3.што. Зрабіць, ажыццявіць што-н., што ўказана назоўнікам.
П. клятву (паклясціся). П. падзяку (падзякаваць). П. ў ахвяру што-н. (ахвяраваць).
4.каго (што); безас. і ў спалучэнні са словамі «д’ябал», «чорт», «нячыстая». Пра нечаканы, непажаданы прыход, з’яўленне каго-н. (разм.).
Які чорт прынёс сюды гэту кампанію!
Каго там прынесла нячыстая ў такі час?
|| незак.прыно́сіць, -о́шу, -о́сіш, -о́сіць.
|| наз.прынясе́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.) іпрыно́с, -у, м. (да 1 знач.; разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
«АПО́ВЕСЦЬ ПРА ТРЫШЧА́НА»,
помнік бел. перакладной л-ры. Папулярны рыцарскі раман. Перакладзены на бел. мову ў 2-й пал. 16 ст. з сербскай крыніцы (апошняя з італьян. арыгінала). Бел. пераклад збярогся ў Пазнанскім рукапісным зборніку. У аснове твора — паэт. кельцкая легенда пра ўзнёслае каханне рыцара Трыстана і каралевы Ізольды (у бел. рэдакцыі — Трышчана і Іжоты), што ў шматлікіх літ. апрацоўках на працягу стагоддзяў бытавала сярод народаў Еўропы. «Аповесць пра Трышчана» — класічны ўзор жанру рыцарскага рамана, пабудаванага на авантурна-прыгодніцкай фабуле і любоўнай інтрызе. Гал. герой — ідэальны рыцар, які служыць прыгожай даме і праводзіць свой час у няспынных прыгодах і рыцарскіх турнірах. У барацьбе за прыгожую Іжоту, дачку ірландскага караля, якую герой здабывае ў паядынках з рознымі сапернікамі свайму дзядзьку, каралю Марку, Трышчан выходзіць пераможцам. Аднаго ён не можа пераадолець — сваіх пачуццяў да Іжоты. Каханне прыносіць героям вял. пакуты: Іжота належыць каралю Марку, сеньёру Трышчана, і становіцца яго жонкай. У зах.-еўрап. версіях легенды зроблена спроба знайсці выйсце: гал. герой жэніцца на другой Ізольдзе. Аднак такі ўчынак прыносіць новыя пакуты закаханым. Усёпаглынальная любоўная страсць паскарае заўчасную смерць гал. герояў. Фінал твора гучыць як гімн вял. каханню. У бел.-сербскай «Аповесці пра Трышчана» падзеі заключнай часткі выкладзены інакш: Трыстан не жэніцца з другой жанчынаю, а застаецца верны сваёй каханай да канца, дзеянне ў творы не даведзена да трагічнага фіналу. У бел. апрацоўцы асн. ўвага сканцэнтравана на апісанні незвычайных прыгод, паядынкаў і рыцарскага гераізму Трышчана; аптыміст. канец лепш стасуецца з агульнай ідэйна-маст. канцэпцыяй аповесці, у якой, насуперак аскетычным прынцыпам хрысціянства, апяваюцца пачуцці і перажыванні чалавека, яго зямныя радасці і страсці, паэтызуецца пераможная сіла кахання. «Аповесць пра Трышчана» — унікальны слав. варыянт літаратурнай апрацоўкі славутай легенды, каштоўны помнік бел.літ. мовы 16 ст. Перакладзена на сербскахарвацкую (Бялград, 1966), англ. (Лідс, 1977; Нью-Йорк, 1988), італьян. (Фларэнцыя, 1983) мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛАў тэхніцы,
прыстасаванне ў выглядзе дыска ці вобада са спіцамі, насаджанага на вось; адзін з асн. элементаў наземных трансп. сродкаў (аўтамабіляў, вагонаў, матацыклаў, веласіпедаў і інш.), многіх тэхн. механізмаў і машын. Паводле роду дзеяння ў машынах і прыладах К. падзяляюцца на перадатачныя, прызначаныя для перадачы намаганняў (зубчастыя колы), антыфрыкцыйныя — памяншаюць трэнне паміж целамі, што рухаюцца (блокі, накіравальныя ролікі), транспартныя — ператвараюць вярчальны рух, што ствараецца рухавіком, у паступальны рух машыны. К. сучаснага аўтамабіля маюць складаную будову; К. чыг. вагонаў — стальныя, звычайна суцэльныя, нерухома замацаваныя на восі, разам з якою рухаюцца ў буксах. Набываюць пашырэнне (пераважна ў вагонах метрапалітэна) пругкія метал. К.
