Баля́чка. Рус. боля́чка, укр. боля́чка, польск. bolączka (можа, і чэш. дыял. bolačka, але гэта няпэўна). Утварэнне суфіксам ‑ка (*‑ька) ад старога дзеепрыметніка цяперашняга часу дзеяслова *bolěti (гл. бале́ць): *bolęti̯‑ > *bolęč‑ (усх.-слав., параўн. укр. болячий). Параўн. ст.-слав. болѧшт‑, Шанскі (1, Б, 161) памылкова выводзіць гэтыя формы ад *болякъ (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)