1. Падняць бунт, паўстанне. [Андрэй Каржакевіч:] У Кранштаце чуваць матросы ўзбунтаваліся. Сіла вялікая. Караблі і гарматы ўсе захапілі.Крапіва.Восенню 1846 года ў бліжэйшых ад Слоніма вёсках узбунтаваліся сяляне.«Полымя».//перан. Рэзка выступіць супраць каго‑, чаго‑н., выказаць пратэст, запярэчыць. Часам [у Ваўчка] ўзнікала жаданне ўзбунтавацца, пакрычаць на Андрэенку і выйсці, а — не мог, сядзеў, бязвольны, і слухаў.Хадкевіч.
2. Прыйсці ў стан непакою, трывогі; узбударажыцца, усхвалявацца. Але калі пачала выступаць Кіра Варакса, усё зноў узбунтавалася ў Комліку.Карпаў.Я прачытаў гэты загад, узбунтаваўся, і першае, што намысліў, — адразу ж пайсці і гаварыць з Віктарам, давесці яму, што ў загадзе дапушчана памылка.Савіцкі.
3. Пакрыцца хвалямі; прыйсці ў рух (звычайна пра ваду). Так і чакай цяпер, што рака вось-вось узбунтуецца.Хадкевіч.Уся пухкая бель [снегу] ўзбунтавалася, узнялася над зямлёй і ляціць са свістам і гікам уздоўж вуліцы Пятроўкі.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
line1[laɪn]n.
1. лі́нія, ры́са;
a straight/curved line прама́я/крыва́я лі́нія
2. лі́нія (сувязі, чыгункі);
line engaged лі́нія заня́тая;
The line is bad. Дрэ́нна чува́ць;
Hold the line. Не вешай трубку.
3. рад, шэ́раг; чарга́
4. маршчы́на (на твары)
5. радо́к;
Drop me a line. Напішы мне хоць радок.
6.pl.lines рэ́пліка, сло́вы ро́лі
7. вяро́ўка, лёска;
She put her washing on the line. Яна павесіла бялізну на вяроўку.
8. напра́мак, накіру́нак
9. кампа́нія (транспартная)
10. пазі́цыя, курс, ста́ўленне, палі́тыка;
take a hard line заня́ць цвёрдую пазі́цыю
11. рабо́та, род заня́ткаў;
What’s his line? Чым ён займаецца?
12.infml інтарэ́с, прые́мны заня́так;
Cooking isn’t in my line. Я не люблю гатаваць ежу.
13. радаво́д
14. : be on linecomput. працава́ць на камп’ю́тары, быць у інтэрнэ́це;
go on line падключы́цца да інтэрнэ́ту
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
му́хаж. му́ха;
○ ге́сенская м. — ге́ссенская му́ха;
м. цэцэ́ — му́ха цеце́;
◊ з му́хамі — с но́ровом;
му́хі не пакры́ўдзіць — му́хи не оби́дит;
быць — пад му́хай быть под му́хой;
му́хі до́хнуць — му́хи до́хнут;
мруць як му́хі — мрут как му́хи;
чува́ць, як м. праляці́ць — слы́шно, как му́ха пролети́т;
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
hören
1.vt, vi чуць, слу́хаць;
Vórlesungen ~ слу́хаць ле́кцыі;
ich hábe sie síngen ~ я чуў, як яна́ пяе́;
er lässt nichts von sich ~ аб ім нічо́га не чува́ць;
j-m zu ~ gében* даве́сці да чыйго́-н. ве́дама;
das lässt sich ~ гэ́та до́бра ска́зана; аб гэ́тым мо́жна пагавары́ць
2.vi (aufa) слу́хацца (каго-н.), прыслухо́ўвацца (да чаго-н.);
auf j-s Rat ~ слу́хацца чыёй-н. пара́ды
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
звані́ць, званю, звоніш, звоніць; незак.
1. Выклікаць, ствараць звон, удараючы ў што‑н., чым‑н. Дае дарэктару ён бляху. — Звані ў яе, бі, чым папала, Абы мацней яна гучала — На ўсю Свяржэнскую граду!Колас.Каля адной крамы стукаюць у патэльні, каля другой звоняць косамі, — пакупнікоў заклікаюць.Якімовіч.// Ствараць звон (пра які‑н. механізм, апарат). Будзільнік звоніць. Куранты звоняць. Тэлефон звоніць.// Падаваць сігнал званком. Званіць на ўрок.// Удараць у звон, апавяшчаючы пачатак службы ў царкве. Калі з ветрам, дык тут у хвойнічку нават чуваць, як вызвоньваюць гадзіны на замкавай вежы або як звоняць на імшу ў касцёле ці царкве.Чорны.
