УСПЕ́НСКІ Эдуард Мікалаевіч (н. 22.12.1937, г. Ягор’еўск Маскоўскай вобл.),
рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны ін-т (1961). Друкуецца з 1960. Шырокую вядомасць набылі яго кніжкі для дзяцей: аповесці-казкі «Кракадзіл Гена і яго сябры» (1966), «Уніз па чарадзейнай рацэ» (1972; экранізавана пад назвай «Там, на невядомых сцежках», 1982), «Гарантыйныя чалавечкі» (1975), «Жаб Жабыч Скавародкін» (1999); п’есы «Чабурашка і яго сябры» (1970), «Спадчына Бахрама» (1973), «Адпачынак кракадзіла Гены» (1974, усе разам з Р.Качанавым); зб-кі вершаў «Усё ў парадку» (1976), «Калі быў бы я дзяўчом» (1983) і інш. Творы У. выхоўваюць у дзецях любоў да дабра і прыгажосці, па-даросламу ставяць сур’ёзныя маральныя праблемы. Аўтар гіст. рамана «Лжэдзмітрый Другі сапраўдны» (1999). Па многіх творах У. зняты мультфільмы. У Магілёўскім абл.драм. т-ры ставілася яго п’еса «Дзядзька Фёдар, сабака і кот» (1983).
Тв.:
Дядя Федор, пес и кот: [Пьесы.] М., 1990;
Красная Рука, Черная Простыня, Зеленые Пальцы: Страшная повесть для бесстрашных детей;
Жуткий детский фольклор. М., 1992;
Меховой интернат: Поучительная повесть о девочке-учительнице и ее пушистых друзьях. М., 1993;
Бизнес крокодила Гены. М., 1993;
Лекции профессора Чайникова. М., 1994;
Тетя дяди Федора, или Побег из Простоквашино: Повесть-сказка. М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УШАКО́Ў Андрэй Фёдаравіч (16.10.1912, в. Рабяткі Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — ліпень 1941),
бел.пісьменнік. Вучыўся ў Вышэйшым пед. ін-це ў Мінску (1930—31), Віцебскім кінатэхнікуме (1932—33), Усесаюзным ін-це кінематаграфіі (1933—34, Масква), скончыў Маскоўскі ін-т гісторыі, філасофіі і л-ры (1939). З 1939 у Чырв. Арміі, працаваў у дывізійнай газеце. Загінуў на фронце ў Вял.Айч. вайну. Друкаваўся з 1928 пад псеўд. Андрэй Бязмежны. Аўтар зб-каў вершаў «Рабочы пульс» (1932, з П.Ананьевым), «Праца і маладосць» і «Зарава вагранак» (абодва 1933), «Голас Радзімы» (1938), паэм «Говар машын» (1930), «Пра. слаўных папанінцаў з нашага саду» (1938, з А.Жаўруком). Пісаў апавяданні, нарысы, казкі («Пра муху Буркуху і дзяўчынку Гразнуху», 1939, з Жаўруком). Для дзяцей напісаў (з Жаўруком) кнігі «Пра майго таварыша» (1939), «Пра майго катка» (апубл. 1950), а таксама лібрэта аперэты «Зарэчны барок». На бел. мову пераклаў (з Жаўруком і А.Зарыцкім) творы М.Горкага, У.Маякоўскага, Ш.Руставелі. Аўтар слоў песні «Дзе ж ты, чарнавокая» (муз. І.Любана).
Тв.:
Наша маладосць Мн., 1962.
Літ.:
Барсток М. Прысяга ў акопах // Вобраз-85. Мн., 1985;
Зарыцкі А. Андрэй Ушакоў // Зарыцкі А. За словам-падарункам. Мн., 1985.
чэшскі пісьменнік, журналіст, літаратура- і тэатразнавец, грамадскі дзеяч. Нац. герой Чэхаславакіі. Скончыў Карлаў ун-т у Празе (1923). У 1928—38 рэдактар час. «Tvorba» («Творчасць»), у 1929—36 адзін з рэдактараў час. «Rudé právo» («Чырвонае права»), Як вынік паездак у СССР (1930 і 1934—36) кн. рэпартажаў «У краіне, дзе заўтра ўжо азначае ўчора» (1932), у якой стварыў новы тып рэпартажу. Аўтар шматлікіх артыкулаў, нарысаў, памфлетаў, цыкла гіст.-літ.прац. У 2-ю сусветную вайну з 1940 у падполлі. У 1942 арыштаваны гестапа і пакараны смерцю ў берлінскай турме Плётцэнзе. Нататкі, зробленыя ў 1943 у турме Панкрац, склалі кн. «Рэпартаж з пятлёй на шыі» (выд. 1945). На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Г.Шчарбатаў. У 1983 Бел.рэсп.т-р юнага гледача паставіў спектакль «Рэпартаж з пятлёй на шыі». Міжнар. прэмія Міру 1950.
