1. Які мае адносіны да жанчыны, жанчын. Жаночая праца.// Які належыць жанчыне. Жаночы твар. Жаночыя рукі.// Прызначаны для жанчын. Жаночы абутак.// Уласцівы жанчыне, які адрознівае жанчыну. Жаночы пол. Жаночая пяшчотнасць.// Які складаецца з жанчын. Жаночая брыгада.
2. Які адносіцца да асобіны, асобы жаночага полу, характарызуе яго. Жаночая палавая клетка. Жаночыя кветкі ў раслін.
•••
Жаночае пытаннегл. пытанне.
Жаночая рыфмагл. рыфма.
Жаночы родгл. род.
Жаночыя хваробыгл. хвароба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сінцы́цій
(н.-лац. syncytium, ад гр. syn = разам + kytos = клетка)
біял. тып тканкі ў жывёл і раслін з няпоўным размежаваннем клетак, сукупнасць участкаў пратаплазмы, звязаных пратаплазмавымі перамычкамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цэлюло́за
(ад лац. cellula = клетка)
высокамалекулярны вуглярод з групы поліцукрыдаў, асноўная састаўная частка абалонак раслінных клетак; выкарыстоўваецца для вырабу паперы, штучнага шоўку, выбуховых сродкаў і інш.; клятчатка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Лар ’высокая і вузкая драўляная скрыня з векам для захоўвання мукі або збожжа’ (Сіг.; малар., З нар. сл.; беласт.Сл. паўн.-зах.), рус.ларь ’скрыня’, ’куфар’, ’клетка’ (XI ст.), паўн.-рус. ’тс’, наўг. ’труна’, ’зруб для засолкі рыбы’. Запазычана са ст.-нарв.lārr ’шуфлядка’ ці са ст.-швед.lárr ’скрыня, куфар’, параўн. швед.lår ’тс’ (Міклашыч, 160; Бернекер, 1, 691; Фасмер, 2, 460). Сюды ж бел.лар ’прыстасаванне для палявання на мядзведзя’ (Інстр. 2), параўн. рус.іркуцк. ’засека з бярвення ў лесе’. Сучаснае ларок ’гандлёвая палатка’ — з рус.ларек.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
меш
(англ. mesh = клетка, ячэйка)
адзінка шчыльнасці перапляценняў драцяных сіт, якая абазначае колькасць адтулін сіта на адрэзку ў адзін дзюйм адну цалю; ужываецца ў ЗША, Вялікабрытаніі і некаторых іншых краінах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АНАБАЛІ́ЗМ (ад грэч. anabolē уздым),
асіміляцыя, сукупнасць хім. працэсаў у жывым арганізме, якія забяспечваюць біял. сінтэз патрэбных для жыцця складаных рэчываў (бялкоў, поліцукрыдаў, тлушчаў, нуклеінавых кіслот і інш.) з больш простых. Накіраваны на ўтварэнне і абнаўленне структурных частак клетак і тканак. Непарыўна звязаны з катабалізмам (процілеглы працэс) і ўтварае з ім хім. аснову прамежкавага абмену рэчываў і абмену энергіі (забяспечвае яе назапашванне) у арганізме. Аўтатрофныя арганізмы (зялёныя расліны і некаторыя грыбы) здольныя ажыццяўляць першасны сінтэз арган. злучэнняў з CO2 з выкарыстаннем вонкавых крыніц энергіі (сонечнага святла, акіслення неарган. рэчываў), гетэратрофныя — толькі за кошт энергіі, якая вызваляецца ў працэсах катабалізму. Колькасць зыходных кампанентаў для біясінтэзу абмежаваная (глюкоза, рыбоза, амінакіслоты, піравінаградная кіслата, гліцэрына, ацэтылкаэнзім анабалізму і інш.). Як правіла, анабалізм забяспечваецца спецыфічным наборам ферментаў і ўключае шэраг аднаўленчых этапаў. У працэсе анабалізму кожная клетка сінтэзуе характэрныя для яе бялкі, вугляводы, тлушчы і інш. злучэнні (напр., мышачныя клеткі сінтэзуюць уласны глікаген і не скарыстоўваюць глікаген печані). У высокаарганізаваных арганізмаў у рэгуляцыі анабалізму на ўзроўні клетачнага абмену рэчываў акрамя ферментаў удзельнічаюць гармоны і інш.біял. актыўныя рэчывы, нерв. сістэма (гл.Нейрагумаральная рэгуляцыя). Многія прыродныя і сінтэтычныя рэчывы (анаболікі) здольныя павышаць узровень анабалізму, іх выкарыстоўваюць для штучнага нарошчвання мышачнай масы цела ў спорце (праблема допінг-кантролю), таксама як лек. сродкі ў тэрапіі хвароб абмену рэчываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
check1[tʃek]n.
