Сні́чна ‘шчыльна’ (Касп.), сні́шна ‘тс’ (Шымк. Собр.). Рус.смал.сни́шно ‘тс’. Мабыць, да сніца (гл.), аднак не выключана сувязь з снед, снет, сніт ‘лінія, па якой распілоўвалася дрэва’, гл., пра што сведчыць “спецыфічнае” смал.сни́дно ‘шчыльна’ (Бел.-рус. ізал., 59).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыбушо́нік (требушоник) ‘штопар’ (Нас.), трыбушо́нак ‘тс’ (Касп.). Праз польскую мову (trybuszon) запазычана з франц.tire‑buchon ‘тс’ < tirer ‘цягнуць’ + buchon ‘корак, затычка’, апошняе — з boucher ‘закрываць’ < bois ‘дрэва (як матэрыял)’ < с.-лац.boscus ‘тс’ (SWO, 1980, 779; ЕСУМ, 5, 635).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Турпы́ль ‘кругляк, невялікі кавалак тоўстага бервяна’ (Мат. Маг.), турпулёк ‘кароткае паленца’ (Бяльк.), турпу́ль ‘тс’ (Бяльк.). Няясна, магчыма, вынік перастаноўкі зычных з *трупыль, што да стараж-рус.трупъ ‘ствол дрэва, пень’, параўн. труп (гл.), або фанетычна змененае тарбуль ‘кавалак бервяна’, гл.?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кара́вы
1. гря́зный, заскору́злый (от грязи);
~вая ану́ча — гря́зная тря́пка;
2. (узловатый, негладкий) коря́вый;
к. ствол дрэ́ва — коря́вый ствол де́рева;
3.перен. (неискусный, неумелый) коря́вый;
~выя фра́зы — коря́вые фра́зы;
к. по́чырк — коря́вый по́черк
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стрэ́сцісов.
1. стрясти́, стряхну́ть;
с. пыл з ног — стрясти́ (стряхну́ть) пыль с ног;
с. я́блыкі з дрэ́ва — стрясти́я́блоки с де́рева;
2. тряся́, смеша́ть;
с. сало́му з се́нам — смеша́ть соло́му с се́ном
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сасна́ ’вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых, якое расце пераважна на пясчаных глебах і вызначаецца прамым высокім ствалом і доўгай ігліцай, Pinus silvestris L.’, галоўным чынам зах.- і усх.-славянскае: рус., укр.сосна́, ст.-рус., рус.-ц.-слав.сосна ’елка, сасна’, польск., н.-луж., чэш., славац.sosna, палаб.süsnó ’тс’. У паўднёваславянскіх мовах захавалася часткова: сяр.-балг. (XIV ст.) сосна, макед. тапонім Sosna. Па традыцыйных версіях узводзілася да і.-е.k̑asnos ’шэры’ і параўноўвалася з ст.-прус.sasins ’заяц’, ст.-інд.çaçás ’тс’, ст.-в.-ням.haso ’заяц’, hasan ’шэры, бліскучы’, лац.cánus ’шэры’ (Брукнер, 507; Фасмер, 3, 726–727; Борысь, 567) або да *sopsna і тлумачылася як ’смалістае дрэва’, параўн. лац.sapa ’сок’, ст.-в.-ням.saf ’тс’, рус.сопля, прымаючы пры гэтым выдзяленне суф. ‑sna (гл. Фасмер, там жа). Трубачоў (Дополн., 3, 727), падкрэсліваючы неалагічны характар слова і спасылаючыся на назіранні Машынскага (Kultura 1, 133 і наст.), што на Палессі сасна датычыцца толькі хваёвага дрэва з борцю, дуплом, а звычайная сасна называецца хвоя, мяркуе, што *sosna першапачаткова належала да тэрміналогіі бортніцтва і абазначала ’дуплянае дрэва’ і выводзіць яго ад прасл.*sopěti ’сапці, дуць’, параўн. ст.-слав.сопль ’жалейка, флейта’. Па фанетычных прычынах ён (там жа) адхіляе і этымалогію Машынскага (Pierw., 216 і наст.) ад *sojǫ, *sojiti ’калоць’; тут чакалася б *sesna. Іншыя версіі гл. яшчэ Фасмер, там жа. Аналагічна Трубачову Шустар-Шэўц, 2, 1335.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
obleźć
obl|eźć
зак.