Тв.:
Бел.пер. — Слова перад пакараннем смерцю. Мн., 1953;
Рус.пер. — О театре и литературе: Сб. статей. М.; Л., 1964;
Избранное. Кн. 1—2. М., 1982—83.
Літ.:
Вановская Т.В. Юлиус Фучик. Л., 1960;
Фучикова Г. Воспоминания о Ю.Фучике: Пер. с чеш. 3 изд. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАДКЕ́ВІЧ Тарас Канстанцінавіч (7.3.1912, в. Шайцерава Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 14.8.1975),
бел.пісьменнік. Засл. работнік культ. Беларусі (1972). Вучыўся ў Полацкім пед. тэхнікуме (1927—29), Бел. вышэйшым пед. ін-це (1931—33). У 1936—41, 1945—1950 працаваў у газ. «Чырвоная Полаччына», «Чырвоная змена». «Звязда», «Літаратура і мастацтва», у 1953—72 — літ. кансультантам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1925. Першы зб. вершаў «Смялей, таварыш!» (1932). Аповесць «Вяснянка» (1948), раман «Даль палявая» (1957—58) пра жыццё бел. пасляваен. вёскі. Раман «Песня Дзвіны» (1972) пра людзей новабудоўляў на Зах. Дзвіне. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Братэрства» (1948), «Рэха ў гарах» (1951), «Сяброўства» (1952), апавяданняў і нарысаў «Мая Беларусь» (1961), «Нафтагігант на Дзвіне» (1963), «Сад у квецені» (1966). Пісаў для дзяцей: «За сінім лесам» (1951), «На новым месцы» (1954), «Спеюць яблыкі» (1959), «Жыла-была казка» (1967), «Дзвіна пайшла» (1968) і інш. Адзін з аўтараў кн. «Мы раскажам пра Мінск» (1964). На бел. мову пераклаў кнігі М.Горкага «У Амерыцы» (1952) і «Апавяданні» (1955), раман А.Чайшвілі «Лело» (1953).
Тв.:
Творы. Т. 1—2. Мн., 1982;
Ад палёў наддзвінскіх: [Аўтабіяграфія] // Пяцьдзесят чатыры дарогі. Мн., 1963.
Літ.:
Кухараў С. Зачараваны красою Наддзвіння... // Полымя, 1982. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛЕ́БНІКАЎ Велімір (Віктар Уладзіміравіч; 9.11.1885, с. Малыя Дэрбеты, Калмыкія — 28.6.1922),
рускі пісьменнік; тэарэтык футурызму. Вучыўся ў Казанскім (з 1903) і Пецярбургскім (1908—11) ун-тах. Друкаваўся з 1908. З 1910 кіраўнік літ. групы «будзетлян» (рус. назва футурыстаў, належыць Х.), пасля — кубафутурыстаў. Удзельнік футурыстычных зб-каў «Садок суддзяў» (1909—13), «Аплявуха грамадскаму густу» (1913), «Рыкаючы Парнас» (1914). Рэфарматар паэт. мовы (эксперыменты ў галіне словатворчасці, мудрагельства, стварэнне «зорнай» мовы). Яго паэзіі ўласцівы філас. праблематыка, жанравыя новаўтварэнні, рыфматворчасць, шматгалоссе рытмаў. Аўтар пацыфісцкай паэмы пра 1-ю сусв. вайну «Вайна ў пастцы» (1919), рэв. паэм «Ладамір» (1920), «Ноч перад Саветамі» (1921), «звышаповесцей» «Драпіна па небе» (1920), «Зангезі» (1922), цыкла гіст.-матэм. арт. «Дошкі лёсу» (1922), прысвечаных прыродзе часу, апавяданняў, драм. Паўплываў на рус. і еўрап. авангард, у т. л. ў музыцы і жывапісе.
Тв.:
Стихотворения. Поэмы. Драмы. Проза. М., 1986;
Творения. М., 1986.
