МІ́КЛАШЫЧ (Miklošič, Miklosich) Франьё (Франц; 20.11.1813, Радамершчак, каля г. Лютамер, Славенія — 7.3.1891), славенскі і аўстрыйскі мовазнавец. Заснавальнік слав. параўнальна-гіст. мовазнаўства. Акад. Венскай (з 1851), чл.-кар. Пецярбургскай (з 1856) АН. Скончыў ун-т у Грацы (Аўстрыя). У 1850—86 праф. Венскага ун-та. Даследаваў лексіку і граматыку слав. моў, узаемадзеянне слав. моў з алб., венг., рум. і інш., вывучаў слав. анамастыку і тапаніміку, л-ру і эпас. Аўтар прац «Параўнальная граматыка славянскіх моў» (т. 1—4, 1852—75), «Утварэнне славянскіх імён» (1860), «Цюркскія элементы ў паўднёва-ўсходніх і ўсходнееўрапейскіх мовах» (1884—90). Склаў «Слоўнік стараславянскай мовы», 1850; 2-е выд. 1862—65), «Этымалагічны слоўнік славянскіх моў» (1886). Выдаў стараж.-слав. пісьмовыя помнікі, у т. л. «Супрасльскі рукапіс», «Шышатаўскі апостал» (1853), «Хроніку Нестара» (1860), крыніцы па гісторыі славян («Monumenta serbica», 1858). У працах паслядоўна ўключаў бел. моўны матэрыял, хоць памылкова аб’ядноўваў бел. і ўкр. мовы як дыялекты адной мовы.
т. 10, с. 356
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАНО́ВІЧ-СА́ХАРАВА Вольга Фёдараўна (28.6.1884, в. Казаноўка Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. — 13.3.1943),
бел. пісьменніца. Жонка С.П.Сахарава. Скончыла Полацкую гімназію (1900). Настаўнічала ў Люцыне (цяпер г. Лудза, Латвія), з 1907 у г. Юр’еў (Тарту, Эстонія). З 1917 зноў у Люцыне. Удзельнічала ў працы культ.-асветнага т-ва беларусаў Латгаліі «Бацькаўшчына». У 1925—32 працавала ў Бел. гімназіі ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс, Латвія), з 1935 у мяст. Краслава. Памагала мужу збіраць бел. фальклор. Літ. дзейнасць пачала ў 1917. Паводле матываў паэмы Я.Купалы «Сон на кургане» напісала п’есу — казачную феерыю «На Полацкім замчышчы» (паст. 1927, выд. 1928), да якой К.М.Галкоўскі напісаў 6 муз. ілюстрацый (хары і сольныя нумары). П’еса «Птушка на волі» (1932, пра жыццё на вёсцы) нагадвала «Паўлінку» Я.Купалы. Яе п’есы «Маладыя пабегі», «Ліст да Прэзідэнта», «Аксюткіна ёлка» ставіліся ў Дзвінскай гімназіі. Пісала вершы (зб. «Водгукі сэрца»; рукапіс у Цэнтр. б-цы АН Літвы).
І.У.Саламевіч.
т. 11, с. 336
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАШКЕ́ВІЧ Ян Казімір, бел. паэт 1-й пал. 17 ст. Біягр. звестак не захавалася. Паходзіў, відаць, са шляхецкага роду герба «Радван» з Ашмяншчыны. Вядомы адзіны яго верш «Полска квітнет лаціною...» (датаваны 1621, апубл. 1842), у якім выявіліся асаблівасці сілабатанічнага вершаскладання. Твор Н. — узор грамадз., патрыят. лірыкі. Паэт адзначае ролю роднай мовы ў грамадскім і культ. жыцці Вял. кн. Літ., ганарыцца міжнар. славай свайго народа, верыць у яго бессмяротнасць. Як сведчаць змест, паэт. форма і мова верша, аўтар быў чалавекам свецкім, высокаадукаваным, патрыятычна настроеным бел. шляхціцам або мешчанінам. Твор захаваўся ў Слуцім спісе Статута ВКЛ 1529. У ім змешчана яшчэ 5 аўтографаў паэта, а таксама запісы інш. асоб, якія сведчаць, што ў 1-й пал. 17 ст. рукапіс бытаваў у Вільні, дзе, напэўна, і быў напісаны верш.
Літ.:
Грынчык М. Шляхі беларускага вершаскладання. Мн., 1973. С. 48—50;
Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982. С. 23—29.
В.А.Чамярыцкі.
т. 12, с. 247
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫСІ́НСКІ (Rysiński) Саламон (каля 1560, в. Рысін Себежскага р-на Пскоўскай вобл. — 13.11.1625),
польскі і бел. паэт-лацініст, парэміёлаг. Вучыўся ў Альтдорфскім ун-це (1586, Германія). У пач. 17 ст. прыдворны паэт кн. Радзівілаў. Выдаў «Дзве кнігі пісьмаў Саламона Пантэра» (1587, у адным з пісьмаў пераклаў на лац. мову вершы А.Рымшы). Аўтар «Кароткага пераказу спраў, здзейсненых святлейшым князем Крыштофам Радзівілам...» (1614), куды ўключана вершаванае апісанне падзей Лівонскай вайны (1558—83). Гал. яго праца — зб. «Тысяча восемсот польскіх прыказак...» (1618, 8-е выд. 1854), які быў вынікам амаль 30-гадовай збіральніцкай дзейнасці (мясц. бел. прыказкі Р. параўнаў з лац., ням., італьян. і інш.). Абедзве кнігі выдадзены ў Любчанскай друкарні. Аўтар «Кнігі заўваг і тлумачэнняў «Пісьмаў Л.А.Сенекі...» (1620, Нюрнберг). З ням. юрыстам і паэтам К.Рытэрсгузіусам падрыхтаваў каментарыі да творчасці познарым. паэта Аўзонія (рукапіс).
