Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ру́капіс, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Арыгінал або копія тэксту, напісанага ад рукі ці аддрукаванага на пішучай машынцы.
Рукапісы пісьменніка.
Аддаць р. у набор.
2. Помнік пісьменнасці, які адносіцца пераважна да часу ўзнікнення кнігадрукавання.
Вывучэнне старажытных рукапісаў.
|| прым.рукапі́сны, -ая, -ае.
Р. тэкст.
Р. аддзел бібліятэкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ру́капіс, -су м. ру́копись ж.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ру́капіс, ‑у, м.
1. Тэкст напісаны ад рукі, а таксама аддрукаваны на пішучай машынцы. Закружыў вецер, падхапіў лісты рукапісу, хлопчык падбег і сабраў лісты, спісаныя дробным уборыстым косым почыркам.Гурскі.// Арыгінал, тэкст, з якога робяць набор. [Чарнавус:] Кніжку маю не пусцілі ў друк. [Вера:] А прычыны? [Чарнавус:] Адно мне выразна сказаў дырэктар выдавецтва: «Забярыце рукапіс, ён нам не патрэбен».Крапіва.
2. Рукапісны помнік старажытнай пісьменнасці. Балгарскія рукапісы 12–13 стст. Вывучэнне старажытных рукапісаў. □ Да гэтага часу не знойдзена ні аднаго глагалічнага помніка, спісанага з кірылаўскага рукапісу.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РУ́КАПІС,
1) тэкст, напісаны ад рукі, а таксама аддрукаваны на пішучай машынцы.
2) Рукапісны помнік пісьменнасці. Стараж. Р. з’яўляюцца важнай гіст. крыніцай; іх вывучэннем займаецца палеаграфія.
3) У выдавецкай справе — аўтарскі тэкст, арыгінал, з якога робіцца набор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ру́капісм.
1. (помнік пісьменнасці) Hándschrift f -, -en;
2. (тэкст.) Manuskrípt n -es, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ру́капіс ’тэкст, напісаны ад рукі або на друкавальнай машынцы’, ’рукапісны помнік старажытнай пісьменнасці’ (ТСБМ). Складаны назоўнік ад рука (гл.) і пісаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рукапіс / старажытны: манускрыпт
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Супрасльскі рукапіс 1/571; 6/37, 344; 10/122
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ПРАСЛЬСКІ РУ́КАПІС,
назва розных рукапісных зборнікаў — помнікаў усх.-слав. пісьменства. Да 19 ст. зберагаліся ў б-цы Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра (адсюль назва). Найб. вядомыя і каштоўныя: Зборнік жыцій і пропаведзяў 11 ст. Напісаны стараслав. мовай на пергаменце (285 лістоў). Месца ўзнікнення дакладна невядома. Мяркуюць, што рукапісбалг. паходжання. Уяўляе сабой чэццю-мінею (кнігу для чытання) на сакавік. Змяшчае 24 жыціі і 24 словы-павучанні, у т. л. 20 слоў Іаана Златавуста. Разам з Тураўскім евангеллем і інш. рукапісамі 11 ст. гэты зборнік — адзін з самых стараж. помнікаў усх.-слав. пісьменства. Адкрыў і даследаваў М.К.Баброўскі. У 19 ст. падзелены на 3 часткі, якія зберагаюцца ў Варшаве (151 ліст), Любляне (118 лістоў) і С.-Пецярбургу ў Рас.нац. б-цы (16 лістоў). У зарубежнай навук. л-ры гэты зборнік называюць Супрасльскім кодэксам (Codex Suprasliensis). Летапісны зборнік 1-й пал. 16 ст. Складаецца з рус. скарочанага летапісу, блізкага да Аўрамкі летапісу, кароткай летапіснай выбаркі па гісторыі Русі і ВКЛ пачынаючы з 862 і гіст. запісаў пра падзеі канца 15 — пач. 16 ст. на Беларусі, у Кіеве і на Валыні (гл.Валынскі кароткі летапіс). Упершыню апубл. ў 1836 М.Я.Абаленскім. Зберагаецца ў Маскве ў Рас.дзярж. архіве стараж. актаў. Зборнік 1519 змяшчае свецкія і рэліг. творы, у т. л. самы поўны спіс 2-й рэдакцыі Беларуска-літоўскага летапісу 1446 (гл.Супрасльскі летапіс), пераклад на бел. мову Вісліцкага статута польск. караля Казіміра III Вялікага, «Кіева-Пячэрскі пацярык» і інш. Перапісаны ва ўсх. Беларусі пісцом Рыгорам для кн. С.Адынцэвіча, радаслоўе якога змешчана ў канцы рукапісу. Адкрыты Баброўскім. Зберагаецца ў архіве С.-Пецярбургскага філіяла Ін-та рас. гісторыі Рас.АН.
Літ.:
Супрасльская рукопись, содержащая Новгородскую и Киевскую сокращенныя летописи. М., 1836;