шмата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Разм. Моцна хістаць, трэсці; шкуматаць. Восеньскі вецер.. шматаў кусты за канавай, зрываў жоўтае і чырвонае ссохлае лісце. Быкаў. Здавалася.., нехта дужы шматае знадворку мокры брызент: шар-р-р! Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

blooming

[ˈblu:mɪŋ]

adj.

1) у цьве́це, у кве́цені

blooming shrubs — кусты́ ў цьве́це

2) квітне́ючы, у ро́сквіце; які́ дае́ вялі́кія прыбы́ткі

blooming market — ры́нак у ро́сквіце, мо́цна ажы́ўлены ры́нак

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Памяльні́к 1 ’памяло для прачысткі коміна’ (Сл. ПЗБ;*КЭС, навагр.), ’малады хваёвы лес’ (КЭС, навагр.), памельнік ’малады сасоннік-самасейка; густое дробналессе, кусты’ (Яшк., стол.), помельнік ’тс’ (ТС). Рус. арханг. помельник ’памяло; хваёвыя галінкі на памёлы’. Да памяло (гл.).

Памяльні́к 2 ’месца каля печы, дзе ставяць венік, качаргу і інш.’ (З нар. сл., шчуч.). Гл. памяльнік 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кусто́ўе, ‑я, н., зб.

Разм. Кусты (у 1 знач.). Дазодзілася [Мірону Іванавічу] па начы лазіць з хлопцамі па кустоўю, па росным жыце, наладжваць засады на дарогах. Лынькоў. Наперадзе, мусіць, у лагчынцы, зашарэла нейкае кустоўе — лаза ці які хмызняк. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папялі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае колер попелу. Сонца пякло без жалю, бясхмарнае неба было папялістым. Хомчанка. Усе з пашанаю глянулі на гэтыя сціплыя, невысокія кусты, якія папялістым колерам сваіх лісточкаў крыху нагадвалі адзін з нашых вербалозаў. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піво́ня, ‑і, ж.

Дэкаратыўная травяністая расліна сямейства півоневых з вялікімі чырвонымі, ружовымі ці белымі кветкамі. Перад хатай, дзе ў агародчыку да вайны Вольга садзіла кветкі — мальвы, вяргіні, півоні, цяпер яшчэ густа буялі каструбаватыя калючыя кусты дурнап’яну. Мележ.

[Ад грэч. paiōnia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлуд, ‑у, М ‑дзе, м.

Дробны хвораст, вецце. А бульдозер, падобны да гэбля, Рэжа хлуд балацяны, кусты. Хведаровіч. Нават і на сухім аеры ды хлудзе, нават і ў ботах, адзетаму ды пад плашчом — даволі такі холадна. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расцяро́б м.

1. (дзеянне) Ábholzen n -s;

расцяро́б ле́су Hólzeinschlag m -(e)s, -schläge;

2. (месца, дзе раслі лес, кусты) Áushau m -es, -e, Hólzschlag m -(e)s, -schläge

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

prickly [ˈprɪkli] adj.

1. калю́чы;

prickly bushes калю́чыя кусты́

2. які́ адчувае пако́лванне, калаццё;

a prickly sensation адчува́нне пако́лвання

3. які́ прычыняе турбо́ты

4. infml запа́льчывы; раздражня́льны; зласлі́вы;

He was in a very prickly mood that morning. Ён быў вельмі раздражнёны той раніцай.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

top​3 [tɒp] v.

1. пакрыва́ць (зверху); быць верхаві́най;

a mountain topped with snow гара́ са сне́жнай вяршы́няй

2. быць на чале́, быць пе́ршым або́ ле́пшым

3. падраза́ць, падрэ́зваць (дрэвы, кусты)

top up [ˌtɒpˈʌp] phr. v. даліва́ць, падліва́ць, напаўня́ць (шклянку, кубак і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)