Літ.:
Степанов Н. Велимир Хлебников: Жизнь и творчество. М., 1975;
Григорьев В.П. Грамматика идиостиля: В.Хлебников. М., 1983;
Леннквист Б. Мироздание в слове: Поэтика Велимира Хлебникова: Пер. с англ. СПб., 1999;
Мир Велимира Хлебникова: Статьи. Исслед., 1911—1998. М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХОЙЛ (Hoyle) Фрэд (24.6.1915, Бінглі, Вялікабрытанія — 20.8.2001),
англійскі астраном, папулярызатар навукі, пісьменнік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1957), Каралеўскага астр.т-ва (1940; у 1971—73 прэзідэнт). Замежны чл.Нац.АН ЗША (1969). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1939), дзе і працаваў (з 1967 дырэктар Ін-та тэарэт. астраноміі). З 1975 у Кардыфскім ун-це. Навук. працы па астрафізіцы, касмагоніі Сонечнай сістэмы, пазагалактычнай астраноміі. Прапанаваў мадэль стацыянарнага сусвету з бясконцым утварэннем рэчыва падчас яго расшырэння (1948), увёў тэрмін «Вялікі выбух» для пач. стадыі касмалагічнай эвалюцыі (1950). Пастуляваў асн. працэсы нуклеасінтэзу ў зорках (1957, з М. і Дж.Бэрбіджамі, У.А.Фаўлерам). Выказаў гіпотэзу аб занясенні жыцця на Зямлю мікраарганізмамі з міжзоркавай прасторы (тэорыя пансперміі). Аўтар больш як 40 навук. і навук.-папулярных кніг, навук.-фантастычных раманаў. Каралеўскі медаль (1974). Яго імем названа малая планета.
Тв.:
Astronomical origins of life: Steps towards panspermia. Boston, 1999 (разам з Н.Ч.Вікрамасінгхам);
Рус.пер. — Нейтринные процессы и образование пар в массивных звездах и Сверхновых. М., 1967 (разам з У.Фаўлерам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАКО́ЎСКІ Аляксандр Барысавіч (26.8.1913, С.-Пецярбург — 17.2.1994),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1973).
Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1939). З 1955 гал. рэдактар час. «Иностранная литература», у 1962—88 — «Литературной газеты». Друкаваўся з 1937. Апублікаваў ліг. партрэты А.Барбюса (1937), Г.Гейнэ (1939), М.Андэрсена-Нексё (1940). Трылогія «Гэта было ў Ленінградзе» (кн. «Ваенны карэспандэнт», 1944; «Ліда», 1945; «Мірныя дні», 1947) пра подзвіг ленінградцаў у Вял.Айч. вайну. Раман «У нас ужо раніца» (1949, Дзярж. прэмія СССР 1950) пра першыя пасляваен. гады на Паўд. Сахаліне. Аповесці «Год жыцця» (1956, яе працяг раман «Дарогі, якія мы выбіраем», 1960), «Святло далёкай зоркі» (1962) на маральна-этычную праблематыку. Аўтар раманаў «Блакада» (кн. 1—4, 1968—73; Ленінская прэмія 1978), «Перамога» (кн. 1—3, 1978—81, Дзярж. прэмія СССР 1983), антыфаш. рамана «Нюрнбергскія прывіды» (кн. 1—2, 1987—89), аповесці «Нявеста» (1966), зб. «Літаратура, палітыка, жыццё» (1982) і інш. Многія яго творы экранізаваны, інсцэніраваны.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—6. М., 1974—77.
Літ.:
Козлов И.Т. Александр Чаковский: Страницы жизни, страницы творчества. М., 1983;
Синельников М. Диктует время: Очерк творчества А.Чаковского. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЫШЭ́ВІЧ Аркадзь Дзмітрыевіч (8.8.1912, в. Кулакі Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 18.1.1967),
бел.пісьменнік. Скончыў Кудымкарскае пед. вучылішча (1940). З 1930 настаўнік у Пермскай вобл., у 1950—57 дырэктар Насовіцкай і Свірскай школ у Мядзельскім р-не Мінскай вобл. Друкаваўся з 1926. Аўтар зб-каў апавяданняў «Суседзі» (1956), «Марцін Когут» (1958), «Праз зімы і вёсны» (1960), «Новы дом» (1967), у якіх псіхалагічна тонка даследуе жыццё чалавека, раскрывае багацце і разнастайнасць яго эмацыянальнага свету. Раман «Світанне» (1955) пра палескую вёску першых паслякастр. гадоў, раман-хроніка «Засценак Малінаўка» (кн. 1—2, 1961—64) пра бел. вёску напярэдадні рэвалюцыі 1905—07. Творчасці Ч. ўласцівы дакладнае веданне вясковага побыту, сял. псіхалогіі, грунтоўная распрацаванасць вобразаў і малюнкаў бел. прыроды, аналітызм, багатая мова. Пісаў для дзяцей: цыкл апавяд. «Лета» (1940), аповесці «У адной сям’і» (1951), «На сажалках» (1954), зб.апавяд. «Зосін лужок» (1952), «Апавяданні старога Арцёма» (1958).