К. разам з вінтом і рычагом — адна з найвялікшых вынаходак чалавецтва. Для трансп. мэт выкарыстоўваецца з 4-га тыс. да н.э. (Месапатамія). Папярэднік К. — каток, які падкладваўся пад груз пры яго перамяшчэнні. Каб палепшыць качэнне, сярэднюю ч. катка рабілі больш тонкаю, чым крайнія часткі. Такі каток быў заменены воссю з насаджанымі на яе К. Каб аблегчыць К., яго пачалі рабіць састаўным — з калодкі, што насаджваецца на вал, вобада і злучальных спіц. Павелічэнне трываласці вобада дасягалася метал. шынаю, якая пазней заменена гумавай і больш дасканалай пнеўматычнай. З старажытнасці К. — найважнейшы элемент большасці рабочых машын (калёсы, ганчарны круг, жорны, млыны, калаўрот). Вял. ролю яно адыграла як вадзяны (гл.Вадзяное кола) і паветраны рухавік (гл.Ветрарухавік). Спец. канструкцыі К. выкарыстоўваюцца ў сучасных турбінах (гідраўлічных, газавых, паравых) як асн. рабочая частка. К. стала асн. тыпам рухача ў трансп., с.-г. (колавых трактарах, камбайнах, прычэпах і інш.) і ваен. машынах (колавых цягачах, бронетранспарцёрах і да т.п.). Прынцып перамяшчэння з дапамогай К. выбраны для першых трансп. машын, прызначаных для выкарыстання на інш. планетах (напр., у «Месяцаходзе»).
Літ.:
Добронравов Н.И. Беседа о колесе. М.; Л., 1951.
У.М.Сацута.
Будова аўтамабільнага кола: 1 — унутраны слой шыны; 2 — дрот, які прыціскае борт шыны да калодкі; 3 — корпус шыны; 4 — узмацняльныя пракладкі; 5 — пратэктар; 6 — калодка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нарадзі́цца
1. gebóren wérden [sein]; zur Welt kómmen*; das Licht der Welt erblícken;
2. (узнікнуць) entstéhen*vi (s), áufkommen*vi (s); erstéhen*vi (s) (пранадзеюі г. д.,);
у мяне́ нарадзі́лася ду́мка mir kam éine Idée, ich hatte éinen Éinfall;
◊
нарадзі́цца ў чапцу́≅únter éinem glücklichen Stern gebóren sein; ein Glückskind [Glückspilz] sein;
які́ нарадзі́ўся, такі́ й задаві́ўся≅ der Wolf stirbt in séiner Haut
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Вы́я ’шыя’ (Інстр. I). Гэтага слова няма ў іншых лексічных крыніцах, таму можна лічыць, што яно ўнесена ў «Інструкцыю» ў якасці пробнага. Аднак мэтазгодным будзе ўсё ж такі прывесці яго этымалогію. Гэта слова вядома ў ст.-рус. і ст.-слав. мовах (выꙗ) і ў палаб. (våijo). Паводле Фасмера, 1, 373, цёмнае слова, ён не прымае параўнанне з авест.uyamnas ’deficiens’ (так Лёвэнталь, ZfslPh, 8, 129) і сувязь з вить, viti (так Гараеў, 60). Але, як думае Шанскі (1, В, 239–240), у рус. мове вы́я запазычана са ст.-слав. (так ужо лічыў Сразнеўскі). Шанскі (там жа) лічыць, што *vyja ўтворана ад дзеяслова *vyti ’быць’. Магчыма, што гэта і так; прынамсі, гэта этымалогія здаецца лепшай, чым тып, што былі вылучаны раней.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кры́ўда ’несправядлівыя ўчынкі, якія абражаюць’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Бяльк., Грыг., Касп., Сл. паўн.-зах.). Укр.