Figulus figulo invidet, faber fabro

Ганчар зайздросціць ганчару, майстар ‒ майстру.

Гончар завидует гончару, мастер ‒ мастеру.

бел. Чужое дабро бярэ за рабро. Чужое ўсягды вочы коле.

рус. Завистливый по чужому счастью сохнет. Завистливое око видит широко. Берут завидки на чужие пожитки.

фр. Envie est la racine où tous les maux prennent origine (Зависть ‒ это корень, где зарождается любое зло).

англ. Two of a trade never agree (Двое специалистов никогда не имеют общего мнения).

нем. Wer neidet, der leidet (Кто завидует, тот страдает).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

płacić

незак. плаціць;

płacić gotówką — плаціць наяўнымі [грашыма];

płacić na raty — плаціць y растэрміноўку;

płacić przelewem — плаціць пераводам;

płacić z góry — плаціць авансам;

płacić dobrem za złe — плаціць дабром за зло

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

stften vt

1) засно́ўваць

2) ахвярава́ць

3) рабі́ць, твары́ць (дабро), (с)прычыні́ць (зло);

Freden ~ прыміры́ць, заміры́ць;

Zwetracht ~ се́яць зва́дкі [разла́д];

~ ghen* vi разм. (крадко́м) уцяка́ць, дава́ць лататы́я́гу]; адві́льваць, ухіля́цца ад рабо́ты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Перакабоўчыцца ’перагнуцца’ (Сцяшк. Сл.). Да пера- (гл.) і ⁺кабоўчыцца, якое далучаюць (Варбот, Этимология–1979, 34–37) да групы слоў прасл. *(s)kob‑: закуба́нь ’невялікая затока на рацэ’ (Бяльк.), закабо́ўка ’выгін ракі, лука’, заканабо́ўка ’тс’, закабалі́на ’затока на рацэ’, закабе́нь ’месца, вымытая ракою’ (Яшк.), закаба́іна ’невялікі заліў’ (гл.), драг. закабе́і ’складаныя хады ўнутры чаго-н.’ рус. маск. кобе́нить ’апрацоўваць зямлю’ < кобень ’крук, ключы’ > ’саха’, ст.-чэш. kobiti se ’натурыцца, упарціцца’, як і рус. кобениться ’тс’, славац. дыял. kajbavej ’крывы, няроўны’ — да незасведчанага *kabati з зыходнай семантыкай ’гнуць, згінаць’, які з *kobiti < *kobьзло; упартасць; распуста’ і інш. (Трубачоў, Эт. сл. 9, 106; 10, 91–92 і 102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gift [gɪft] n.

1. падару́нак, дару́нак

2. (for) та́лент, здо́льнасці;

She has a great gift for music. У яе вялікія здольнасці да музыкі.

Gre ek gifts дару́нкі дана́йцаў (каварная паслуга з мэтай прычыніць зло);

have the gift of the gab BrE, infml мець до́бра падве́шаны язы́к;

you must not look a gift horse in the mouth дармо́ваму каню́ ў зу́бы не глядзя́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прычыні́ць 1, ‑чыню, ‑чыніш, ‑чыніць; зак., што.

Паслужыць прычынай чаго‑н.; нанесці, выклікаць (што‑н. непрыемнае). Прычыніць шкоду. Прычыніць зло. □ У адным месцы ў час пад’ёму лодка адарвалася, паехала па схілу, і паранены Волкаў вываліўся з яе. Гэта прычыніла яму вялікі боль. Шамякін. [Лабановіч] яшчэ не забыў тую крыўду, якую прычыніла яму панна Ядвіся, калі выказвала свой жаль з прычыны разлукі з Негрусем. Колас.

прычыні́ць 2, ‑чыню, ‑чыніш, ‑чыніць; зак., што.

