва́цца (ад чаго-н.)

break down [ˌbreɪkˈdaʊn] phr. v.

1. сапсава́цца (пра тэхнічныя прылады)

2. паго́ршыцца

3. пацярпе́ць няўда́чу

4. раздзялі́ць; раздзялі́цца

break in [ˌbreɪkˈɪn] phr. v. уварва́цца

break off [ˌbreɪkˈɒf] phr. v.

1. адло́мваць; адло́мвацца; адло́мліваць; адло́млівацца

2. спыня́ць; спыня́цца

break out [ˌbreɪkˈaʊt] phr. v. пачына́цца; успы́хваць (пра вайну, пажар, эпідэмію)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

магу́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае фізічную сілу; вельмі дужы, здаровы. Магутны асілак. Магутны зубр. Магутныя крылы. // Які сведчыць аб фізічнай сіле. Брыль робіць кароткі перапынак. І яго магутная постаць, і голас, і нейкая прастата і шчырасць у словах робяць на сялян добрае ўражанне. Колас. // Здаровы, жыццяздольны. Магутны арганізм.

2. Вельмі вялікі, значны (па сіле, велічыні). Магутны ўраган. Магутны залп. □ У заключэнне рэйда быў нанесены магутны камбінаваны ўдар па чыгунцы. Шамякін. // З тоўстым ствалом; густы, раскідзісты. У гушчары, на скрыжаванні торных Лясных дарог. — вышэй сваіх сяброў Узрос магутны граб. Кірэенка. Прайшло шмат часу, а .. [дубы] стаяць усё такія ж, як і раней, у вечнай задуме, раскінуўшы ў паднябессі шырокае магутнае голле. Дуброўскі. // Надзелены вялікай баяздольнай сілай, добра ўзброены, умацаваны (пра вайсковыя злучэнні, умацаванні і пад.). Пяскоўцы ведалі ўжо, што следам за разведчыкамі ідуць магутныя часці Чырвонай Арміі. Пальчэўскі. // перан. Здольны аказаць значнае ўздзеянне на каго‑, што‑н. Калі ж вайна хадзіла па Радзіме І вораг нёс нам рабства і разбой, З тваім [Максіма Горкага] магутным словам, Гордым імем Фашызму мы давалі жорсткі бой. Астрэйка.

3. З вялікімі вытворчымі і матэрыяльнымі магчымасцямі. Магутная краіна. Магутная металургічная прамысловасць. □ Для пераможнага салюта, Якім байцоў Радзіма славіць, Мы ведалі: Урал магутны Даўно руду ў мартэнах плавіць. Танк. А калі магутны атам Мы для працы пакарылі, Стаў народ такім багатым, Што канца няма той сіле. Крапіва.

4. Спец. Тоўсты, масіўны (слой, пласт). Тут адразу ж пачынаўся магутны пласт чырвонай гліны. Штыхаў.

5. Спец. Які мае вялікую магутнасць (у 3 знач.). Магутная турбіна.