2.перан. Разносіць чуткі, плёткі; нагаворваць на каго‑н. — Уся вёска звоніць, што калгасам цяпер кіруеш не ты, а Кацубіха.Шамякін.
3. Выклікаць да тэлефона званком тэлефоннага апарата; гаварыць па тэлефоне. — Мне не званілі? — на хаду запытаўся сакратар. — Не, — адказала Зоя.Асіпенка.Дадому Алесь ехаў адзін: Кібрык пайшоў некаму званіць па тэлефоне.Шыцік.
•••
Званіць ва ўсе званы — расказваць усім пра што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Надакучыць, стаміць працяглымі размовамі. — Што ж гэта я цябе загаварыла зусім! Ты ж, мусіць, не абедаў яшчэ?Асіпенка.// Размовай адцягнуць увагу ад чаго‑н., прымусіць забыцца пра што‑н. — Загаварылі вы мяне, а там яечня гарыць.Беразняк.
2. Ва ўяўленні ў забабонных людзей — уздзейнічаць на што‑н. замовай, магічным словам, загаворамі. Загаварыць кроў. Загаварыць зубы. □ Была нерухомая, зачараваная ціш; быццам бы хтось загаварыў усё: ні зыку, ні голасу не было чуваць.Гартны.
загавары́ць2, ‑вару, ‑ворыш, ‑ворыць; зак.
1. Пачаць гаварыць. // Усчаць гаворку, пачаць размову з кім‑н. Сцяпан усё мацней і мацней захапляўся Маяй. Цягнула падысці да яе, загаварыць, але ён не знаходзіў прычыны.Дуброўскі.//перан. Абазвацца, пачаць дзейнічаць. Кулямёты загаварылі.
2. Навучыцца гаварыць, карыстацца мовай. Дзіця ўпершыню загаварыла.
3.перан. Праявіцца ў дзеяннях, настроях і інш. Прачнулася і загаварыла бязмерная нянавісць пакрыўджаных людзей.Чорны.
•••
Кроў загаварылагл. кроў.
Сумленне загаварылагл. сумленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., каго-што.
1. Перапісаць асобна часткі чаго‑н. Распісаць тэкст на картачкі. Распісаць ролі.
2. Размеркаваць каго‑, што‑н. паміж кім‑, чым‑н., зрабіўшы аб гэтым адпаведны запіс. Распісаць рацыён. Распісаць маршрут па ўчастках.
3.Разм. Зарэгістраваць чый‑н. шлюб. Старшыня сельсавета распісаў маладых.
4. Размаляваць фарбамі, узорамі, накрыць роспісам (у 2 знач.). Распісаць столь. Распісаць вазу./уперан.ужыв.За гулам людзей не чуваць ні свісту ветру на вуліцы, ні таго марозу, які паспеў распісаць на розныя ўзоры шыбы вокнаў.Сергіевіч.Дарожны вецер і гарачае жнівеньскае сонца яшчэ больш распісалі загарам .. [Сцёпкаў] і без таго загарэлы твар.Колас.//перан.Разм. Збіць, пакінуўшы на целе рубцы, сінякі. Мікіта расказваў, як белапалякі распісалі бізунамі яго старую спіну.Каваль.
5.перан.Разм. Расказаць, апісаць што‑н. занадта падрабязна, у дэталях. Рэдактар.. распісаў добры пачын дабрадзееўцаў на цэлую паласу сваёй газеты.Шамякін.Яго, лепшага брыгадзіра, знялі з пасады, зняславілі на ўвесь калгас ды яшчэ ў раённай газеце распісалі.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́тня, ‑і, ж.
1. Адзінка ліку, роўная ста (пра аднолькавыя прадметы). Сотня сшыткаў. Дзве сотні машын. □ На сход сышлася да сотні чалавек.Гартны.//Разм. Сто рублёў, сторублёўка. Даць пяцірублёўку і сотню. □ — Сотня ляснула, — не гаварыла, а шыпела жанчына на мужчыну. Трэба разявай не быць.Сачанка.