1. праве́рка; кантро́ль
2. затры́мка; перашко́да
3.кле́тка (малюнак тканіны)
4.chess шах
5.AmE пту́шачка, га́лачка (знак праверкі)
6.AmE бага́жны квіто́к; ярлы́к; нумаро́к (у гардэробе); чэк
7.AmE раху́нак
♦
hold/keep smth. in check трыма́ць што-н. пад кантро́лем
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
germ
[dʒɜ:rm]
n.
1) мікро́б -а m., бактэ́рыя f.
2) Biol. заро́дак -ка m.; эмбрыён -а m.; насе́ньне n.; за́вязь f.
3) палава́я кле́тка(расьлі́наў, жывёлы), гамэ́та f.
4) пача́так чаго́-н. наагу́л
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ІНФАНТЫЛІ́ЗМ (лац. infantilis дзіцячы ад infans які не гаворыць),
затрымка ў развіцці арганізма чалавека, захаванне ў дарослага марфал., фізіял. і псіхічных рысаў, уласцівых больш ранняму ўзросту. Выяўляецца ў нясталасці эмацыянальна-валявой сферы пры нармальным і нават паскораным фіз. і разумовым развіцці. Характэрнымі рысамі індывіда, якому ўласцівы І. (інфантыла) з’яўляюцца несамастойнасць рашэнняў і дзеянняў, адчуванне неабароненасці, капрызнасць, зніжаная крытычнасць у адносінах да сябе, розныя кампенсацыйныя рэакцыі (напр., фантазіраванне, што замяшчае рэальныя ўчынкі, эгацэнтрызм) і інш. Прычыны І.: інфекц. захворванні (туберкулёз, сіфіліс, малярыя, розныя паўторныя інфекцыі), інтаксікацыі, арган. захворванні, непаўнацэннае харчаванне, авітамінозы, дрэнныя гігіенічныя ўмовы жыцця, прыроджаныя канстытуцыянальныя асаблівасці. Адрозніваюць агульны І. (затрымка развіцця ўсяго арганізма) і частковы І. (затрымка ў развіцці асобных органаў і сістэм). Прыкметы: пры агульным І. захоўваюцца дзіцячыя прапорцыі, склад цела кволы, грудная клетка доўгая, вузкая, косці тонкія, сэрца маленькае, ціск крыві паніжаны, другасныя палавыя прыкметы выяўлены слаба, супраціўляльнасць інфекц. захворванням зніжана. Пры частковым І. вылучаюць псіхічны І. (няўстойлівасць настрою і ўвагі, лёгкая ўнушальнасць, крыўдлівасць, боязь новага, бесклапотнасць і легкадумнасць паводзін спалучаюцца з эгацэнтрызмам і дзіцячай патрабавальнасцю), палавы І. (мізэрная расліннасць пад пахамі і на лабку, у жанчын — недаразвіццё малочных залоз і маткі, месячныя нерэгулярныя, нярэдка бясплоднасць, у мужчын — недаразвіццё вонкавых і ўнутр. палавых органаў, прастаты, адсутнасць палавой цягі, парушэнне палавых функцый) і інш. Лячэнне; стварэнне спрыяльных умоў жыцця і лячэнне захворванняў, якія справакавалі І.