•••

Магутная кучка гл. кучка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ліха, лі́хо, лі́ка, лі́хінько ’бяда, гора, зло, няшчасце’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Яруш., Бяльк., Шат., Грыг., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ, Янк. 1; КЭС, лаг.; паўд.-усх., КЭС), ’боль’, ’нячыстая сіла, чартаўшчына’ (Нас.); ’эпілепсія’ (бялын., Нар. сл.), ’блага, кепска’ (КЭС, лаг.; ТС, Бяльк., ТСБМ), ліхо́ ’моташнасць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), лі́хо паду́шчае, паду́шчэ лі́хо ’эпілепсія’ (Сл. ПЗБ, ТС); ліхі́, ліхі́й, ліхы́й, лыхы́й, лыхе́й ’благі, паганы, дрэнны’, ’нядобры’, ’злы (аб сабаку)’, ’хворы, худы, састарэлы, стары’, ’д’ябал’, ’смелы, удалы, маладзецкі’, ’рэзвы, жвавы, хуткі, імклівы (аб кані)’, ’адваротны бок матэрыі, адзення’ (Нас., Яруш., Мал., Бес., Касп., Шат., Янк. 1, Сцяшк., Маш., Мат. Гом., Клім., Федар. 1, ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ, Ян.; КЭС, лаг.; слонім., Нар. лекс.); ст.-бел. лихий ’нядобры, паганы, нізкаякасны, стары, непрыдатны’, ’злы, нячэсны, варожы’, ’неспрыяльны, непадыходзячы’ і другаснае (Булахаў, Гіст., 115) ’левы’. Укр. лихо, рус. лихо ’зло, бяда, няшчасце’, смал. ’нячыстая сіла’, ’злы лёс’, валаг., арханг. ’гора, смутак’; перм., алан. ’гультайства’, арханг. ’задавальненне’; ст.-рус. лихо ’зло’, ’лішка’, ’прыбыль’; польск. licho, драг. lich ’няцотны лік’, а з XVII ст. ’зло, няшчасце, бяда’, ’д’ябал’, каш. ’няшчасце’, ’няўдача, няпоспех’, чэш. licho ’няцотны лік’, ’няшчасце’, ’нячысцік’, мар. lichó ’няцотны’, славац. у выразах sudo licho, četno či licho, серб.-харв. та̏ко или лијо, ст.-слав. токъмоѥ и лихоѥ ’цот і лішка’, балг. лихо ’тупы чалавек’, прасл. lixo. Утворана ад прыметніка lixъ (укр. лихий, рус. лих, лихой, ст.-рус. лихый; польск., н.-луж. lichy, в.-луж. lichi, чэш., славац. lichú, славен. lȋh, серб.-харв. ли̑х, балг. лих, ст.-слав. лихъ) агульнай лініяй развіцця семантычнай структуры кораня якога lix‑ у слав. мовах быў, па-першае, пераход ад сінкрэтызму першапачатковага значэння кораня да расчлененых палярных якасных значэнняў: ’які перавышае норму’ і ’які не дасягае нормы’, па-другое, фарміраванне другасных якасных значэнняў, уласцівых усім або некаторым асобным слав. мовам, напрыклад н.-луж. ’свабодны’, рус. ’смелы, зухаваты’ (Сіліна, ОЛА–1975, 38). Узыходзіць да і.-е. *leiku̯‑so < *leiku̯‑ ’пакідаць’ (ст.-грэч. λείψᾰνον ’рэшта, астатак’, λειψό‑θριξ ’той, хто згубіў валасы’, лац. relinquō, ‑ere, relietus ’пакідаю’, літ. liẽkas ’няцотны, які застаецца пакінуты’, ãtlykisперапынак пасля работы’, лат. lìeks ’лішні, празмерны’, ст.-інд. rinákti ’пакідае, уступае’ (Фасмер, 2, 505; Слаўскі, 4, 228–229; 237–239; Бязлай, 2, 140. Махэк₂ (333) у прасл. lixъ бачыць дзве лексемы: 1) ’лішні, няцотны’; 2) ’злы, благі’. Няма падстаў). Сюды ж ліхам ’дрэнна; не так, як трэба; навыварат’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

між предлог

1. с твор., в разн. знач. ме́жду; меж;

даро́га ўе́цца м. паля́мі — доро́га вьётся ме́жду поля́ми (меж поле́й);

перапы́нак м. ле́кцыямі — переры́в ме́жду ле́кциями;

дру́жба м. наро́дамі — дру́жба ме́жду наро́дами;

ро́зніца м. го́радам і вёскай — ра́зница ме́жду го́родом и дере́вней;

размеркава́ць пра́цу м. супрацо́ўнікамі — распредели́ть рабо́ту ме́жду сотру́дниками;