2.толькімн. (со́тні, ‑яў). Назва трэцяй з канца лічбы шматзначнага ліку.
3.звычайнамн. (со́тні, ‑яў). Разм. Вялікая колькасць, мноства каго‑, чаго‑н. Цэлымі сотнямі з’яўляліся новыя людзі.Чорны.Сотні зорак былі рассыпаны ў сінім бяздонні неба, як залаты гарох.Бядуля.[Дзед Бадыль:] Даніла Дрыль — пра яго ж на сотні вёрст чуваць.Крапіва.
4.Гіст. Вайсковая адзінка (сто чалавек) у старажытнарускім войску.
5. Вайсковае падраздзяленне ў казацкіх часцях дарэвалюцыйнай Расіі. Казацкая сотня.
6. Ваенная і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Украіне ў 16–18 стст.
•••
Чорныя сотні — існаваўшыя ў Расіі ў 1905–07 гг. узброеныя банды пагромшчыкаў для барацьбы з рэвалюцыйным рухам, забойства прагрэсіўных дзеячаў і для масавых яўрэйскіх пагромаў.
У сотні кратгл. крат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
урачы́стасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць урачыстага. Песня скончылася. Але ўрачыстасць настрою не згасла.Дуброўскі.
2. Святкаванне якой‑н. выдатнай падзеі, юбілейнай даты і пад. Сямейная ўрачыстасць. □ Плошча Леніна. Як і заўсёды ў дні ўрачыстасцей, тут сёння асабліва людна.«Звязда».Спраўляе сёння Край наш урачыстасць. Палае сцяг, Чуваць мільённы крок.Хведаровіч.У клубе Банжын бываў рэдка, толькі хіба на ўрачыстасцях, калі мог сустрэць сяброў і знаёмых свайго ўзросту.Шыцік.// Знамянальная, хвалюючая падзея. З той паездкі Заранік нічога не напісаў, акрамя невялікай заметкі-справаздачы аб урачыстасці ў МТС з поваду ўручэння пераходнага Чырвонага сцяга.Хадкевіч.
3. Урачыстыя абставіны. Краўчанка адчуў подых прагнай увагі і, сам не прыкмеціўшы гэтага, паддаўся ўладзе.. тэатральнай урачыстасці.Мікуліч.
4. Стан прыўзнятасці, натхнення, захаплення. Дзіўны настрой апанаваў Сяргея: у душы расла радасць, нейкая ўрачыстасць.Шамякін.Маладым, звонкім голасам гаварыў камсамольскі сакратар кожнае з гэтых слоў, і адчуванне ўрачыстасці захапляла людзей усё больш і больш.Кавалёў.// Хараство ў прыродзе, узвышанасць. Вы паглядзіце — што за ноч, Якая ўрачыстасць!Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
учыні́ць, учыню, учыніш, учыніць; зак., што.
Разм.
1. Зрабіць; правесці, арганізаваць. [Баец] ведаў ужо ўсю страшную гісторыю з бацькам, якую ўчынілі з ім фашысты.Дудо.Таварышы, — вымавіў рэдактар, — тут мы тут сапраўдны суд учынілі над нарысам Макара Шыянка, і мне, мабыць, трэба тут быць арбітрам.Сабаленка.Збіраемся мы звычайна учатырох: я, Санька, Міша і Косцік. А як збяромся, дык абавязкова нешта ўчынім.Ваданосаў.// У спалучэнні з назоўнікамі абазначае: выканаць, ажыццявіць тое, што выказана назоўнікам. Учыніць праверку. Учыніць крыўду. □ Часам.. [гракі і галкі] ўчыняць такі гвалт, такі гармідар, што чуваць ажно ў Міхалаве.П. Ткачоў.
2. Утварыць, зрабіць што‑н. нечаканае, непажаданае. Учыніць скандал. Учыніць пажар. □ Праз месяц пасля выхаду з Гарбылёў.. [партызаны] ўчынілі такое, чым можна, калі застанешся жывы, ганарыцца да скону дзён.Навуменка.
3.Абл. Рашчыніць. Учыніць хлеб. □ — Цёця Тася! Мы вам дапаможам: і ўчынім, і замесім. Нават спячом самі, толькі вы кіруйце ўсім.Дубоўка.[Цётка Ганна:] — Піце, мае дзеткі! Гэта я [квас] учыніла на хлебе, але ён не слабеў, за гарадское сітро.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)