1. напасці; апанаваць;
gąsienice ~azły drzewo — вусені напалі на дрэва;
2. аблезці, аблупіцца;
3. вылезці;
futro ~azło — футра вылезла
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Malum vas non frangitur
Дрэнная пасудзіна не б’ецца.
Плохой сосуд не разбивается.
бел. Скрыпучае права не ломіцца/доўга жыве. Пахілае дрэва вецер не ломіць. Пустая галава не сівее.
рус. Скрипучая берёза дольше стоит. Скрипучее дерево два века живёт. Дуплистое дерево скрипит, да стоит, а крепкое валится. Битая посуда два века живёт.
фр. Les pots fêlés sont ceux qui durent le plus (Треснувшие горшки держатся больше всего).
англ. A creaking gate hangs long on its hinges (Скрипящие ворота долго висят на петлях).
нем. Der Baum, der oft knarrt, bricht nicht leicht (Дерево, которое часто скрипит, ломается нелегко).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
АРХЕТЫ́П (ад грэч. archē пачатак + typos вобраз),
агульначалавечы першавобраз, персанаж, што паслядоўна паўтараецца ў міфах, літаратуры і індывідуальным мысленні; спосаб сувязі вобразаў, што пераходзяць з пакалення ў пакаленне; цэнтр. паняцце аналітычнай псіхалогіі. Ідэю архетыпа ў аб’ектыўна-ідэаліст. форме можна знайсці ў творах Платона, Аўгусціна, схаластаў. Як навук. тэрмін «архетып» уведзены швейц. псіхолагам К.Г.Юнгам і адаптаваны філасофіяй, літаратура- і мастацтвазнаўствам, тэорыяй міфалогіі, фалькларыстыкай і інш. Паводле тэорыі Юнга пра калект. неўсвядомленае, мадэлі чалавечага вопыту пэўным чынам генетычна закадзіраваны і пераходзяць да наступных пакаленняў. Тоесныя архетыпныя матывы і вобразы (сімвал сусветнага дрэва ці міф пра патоп) сустракаюцца ў няроднасных культурах і сферах мастацтва, што тлумачыцца іх універсальным і пастаянным пачаткам у чалавечай прыродзе. Маючы выток у далагічным мысленні, архетып выклікае аналагічныя пачуцці і асацыяцыі і ў аўтара твора, і ў спажыўца незалежна ад разбежкі ў часе. Архетып ляжыць у аснове сімволікі творчасці, розных рытуалаў, сноў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАБНЯ́К,
добраўпарадкаваны гарадскі ці загарадны дом. Асабнякі пашырыліся ў 18—19 ст. у краінах Зах. Еўропы, Беларусі, Расіі. На Беларусі паводле арх.-планіровачнай структуры блізкія да сядзібных дамоў (Брэст, Ваўкавыск, Гомель, Пружаны, Слонім). Вызначаліся лаканізмам у вырашэнні планаў і фасадаў. Паводле планіровачнай кампазіцыі — пераважна 6-часткавыя з вылучанай у цэнтры залай і анфіладай меншых памяшканняў. У асабняках 1-й пал. 19 ст. з’явілася калідорная сістэма (Мазыр). Фасады аздаблялі 4-калонным порцікам. Выкарыстанне цэглы і дрэва ў буд-ве асабнякоў абумовіла спалучэнне стылявых дэталяў класічнай архітэктуры з элементамі нар. дойлідства (дом Агінскага ў Гродне). Асабнякі адыгрывалі важную ролю ў гар. асяроддзі і стваралі арх. акцэнты забудовы (Ашмяны, Пінск, Слонім і інш.). Сучасныя буд. матэрыялы і канструкцыі значна ўзбагацілі архітэктуру асабнякоў новымі выразнымі сродкамі і прыёмамі. У прыгарадзе і сельскай мясцовасці па індывідуальных праектах будуюцца добраўпарадкаваныя катэджы.
Асабняк у Пінску. Пачатак 20 ст. Рэканструкцыя 1983.Асабняк у Слоніме. 1-я пал. 19 ст.