выбіра́ць м. двума́ варыя́нтамі — выбира́ть ме́жду двумя́ вариа́нтами;

перагаво́рвацца м. сабо́ю — перегова́риваться ме́жду собо́й;

2. с род. (для обозначения положения предмета или проявления действия в промежутке, посреди чего-л.) ме́жду; (в числе других вещей, лиц, явлений — ещё) среди́ (кого, чего);

м. лясо́ў і бало́т — среди́ лесо́в и боло́т;

ро́ўная м. ро́ўных — ра́вная ме́жду ра́вными (среди́ ра́вных);

м. на́мі — ме́жду на́ми;

м. тым — ме́жду тем;

м. і́ншым — а) ме́жду про́чим; б) вскользь, мимохо́дом;

м. на́мі ка́жучы — ме́жду на́ми говоря́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кало́ць 1, калю, колеш, коле; незак., каго-што.

1. Датыкаючыся чым‑н. вострым, выклікаць боль. Хвойнік рабіўся ўсё гусцейшым і гусцейшым. Іголкі балюча калолі рукі, твар. Шамякін. [Маці] засынала і пальцы калола іголкай. Бядуля. // Выклікаць востры, калючы боль. З мёрзлай зямлі ўзнімаўся пякучы пыл і калоў твар, як іголкамі. Чорны. // безас. Пра адчуванне вострага, пранізлівага болю, калацця. Ад невыразнага жалю падгіналіся ногі, тонкімі іголкамі калола пад сэрца, забівала дух. Мурашка. Далёка на захад распасцёрся акіян і так блішчаў на сонцы, што аж у вочы калола. Маўр.

2. Утыкаючы што‑н. вострае, рабіць дзірку, адтуліну ў чым‑н.; праколваць. Калоць паперу. Калоць шылам скуру.

3. Разм. Рабіць укол, уколы. — Дык жа баліць, як колюць, — жаласліва цягнуў Алік. Ваданосаў.

4. Разм. Бадаць, пароць (рагамі). Бедная тая дамова, дзе вала коле карова. Прыказка.

5. без дап. Ваюючы, б’ючыся, наносіць каму‑н. раны вострай зброяй. Усе стралялі з блізкай дыстанцыі. Крычалі, стралялі, падалі, стагналі, калолі штыхамі. Чорны.

6. Забіваць чым‑н. вострым (свіней). У адной з шчылін бервяна тырчала адмысловае шыла, якім Варташэвіч калоў свіней. Гурскі.

7. і без дап.; перан. Рабіць каму‑н. з’едлівыя, колкія заўвагі; папракаць каго‑н. [Жанчыны].. рабілі невялічкі перапынак, абедалі і з новымі сіламі калолі адна другую самымі адвостранымі словамі. Пянкрат. // Пра варожы, пільны позірк. [Таццяна] не бачыла .. [немцаў], але адчувала, што іх пільныя позіркі колюць яе спіну. Шамякін. Заўсёды былі мною нездаволены. Вечна калолі мяне, як цвікамі, злоснымі вачамі. Бядуля. // Выклікаць непрыемнае пачуццё, раздражняць. Другое, што [Любу] непрыемна калола — гэта сустрэча з новай свякрухай. Васілевіч.

•••

Калоць (у) вочы — а) чым папікаць, дакараць, сарамаціць. — Калоць мне вочы сынам я нікому не дазволю! — цвёрда папярэдзіў .. [Кірыла], чамусьці звяртаючыся да Тукалы. Шамякін; б) быць непрыемным каму‑н., раздражняць. Не так балеў Кустрэю гэты авёс, як калолі яму вочы і гладкія бакі і таўсматы карак Цімохавага бычка. Колас.

Праўда вочы коле гл. праўда.

кало́ць 2, калю, колеш, коле; незак., што.

Рассякаць на часткі; расшчапляць, раздрабняць. Калоць дровы. Калоць лёд. Калоць цукар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)