Зачыніць, звычайна няпоўнасцю або няшчыльна. Прычыніць акно. □ Маці прычыніла дзверы і нават у шчыліну не сочыць. Гарбук. Падпечча ляснік прычыніў засланкай, каб не выпаўз [вуж] Антоша. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нару́га ’ўпартасць, свавольства, непаслухмянасць’ (Нас., Грыг., Гарэц.), ’здзек, насмешка’ (Гарэц., Бяльк., Яўс., Юрч., Сцяшк. Сл.), ’вупар’ (Нас.), ’назола’ (круп., Макар.), на нару́гу ’на зло, насуперак’ (Рам., Растарг.), укр. нару́га ’здзек, насмешка, ганьба’, рус. нару́га ’лаянка, здзек, абраза’, серб.-харв. дыял. nāruga ’пачвара, вырадак’. Назоўнік ад наругацца ’насміхацца, здзекавацца, дражніцца’, ’рабіць наперакор’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Жд. 2, Яўс., Сл. ПЗБ), ’надаядаць’ (мядз., ул. інф.), роднаснага укр. наругува́тися ’закранаць, зачапляць’, рус. наруга́ться ’здзекавацца; рабіць наперакор’, польск. narągać się ’наздзекавацца, насмяяцца’, славен. narȏgati se ’здзекавацца’, серб.-харв. нару́гати се ’здзекавацца, насміхацца, зневажаць’. Усё да *rǫgati ’сварыцца, здзекавацца’, гл. руга́цца, руга́ць, для якога Мяркулава (Этимология–1976, 97) дапускае першапачатковае значэнне ’абражаць, зневажаць словам і дзеяннем’, параўн. балг. наръ́гам ’парнуць, кальнуць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Нататое, натотое ’наўмысна, назло’ (драг., З нар. сл.). Вынік замены другой часткі слова тыпу на-зло займеннікавым спалучэннем татое ’тое самае’ (рэдуплікацыя ўказальнага займенніка, гл. той), магчыма, з-за танізацыі. Параўн. падобныя ўтварэнні ў іншых славянскіх мовах: рус. нарастото (на‑рас‑тото) з на распустинку ’асаблівы спосаб завязвання хусцінкі на галаве ў жанчын’ (Фасмер, 3, 446), польск. nietota ’расліна Lycopodium’ з *nie to ta, «бо чараўнічых раслін нельга называць па імені» (Брукнер, 362), чэш. toten ’расліна Sanguisorba’ са спалучэння to ten ’гэта той’, сапраўдная назва табуізуецца, каб расліна не страціла сваіх магічных здольнасцей (Махэк₂, 648). Бел. тол ’рагулькі’, відаць, з * мацер божэй то е ’што належыць божай мацеры’, параўн. мацер божое слёзкі ’дрыгучка’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

source [sɔ:s] n.

1. выто́к; крыні́ца;

Where is the source of the Thames? Адкуль выцякае Тэмза?

2. пача́так, выто́к; прычы́на;

a sour ce of inspiration прычы́на натхне́ння;

a sour ce of funds крыні́ца фінансава́ння;

cut off the evil at its source задушы́ць зло ў яго́ заро́дку

3. дакуме́нт, пісьмо́вая крыні́ца;

historical sources гістары́чныя крыні́цы;

original sour ces першакрыні́цы;

trace one’s sources вывуча́ць сваё пахо́джанне, знахо́дзіць свае́ карані́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Бацькі́1 ’parentes’ (Нас., Касп., Шат., Сцяшк. МГ, Бяльк., БРС, Гарэц.), укр. батьки́ ’тс’ (да геаграфіі ўкр. слова гл. Бурачок, Назви, 24–25, карта). У рус. мове няма (параўн. толькі батьки́ ’бацькі’ з гаворак у Літве). Ужыванне мн. ліку ад ба́цька (гл.) з новай семантыкай (’бацька і маці’). Такое словаўжыванне вядома і ў іншых і.-е. мовах (параўн. Гуер, LF, 42, 421–433, Přispěvky, 63–74). Крымскі (Тюрки, II, 208–209) вылучыў неверагодную ідэю растлумачыць значэнне слова бацькі калькіраваннем з араб. мовы (праз цюрк. пасрэдніцтва). Крытыку гл. Бялецкі, Принципы, 214–219.

Бацькі2 ’расліна спарыння, Claviceps purpurea L.’ (цэнтр.-палес.; Выгонная, Лекс. Палесся). Выгонная, там жа, мяркуе, што гэта назва, як і іншыя назвы раслін, herba sacra, дзе выкарыстоўваюцца тэрміны роднасці, абумоўлена яе папераджаючай зло функцыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)