перапы́нак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. перапы́нак перапы́нкі
Р. перапы́нку перапы́нкаў
Д. перапы́нку перапы́нкам
В. перапы́нак перапы́нкі
Т. перапы́нкам перапы́нкамі
М. перапы́нку перапы́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перапы́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

Часовае спыненне якой-н. дзейнасці, таксама перарыў у якім-н. працэсе.

Абедзенны п.

П. у занятках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапы́нак, -нку м. переры́в; (школ — ещё) переме́на ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапы́нак, ‑нку, м.

1. Часовае спыненне якой‑н. дзейнасці, працы. Максімаў абвёў позіркам залу і абвясціў: — Зробім перапынак на трыццаць хвілін. Шахавец. // Прамежак часу, на які спыняецца якая‑н. дзейнасць. Абедзенны перапынак. // Адпачынак паміж урокамі. Школьныя перапынкі.

2. Перарыў у якім‑н. працэсе, пропуск. Раптам там наперадзе, куды падышоў эшалон, грукнулі гарматы, пасля яшчэ, яшчэ з перапынкамі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапы́нак м.

1. (у школе, абедзенны) Páuse f -, -n;

2. (перапыненне) Unterbréchung f -, -en;

без перапы́нку páusenlos, ununterbróchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перапынак, перамежак, паўза, антракт; пераменка (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пераку́р, -у, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

1. Кароткі перапынак для курэння.

Канчай п.!

2. перан. Невялікі адпачынак, перапынак у рабоце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обе́денный абе́дзенны;

обе́денный переры́в абе́дзенны перапы́нак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адды́шка, -і, ДМ -шцы, ж. (разм.).

Кароткі перапынак для адпачынку.

Бегчы без аддышкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПА́ЎЗА (лац. pausa ад грэч. pausis спыненне),

1) у літаратуры, перапынак у гучанні мовы, абумоўлены логікай зместу або рытмам; адзін з элементаў інтанацыі, сродак паэт. выразнасці, рытмастваральны кампанент, асабліва важны ў паэзіі. Вылучаюць П. сэнсавыя (лагічныя), якія цалкам вызначаюцца сінтаксісам, і П. рытмічныя (у вершаванай мове), якія ад сінтаксісу не залежаць, абумоўлены логікай зместу і патрабаваннямі метрычнага рытму. У метрычным вершаскладанні П. можа быць структурным элементам верша і замяняць роўную па даўжыні колькасць складоў; у інш. вершаскладаннях П. з’яўляецца толькі дэкламац. элементам, які падкрэслівае вершападзел, цэзуру і да т.п.

2) У музыцы П. — перапынак у гучанні аднаго, некалькіх ці ўсіх галасоў муз. твора, а таксама знак у нотным пісьме, які абазначае гэты перапынак. У буйных інстр. творах, ансамблях, харах і оперных масавых сцэнах агульны перапынак гучання наз. генеральнай П. У сучасным нотным пісьме выкарыстоўваюцца П.: цэлая, палавінная, чацвяртная, восьмая, 16-я, 32-я, 64-я.

Т.​І.​Шамякіна (у літаратуры).

т. 12, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)