Тв.:
Выбр.тв.Т. 1—2. Мн., 1979;
Аўтабіяграфія // Пяцьдзесят чатыры дарогі. Мн., 1963.
Літ.:
Бугаёў Дз. Шматграннасць. Мн., 1970;
Куляшоў Ф. Шлях да майстэрства // Полымя. 1972. № 8;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЙІ́НКА (Soyinka) Воле (сапр. імя Акінвандэ Алуволе; н. 13.7.1934, г. Абеокута, Нігерыя),
нігерыйскі пісьменнік, тэатр. дзеяч. Вучыўся ў Ібаданскім ун-це (1952—54), ва ун-це г. Лідс (Вялікабрытанія). Стваральнік і маст. кіраўнік тэатр. труп «Маскі-1960» і «Орызан». У 1975—85 праф. ун-та г. Іфе, з 1985 жыве ў Парыжы. Пачынаў як драматург і акцёр. Піша на мовах англ. і йоруба. У сац.-крытычных п’есах «Леў і жамчужына», «Насельнікі дрыгвы» (абедзве 1958), «Танец лесу» (паст. 1960), «Жніво Конгі» (1967), «Вар’яты і спецыялісты» (1971), «Смерць і стайневы кароль» (1975), «Гульня волатаў» (1984), «Рэквіем для футурыста» (1985) і інш. сутыкненне традыц.афр. мінулага з сучаснасцю. У рамане «Інтэрпрэтатары» (1965) своеасаблівая атмасфера нігерыйскага адукаванага грамадства, уплыў на яго еўрап. культуры і нац. традыцый, карупцыя сярод чыноўнікаў. Аўтар рамана «Час беззаконня» (1973), зб-каў вершаў «Ідандрэ» і іншыя вершы» (1967), «Чаўнок у цямніцы» (1972) і інш. У аўтабіягр. аповесці «Аке, гады дзяцінства» (1981) матывы і сюжэты афр. фальклору. Нобелеўская прэмія 1986.
Тв.:
Рус.пер. — [Избранное]. М., 1987.
Літ.:
Бейлис В.А. Воле Шойинка. М., 1977;
Шупа С. Трыумф афрыканскай культуры // Далягляды, 88. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАХАВЕ́Ц Уладзімір Міхайлавіч (26.11.1918, в. Кімія Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 8.6.1991),
бел.пісьменнік. Засл. работнік культ. Беларусі (1979). Скончыў БДУ (1946). З 1946 у рэдакцыі газ. «Літаратура і мастацтва», час. «Полымя», з 1948 у выд-ве «Беларусь», у 1972—82 нам.гал. рэдактара, заг. рэдакцыі выд-ва «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1938. У аповесцях «Землякі» (1948), «Насустрач» (1951), «Будзьце здаровы» (1953), «Пасля вяселля» (1956), «Месца ў жыцці» (1960), «Блакітная мара» (1985), зб-ках апавяданняў «Пісьмо да сябра» (1966), «На зімнім возеры» (1970) партыз. барацьба супраць ням.-фаш. захопнікаў, жыццё вёскі, маральна-этычныя праблемы. Пісаў для дзяцей (аповесці «Крылаты дзень», 1961; «Чорны снег», 1962). На бел. мову пераклаў паэмы «Мцыры» і «Ізмаіл-бей» М.Лермантава, трагедыю «Макбет» У.Шэкспіра, асобныя вершы А.Пушкіна, У.Маякоўскага, рус. і ўкр. паэтаў, раманы «Звычайная гісторыя» І.Ганчарова, «Тронка» А.Ганчара, «Дарога пад ясенямі» (пад назвай «Ясеневыя прысады») Б.Саўліта, асобныя творы М.Прыляжаевай, А.Рыбакова, Л.Лагіна і інш.
Тв.:
Выбр.тв.Т. 1—2. Мн., 1978;
Аповесці. Мн., 1968;
Светлая раніца: Аповесць і апавяданні. Мн., 1988;
Дарога пачыналася ў Бярозаўцы: Аповесці. Мн., 1990.