дрэ́ва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дрэ́ва дрэ́вы
Р. дрэ́ва дрэ́ў
дрэ́ваў
Д. дрэ́ву дрэ́вам
В. дрэ́ва дрэ́вы
Т. дрэ́вам дрэ́вамі
М. дрэ́ве дрэ́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дрэ́ва, -а, мн. -ы, дрэў і дрэ́ваў, н.

1. Шматгадовая расліна з цвёрдым ствалом і галінамі, якія ўтвараюць крону.

Лісцевыя дрэвы.

Хвойныя дрэвы.

2. толькі адз. Матэрыял з такой расліны, які ідзе на будаўніцтва, розныя вырабы; драўніна.

Разьба па дрэве.

Мэбля з чырвонага дрэва.

Радаслоўнае дрэва — радаслоўная табліца ў выглядзе дрэва, якая паказвае разгалінаванне роду, сям’і.

За дрэвамі не бачыць лесу (неадабр.) — звяртаючы ўвагу на дробязі, забываць пра галоўнае.

|| памянш. дрэ́ўца, -а, мн. -ы, -аў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрэ́ва ср.

1. (растение) де́рево;

2. мн. нет (материал) де́рево;

радасло́ўнае д. — родосло́вное де́рево;

гваздзіко́вае д. — гвозди́чное де́рево;

камфо́рнае д. — ка́мфорное де́рево;

чо́рнае д. — чёрное де́рево;

хле́бнае д. — хле́бное де́рево;

хі́ннае д. — хи́нное де́рево;

чырво́нае д. — кра́сное де́рево;

кафе́йнае д. — кофе́йное де́рево;

ко́ркавае д. — про́бковое де́рево;

ражко́вае д. — рожко́вое де́рево;

ту́тавае д. — ту́товое де́рево;

жале́знае д. — желе́зное де́рево;

за ~вамі не ба́чыць ле́супогов. за дере́вьями не ви́деть ле́са

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дрэ́ва, ‑а; Р мн. дрэў; н.

1. Шматгадовая расліна з цвёрдым ствалом і галінамі, якія ўтвараюць крону. Хвойныя дрэвы. Пладовыя дрэвы. □ Навокал, пад дрэвамі, у траве, стаяць чырвоныя, прыгожыя мухаморы. Брыль. Верхавіны гэтых дрэў былі такія пышныя, што спляталіся галлём угары і ўтваралі зялёны тунель. Чарнышэвіч.

2. толькі адз. Матэрыял з такой расліны, які ідзе на будаўніцтва, розныя вырабы; драўніна. Я вырэзваў з дрэва пеналы, скрыначкі, накрываў іх лакам, пасля чаго наводзіў прыгажосць разьбой. Бядуля.

•••

Гваздзіковае дрэва — вечназялёнае трапічнае дрэва сямейства міртавых, высушаныя кветкі якога ідуць на выраб гваздзікі.

Жалезнае дрэва — тое, што і бакаут.

Камфорнае дрэва — вечназялёнае дрэва сямейства лаўровых, з якога атрымліваюць камфорны алей.

Кафейнае дрэва — тое, што і кофе (у 1 знач.).

Коркавае дрэвадрэва сямейства рутавых, якое дае корак прамысловага значэння.

Радаслоўнае дрэва — схема ў выглядзе дрэва, якая паказвае разгалінаванне роду, сям’і.

Ражковае дрэва — трапічнае дрэва сямейства цэзальпініевых з буйнымі ядомымі карычневымі пладамі ў форме ражка, струка.

Чорнае дрэва — драўніна некаторых парод трапічных дрэў цёмнага колеру, якая ідзе на выраб мэблі і пад.

Чырвонае дрэва — драўніна некаторых трапічных парод дрэў чырвонага або карычневага колеру, якая ідзе на выраб мэблі і пад.

Тутавае дрэва — тое, што і шаўкоўніца.

За дрэвамі не бачыць лесу гл. бачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дрэва 4/272, 294; 6/222; 11/343

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

дрэ́ва н.