Літ.:
Порецкий Я. Соломон Рысинский = Solomo Pantherus eucorussus: Конец XVI — нач. XVII вв. Мн., 1983.
Я.І.Парэцкі.
т. 13, с. 519
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЕ́НСКІ ПСАЛТЫ́Р,
бел. рукапісны помнік канца 14 ст. Паходзіць з Успенскага манастыра (цяпер в. Пустынкі Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.). Зроблены на пергаменце Лукой Смаляніным (Смаленцам) у 1395 па заказе манаха Аляксея. Уключае псалтыр «з Наследаваннем», Евангелле ад Іаана і ўрыўкі з апостала, некалькі запісаў, выкананых тайнапісам. Аздоба складаецца з 3 мініяцюр, 22 заставак, 150 ініцыялаў з мудрагелістым плеценым арнаментам, выявамі людзей, жывёл і пачвар, а таксама сімвалічнага малюнка (леў з арлінымі крыламі, заяц, мядзведзь, крылаты барс, пачвара з чалавечай галавой паміж рагоў). Перапісчык (ён жа і афарміцель) выкарыстоўваў сінюю, зялёную, чырвоную фарбы, золата. У 1657 рукапіс паводле загаду патрыярха Нікана вывезены ў манастыр на в-ве Кій Анежскай губы Белага мора, адсюль другая яго назва — «Анежскі псалтыр». Зберагаецца ў Гіст. музеі ў Маскве.
Літ.:
Бугославский Г.К. Замечательный памятник древней смоленской письменности XIV в. и имеющийся в нем рисунок символико-политического содержания // Древности: Тр. Москов. Археол. о-ва. М., 1906. Т. 21, вып. 1;
Долгов С.О. Архангельская Псалтырь // Там жа.
М.В.Нікалаеў.
т. 15, с. 45
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯЦЕ́РСКІ Міхаіл Іванавіч (? — 12.9.1797),
бел. і польскі драматург, педагог. Выкладаў рыторыку ў Забельскім дамініканскім калегіуме (Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл.), дзе разам з К.Марашэўскім і Ю.Юрэвічам стварыў Забельскі школьны тэатр. Для яго перарабіў камедыю Мальера «Лекар паняволі» («Доктар па прымусу», 1787); увёў туды вобразы бел. сялян Хведара і Апанаса, сцэны з якімі нагадваюць традыц. бел. інтэрмедыі, мальераўскі сюжэт напоўніў бел. мясц. каларытам. Трагедыі «Сапар» (1788), «Фемістокл» (1790, абедзве на польскай мове) напісаны на сюжэты з ант. гісторыі ў адпаведнасці з эстэтыкай класіцызму. Камедыі «Шлюб, пастаўлены дагары нагамі штучкамі арлекіна» і «Камедыя» (абедзве 1790—91, на польскай мове) выкрываюць маральныя заганы бел. феад. грамадства. Аўтар лібрэта оперы «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» (1789) і, як лічаць, арацыі «Пчолы» (1790, абедзве на польскай мове), якія ставіліся ў т-ры, падручніка па рыторыцы (на лац. мове, рукапіс у б-цы Вільнюскага ун-та).
Тв.:
Доктар па прымусу // Беларуская дакастрычніцкая драматургія. Мн., 1978.
Літ.:
Гісторыя беларускага тэатра, Т. 1. Мн., 1983.
А.В.Мальдзіс.
т. 17, с. 198
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
арыгіна́л
(лац. originalis = першапачатковы)
1) твор ці дакумент у сваёй сапраўднай, першапачатковай форме (у адрозненне ад перакладу або копіі);
2) рукапіс, з якога робіцца друкарскі набор;
3) перан. дзівак, чалавек своеасаблівых паводзін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ха́ртыя
(гр. chartion, ад chartes = папера, грамата)
1) старадаўні рукапіс, а таксама матэрыял (папірус або пергамент), на якім ён напісаны;
2) дакумент важнага грамадска-палітычнага значэння.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
вы́чытаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Даведацца пра што‑н. з прачытанага. Вычытаць навіну. □ Дзесьці я вычытаў, што людзей заўсёды аб’ядноўвае тое аднолькавае, што ў іх на душы. Карпюк. [Міхалючок:] — Тут пра што хочаце вычытаеце. Чорны. // Прачытаць уголас для агульнага ведама; зачытаць. Дырэктар школы абвясціў вечар адкрытым, вычытаў па спісе, каму ў прэзідыум. Сабаленка.
2. Чытаючы, зверыць, выправіць тэкст. Вычытаць рукапіс, гранкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перга́мент, ‑у, М ‑нце, м.
1. Спецыяльна апрацаваная скура жывёлы, на якой пісалі да вынаходства паперы. Грамата напісана ўставам на невялікім кавалку пергаменту з абрыўкам шнура ад згубленай прывясной пачаткі. «Помнікі».
2. Старажытны рукапіс, напісаны на такой скуры. У Балгарыі знойдзен пергамент, на якім па сцёртых глагалічных словах напісаны кірыліцкія. «Беларусь».
3. Абгортачная папера, якая не прапускае тлушчу і вільгаці.
[Ад геаграфічнай назвы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)