Дарашава́ты ’брудна-карычневы, жаўтаваты (аб конях)’ (Шат.). Шатэрнік (79) выводзіць гэта слова з польск. deresz (гл. дэ́раш). Але хутчэй гэта запазычанне прама з польск. dereszowaty ’тс’. Аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 14; Брукнер, 87 (лічыцца запазычаннем з венг. мовы; параўн. венг. прыметнік deres ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мунду́р, ваўк. мунду́рак ’мундзір’ (Нас., Сл. ПЗБ). З польск. mundur, mundurek ’тс’ (Кюнэ, Poln., 79), якія з ням. Montur ’тс’. Голуб-Ліер (325) выводзіць ням. лексему з ісп. montura ’кавалерыйскі рыштунак’ < montar ’надзяваць рыштунак’. Параўн. франц. monter un cheval ’выступіць на кані’. Гл. таксама мундзір.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́йвах ’пярэпалах’: … нарабіла вялікага рэйваху (Дзядзька Квас. Роздумы на калёсах. Беласток, 1995. С. 114). Укр. рейвах ’вэрхал, мітусня, беспарадак’, польск. rejwach ’тс’, чэш. rajboch ’беспарадак’. Паводле Махэка — няяснае (Махэк₂, 506). Брукнер выводзіць ад rej ’танец’ (Брукнер, 457). З ідыш rejwach ’шум, мітусня’ (Каня, Słownik, 189).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суля́к ’нейкая пасудзіна’: “складаючы ім у сулякі масла, сыры, гародніну сваю на доўгую зіму” (М. Вайцяшонак, ЛіМ, 1996, 8 лістап.). Параўн. польск. дыял. sulak ’гаршчок’, sulnica ’біклага, бочачка’, славен. sülj ’ражка’; апошняе Скок (3, 360) выводзіць з лац. solium ’карыта, жолаб, чан’. Параўн. суляя, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Боўдур ’комін’ (зах.-палес.; Бел.-укр. ізал.). Укр. бо́вдур ’тс’. Рудніцкі (157) лічыць, што ёсць сувязь з рус. дыял. словамі бо́лдырь, булды́рь ’тс’, якія Фасмер, 1, 187, 238 (услед за Расяненам, FUF, 26, 136), выводзіць з чув. pəl ’комін’, pəldər ’прыбудова, навес на двух слупах, летняя кухня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Медыцы́на ’сукупнасць навук аб хваробах, іх лячэнні і прафілактыцы’ (ТСБМ), ст.-бел. медыцына ’тс’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. medycyna ’тс’, якое з лац. medicīna (ars) ’лячэбная навука’ (Булыка, Лекс. запазыч., 129; Кохман, 85), насуперак Крукоўскаму (Уплыў, 89), які бел. лексему выводзіць з рус. медицина.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́шчалка ’выступ або патаўшчэнне на канцах касцей шкілета, якое служыць для прымацавання мышц або ўваходзіць у склад сучлянення’ (ТСБМ), расон. мы́шчалкі ’суставы пальцаў на руцэ’ (Шатал.). З рус. мы́щелка, мыщелок ’шчыкалатка’, ’галоўка касці’ (Крукоўскі, Уплыў, 72), якія Гараеў (221) выводзіць з мышка, мышь. Не зусім пераканаўча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перс, беласт. перс, перса, бере ’адрэзак зямлі шырэй загона’ (Смул.), які ўключае як ’разору’, так і ’насып’. Абрэмбска–Яблонска (Зб. Аванесаву, 200–204) выводзіць беласт. словы з літ. pra‑pẽršis ’праталіна’, pra‑peršà, prãparšis, pra‑paršà ’замёрзлае месца ў рацэ ці моры’. Параўн. персць 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плі́нта 1 ’бізун, сплецены з рэменя’ (брасл., Сл. ПЗБ). Няясна. Грынавяцкене (тамсама) выводзіць лексему з ням. Flinte ’стрэльба’, што малаверагодна.

Плі́нта 2 ’ануча’, ’пляткарка’ (Сцяшк. Сл.), параўн. там жа плянтаі(ь ’гаварыць блытана’, плянціцца ’плесціся, ледзь ісці’. Да польск. plątać ’блытаць, змешваць’, plątać się ’блытацца, збівацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысы́рыць ’даручыць; прымусіць; адчувальна ўздзейнічаць’; ’прыручыць’; ’пакінуць’, прысырэ́ць ’надакучыць’ (Мат. Гом., ТС; жыт., Жыв. НС; мазыр., ГЧ). Няясна; відаць, корань той жа, што і ў осы́рыць ’пакінуць’ (ТС), якое Супрун выводзіць са ст.-рус. сирыи ’сіроцкі, асірацелы’, гл. асірацець, хаця семантыка разглядаемага слова не зусім ясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)