1. Baum m -(e)s, Bäume;

лі́сцевае дрэ́ва Lubbaum m;

пладо́вае дрэ́ва bstbaum m;

ка́рлікавае дрэ́ва Zwrgbaum m;

ка́вавае дрэ́ва Kffeebaum m;

2. (матэрыял) Holz n -es, Hölzer;

чырво́нае дрэ́ва Ma¦hagni n -s;

чо́рнае дрэ́ва (schwrzes) benholz;

арэ́хавае дрэ́ва Nssbaumholz n;

будаўні́чае дрэ́ва Buholz n;

радасло́ўнае дрэ́ва Stmmbaum m;

за дрэ́вамі і ле́су не віда́ць man sieht den Wald vor luter Bäumen nicht;

пахі́лае дрэ́ва ве́цер не ло́міць der Baum, der oft knarrt, bricht nicht leicht

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ДРЭ́ВА шматгадовая расліна з выразным, у рознай ступені адраўнелым гал. сцяблом (ствалом), кронай і разгалінаванай каранёвай сістэмай; пашыраная жыццёвая форма раслін. Адыгрывае гал. ролю ў стварэнні лясных біяцэнозаў. На Беларусі 26 відаў Д. Сярод іх лесаўтваральныя (асіна, бяроза, вольха, граб, дуб, елка, хвоя) і пладовыя (вішня, груша, сліва, яблыня) пароды. Ёсць дрэвы-помнікі. Шэраг Д. інтрадукаваныя (лістоўніца сібірская і еўрапейская, хвоі Банкса, Мурэя, веймутава і інш.).

Д. ўзніклі ў сярэднім дэвоне. Належаць пераважна да хвойных (з голанасенных) і двухдольных (з пакрытанасенных) раслін. Крона ў большасці Д. складаецца з галін і лісця. Ствол захоўваецца на працягу ўсяго жыцця, кожны год дае прырост у таўшчыню, утвараючы гадавыя кольцы. У Д. з класа аднадольных (напр., пальмаў) крона складаецца з разеткі вял. лісця і адсутнічае другасны прырост у таўшчыню. Есць Д. летне-зялёныя (скідваюць лісце з надыходам восені, напр., дуб, вольха) і вечназялёныя (напр., елка, піхта, хвоя). Сярод лісцевых Д. вылучаюць шыракалістыя (дуб, клён, ясень) і драбналістыя (асіна, бяроза, вольха). Адрозніваюць Д. першай велічыні (20 м і больш; дуб, елка, ліпа, хвоя), другой (10—20 м; вольха, груша, рабіна) і трэцяй (5—10 м; глог, яблыня, ядловец). Працягласць жыцця разнастайная, ад 20 да соцень і тысяч гадоў (баабаб, секвоя — да 3—5 тыс. гадоў, дуб — 500—1000, хвоя — 300—350, елка — 250—300, асіна, бяроза — 150—200 гадоў). Д. — адны з асн. прадуцэнтаў кіслароду паветра, даюць драўніну, ядомыя плады, лек., тэхн. і хім. сыравіну; выкарыстоўваюцца для азелянення.

Выкарыстоўваецца са стараж. часоў у архітэктуры (гл. Драўлянае дойлідства), дэкар.-прыкладным і нар. мастацтве, скульптуры. На Беларусі з Д. здаўна вырабляюць хатняе начынне, прылады працы, трансп. сродкі, мэблю і інш. Шырока выкарыстоўвалася Д. ў пернікарстве, набіванцы, іканастасах, абкладах абразоў і інш. Асн. матэрыял дрэварыту. Разьбой па Д. ўпрыгожваюць ліштвы, франтоны, вільчакі, вуглавыя накладкі. Багацце колеравых адценняў, разнастайнасць фактуры і тэкстуры вызначаюць мноства дэкар. эфектаў у вырабах з Д.

Розныя формы дрэў: 1 — хвоя звычайная; 2 — елка звычайная; 3 — кедр ліванскі; 4 — бяроза; 5 — вольха; 6 — вярба; 7 — вашынгтонія; 8 — баньян.

т. 6, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дрэ́вадрэва’ (БРС, ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сл. паўн.-зах.), таксама дре́ва (Бяльк.). Укр. дре́во (памянш. форма древко) ’тс’ (Грынч.); параўн. і гуц. древору́б ’павець для дроў’ (Грынч.: з Шухевіча). Адносна бел. слова (без укр. матэрыялу) Трубачоў (Эт. сл., 4, 212) заўважае: «блр. литер. дрэ́ва неисконно». Сапраўды, бел. і ўкр. формы нельга вытлумачыць з якой-небудзь прасл. зыходнай формы, таму можна меркаваць, што гэта запазычанне з польск. drzewo ’тс’ (< прасл. *dervo; аб апошнім гл. Трубачоў, там жа, 211–212) з субстытуцыяй польск. гука rz усх.-слав. ‑р‑. Дзіўна, што ў ст.-бел. мове (гл. Булыка, Запазыч.) не адлюстраваны гэты паланізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дрэва / у лесе: лясіна / у хваёвым: баравіна / паваленае: валежына / вывернутае з карэннем: выварацень, выварат / сухастойнае: старадрэвіна, сухадрэвіна, сухастоіна / прышчэпленае: шчэпа

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

дрэва...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая па знач. адпавядае слову «дрэва», напр.: дрэваапрацоўка, дрэванасаджэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)