Клеба́нія ’памяшканне, дзе жыве настаяцель касцёла, царквы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. klebonijà < польск. plebania (там жа, 2, 473). Параўн. яшчэ ўкр. клебанія, якое ад польск. klebania < plebania. Для беларускай і ўкраінскай лексем трэба прыняць польскі ўплыў (ЕСУМ, 2, 456).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Багародзічнік ’расліна Polygonum bistorta L., драсён змяіны’ (Кіс.). Параўн. рус. богоро́дичник, богоро́дка ’тс’, ст.-чэш. Svaté Maří košile, славац. Panny Marie zelina ’Polygonum’ (Махэк, Jména rostl., 87). Па народнай легендзе, чырвоны колер кветкі расліны — гэта кроў багародзіцы (Махэк, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́жы по́яс ’вясёлка’ (брасл., ДАБМ, 901–902, карта № 312). Гэта назва, бясспрэчна, калька адпаведных балтыйскіх слоў. Параўн. літ. diẽvo júosta, лат. dievą josta ’вясёлка’ (літаральна ’божы пояс’). Гл. Непакупны, Baltistica, V (1), 1969, 69–76 (там і карты, і этнаграфічны каментарый).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́ндар. Рус. бо́ндарь, укр. бо́ндар, бо́днар, польск. bednarz, чэш. bednář. Утварэнне ад *bъdnʼa, *bъdьnь ’бочка’ (< герм. моў), усх.-слав. бо́дня. Першапачаткова боднарь. Праабражэнскі, 1, 36; Фасмер, 1, 192 (там і іншыя, менш пераканаўчыя версіі). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 163.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мірс ’страх, які даводзіць чалавека да непрытомнасці’ (Карскі, Труды). Балтызм, які Карскі (там жа, 393) супастаўляе з літ. mirksóti, mirksaũ ’сядзець з напаўрасплюшчанымі вачамі’ або з mir̃ti ’паміраць’. Лаўчутэ (Балтизмы, 145) адносіць гэту лексему да слоў, паходжанне якіх аргументавана недастаткова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клёст ’дзіцячая гульня’ (Бяльк.). «Пойдзім гуляць у клёст, я пальніку ўжу зьдзелыў» (Там жа, 227). Ілюстрацыя сведчыць аб надзейнасці паралелі рус. клесток ’завостраная з двух бакоў палачка для гульні ў «чыжык», клестки ’гульня ў «чыжык»’. Да прасл. klesliti/ klestati. Гл. пляскаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крышанчы́ха ’пляткарка’ (Мат. Гом.). Зыходзячы з мадэлі пявец‑пяўчыха (Сцяцко, Афікс. наз., 187), трэба рэканструяваць крышанец, якое ў сваю чаргу магло ўзнікнуць ад дзеяслова крышыць ’малоць’ пры дапамозе суфікса ‑анец (Сцяцко, там жа, 26–27). Тады крышанчыха — ’жанчына, якая «меле (языком)»!
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дубі́ца ’човен, выдаўбаны ў выглядзе карыта’ (Касп., Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. дыял. дуби́ца ’тс’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 91), да прасл. *dǫbica (< *dǫbъ ’дуб’), якое азначае розныя рэаліі (агляд матэрыялу ў Трубачова, там жа, але без бел. лексемы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́левы ’бледна-жоўты з ружовым адценнем’ (ТСБМ). Праз рус. па́левый ’тс’ з франц. paillé ’саламянага колеру, бледна-жоўты’ ад paille ’салома’ (Фасмер, 3, 191; там жа і інш. літ-pa). На думку Праабражэнскага (2, 7), рус. з фран. pâle ’бледны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пра́шка, мн. л. прашкі ’хлусня’, ’глупства’ (Нас.). Насовіч (там жа) параўноўвае з прахъ, але слова, несумненна, з польск. fraszka ’драбяза’. Параўн. яшчэ чэш. fraška ’фарс, бурлеск’. З італ. frasca ’галінка’, мн. л. frasche ’дробязь, глупства’ (Брукнер, 127; Голуб-Ліер, 173).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)