кривда, рус.кривда, ст.-рус.кривьда ’тс’, ст.-слав.кривьда, балг.кривда, макед.кривда, серб.-харв.кри̑вда, славен.krîvda ’тс’, польск.krzywda, ст.-чэш.křivda, славац.krivda, в.-луж.křiwda, н.-луж.kśiwda ’тс’. Прасл.krivьda ’несправядлівасць’ узнікла пры дапамозе суфікса ‑ьda ад krivъ ’несправядлівы’ (гл. крывы) па мадэлі вытворных ад прыметнікаў назоўнікаў. Гэта мадэль не мае паралелей за межамі славянскіх моў (Мартынаў, Дерив., 21). Памылкова Эндзелін (RS, 13, 64), які выводзіць krivьda з krivьba (такі дысіміляцыйны працэс як быццам наглядаецца таксама ў выпадках pravьda < *pravьba, voržьda < *voržьba). Аднак, па-першае, суфікс ‑ьba ўтварае назоўнікі ад дзеясловаў, а не прыметнікаў, па-другое, у трэцім прыкладзе ўвогуле няма дысіміляцыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
даміно́1, нескл., н.
Маскарадны касцюм у выглядзе шырокага плашча з рукавамі і капюшонам, а таксама чалавек, адзеты ў такі касцюм.
[Іт. domino.]
даміно́2, нескл., н.
Гульня ў 28 касцяных (ці з іншага матэрыялу) пласцінак, на верхнім баку якіх зроблены вочкі, а таксама набор пласцінак для гэтай гульні. Гуляць у даміно. □ Каля самай сцэны за маленькім столікам заўзятыя гулякі раз-пораз з усёй сілы грукалі костачкамі даміно.Краўчанка.
[Іт. domino.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галубі́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да голуба, належыць яму. Галубіныя пароды. Галубінае яйцо.// Уласцівы голубу, такі, як у голуба. Галубіны нораў. □ [Машка] рупліва тупала па пяску, тоўхаючыся ўперад галубінай хадой.Брыль.// Заснаваны на выкарыстанні паштовых галубоў. Галубіная пошта.
2.перан. Пяшчотны, ціхі, незласлівы. Галубіная душа. □ — Звонкай песняй, харошаю казкаю Ў душы маёй вернай жывеш, Бо сваёй галубінаю ласкаю Акрыляеш, мне сілы даеш.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́раг, ‑а, м.
1. Той, хто варожа адносіцца да каго‑, чаго‑н., сваімі дзеяннямі шкодзіць каму‑, чаму‑н.; непрыяцель. Класавы вораг. □ Перасварыліся браты за зямлю і сталі адзін аднаму ворагамі.Якімовіч.І ўсё-такі самым небяспечным ворагам чаек на гняздоўі з’яўляецца лісіца.В. Вольскі.// Прынцыповы праціўнік.
2.зб. Процілеглы ваюючы бок; праціўнік. Наткнуўшыся на моцныя сілы ворага, .. атрад зрабіў круты.. паварот на.. усход.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вучнёўскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вучня (у 1, 2 знач.). Вучнёўскія арганізацыі. Вучнёўскі гурток. □ Аднойчы ўвечары ў зямлянку камандзіра ўваліўся Тодар Шалюта і разгарнуў на стале Шлыка лісток з вучнёўскага сшытка.Дуброўскі.//Такі, як у вучня, уласцівы яму. Вучнёўскі почырк.
2. Які належыць да асяроддзя вучняў. Вучнёўская моладзь.
3.перан. Несамастойны, недасканалы. Раннія вершы З. Бядулі — гэта першыя паэтычныя практыкаванні, вучнёўскія спробы пяра.Каваленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)