1.(нормальное состояние человеческого сознания) ро́зум, -му м.;
лиши́ться рассу́дка стра́ціць ро́зум;
2.(здравый смысл) здаро́вы ро́зум;
рассу́дку вопреки́насу́перак здаро́ваму ро́зуму;
3.(умствование) разва́га, -гі ж.;
субъекти́вный рассу́док суб’екты́ўная разва́га;
◊
быть в по́лном рассу́дке быць у по́ўным ро́зуме;
люби́ть без рассу́дка любі́ць без па́мяці;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ламзану́ць ’ударыць’ (Нас.). Насуперак Насовічу (271), які разглядае гэту лексему як кантамінацыю ад ломіць і мазаць, — гэта аднаразовы дзеяслоў ад прасл.lomoziti. Параўн. чэш.lomzati ’ламаць’, hlomoziti ’грукатаць, тарахцець’, ’трашчаць’, ’праціраць (адзенне)’, славац.lomozit’, hlomaždit’, chlomaždit’ ’шумець, грукатаць’, ’біць, таўчы’, рус.ло́мзать ’шумець, грукаць’, якое з’яўляецца роднасным з літ.lamažyti ’ламаць’, ’давіць, ціснуць’, glamžyti, glamžuoti ’моцна абнімаць’, ’прыціскаць да сябе’. Больш падрабязна гл. Махэк₂, 169; Фасмер, 2, 516; Слаўскі, 5, 183; Трубачоў, Эт. сл., 6, 137–138.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дуба́с ’вялікі, тупы нож’ (Нас.: Вілен., Ковен., Гродз. губ.). Укр.дубас ’вялікі нож’. Няясна. Параўн. фармальна ідэнтычнае, але з іншым значэннем рус.дуба́с ’від лодкі’. Магчыма, спачатку ’лодка грубай работы’ > ’грубы прадмет’. Параўн. у рус. гаворках (СРНГ, 8, 223): дубас «с заостренным носом и тупою кормою грубой работы, наподобие простого корыта». Адсюль, відаць, метафарычна: ’грубы, тупы прадмет’ (> ’тупы нож; тупы, вялікі нож’). Лексему дуба́с ’лодка’. Фасмер (1, 548) выводзіць ад *dǫbъ ’дуб’ (насуперак Міклашычу, які зыходзіў з тур.tombaz).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зду́ха ’дрыгва’ (Сл. паўн.-зах.; пруж., ДАБМ, 685), здухавіна2 ’нізкае вільготнае месца’ (Нас.), ’падзолістая глеба’ (Сл. паўн.-зах.), зды́ховина ’дрыгва’ (ганц., ДАБМ, 754). Укр.дыял.зду́ховина ’багна’, серб.-харв.ѝздуха ’непрыкметная трэшчына ў русле, што ўцягвае рачную ваду’. Насуперак Юркоўскаму (Ukr. hydrogr., 164) прэфікс хутчэй не sъ‑, а jьz‑ (параўн. серб.-харв.) ці vъz‑ (параўн. здух). Трэба пагадзіцца з Талстым (СГТ, 185), што тэрмін непасрэдна звязаны з анатамічным тэрмінам (гл. здух) паводле падобнасці знешняга дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́мнік ’помнік’ (ТСБМ). Польск.pomnik, чэш., славац.pomník ’тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад помніць (гл.), як цягнуць > цягнік (гл.). Хутчэй за ўсё, запазычана з польск.pomnik, што пашырыўся ў XIX ст. як калька з ням.Denkmal ’тс’, адсюль і чэш.pomník (Банькоўскі, 2, 694, насуперак Орлась, JP, 76, 4–5, 299–302), што, магчыма, паўплывала і на ўтварэнне рус.памятник ’тс’ (Кохман, Sprawozd. Opol. TPN, wydz. 2 В, 24, 25–27), параўн. паралельнае ужыванне ў Міцкевіча pomnik, pamiętnik, monument ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
motion1[ˈməʊʃn]n.
1. pyx; ход;
Newton’s laws of motion зако́ны ру́ху Нью́тана;
be in motion ру́хацца
2. жэст, рух (рукі або галавы)
3. прапано́ва;
adopt/pass/carry a motion прыня́ць прапано́ву;
table/propose/put forward a motion зрабі́ць/уне́сці прапано́ву;
reject a motion адхілі́ць прапано́ву
4.med. стул, спаражне́нне, выпаражне́нне
♦
go through the motions рабі́ць, гавары́ць (што-н.) насу́перак жада́нню;
put/set in motion прыво́дзіць у рух
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Гапа́к ’гапак’ (БРС). Рус.гопа́к, укр.гопа́к ’тс’. Лічыцца запазычаннем з укр. мовы, дзе назва танца гопа́к з’яўляецца вытворнай ад выклічніка гоп! Гл. Фасмер, 1, 438. Аб паходжанні самога выклічніка думаюць, што рус.гоп! — гэта ўкраінізм (гл. Шанскі, 1, Г, 129) і наогул падобны выклічнік і ва ўкр. і ў польск. мовах < ням.hopp, hops (гл. Фасмер, там жа). Насуперак гэтаму Слаўскі (1, 428) укр.гоп, польск.hop, чэш.hop лічыць проста гукапераймальнымі (падрабязна Махэк₂, 176, які лічыць hop‑ элементарным, першапачатковым, незапазычаным).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жальня́ ’могілкі’ (Шпіл.), жальні́к ’тс’ (Яшкін). Рус.паўн.жальник, польск.żalnik ’тс’. Выгонная (Бел.-польск. ізал., 24–26) звязвае з жалець (гл.), г. зн. са спальваннем трупаў, насуперак Львову (Очерки по лексике памятников ст.-слав. письменности, 1966, 103; ЭИРЯ, 5, 66–68), які лічыў, што жаль(ник) абазначала надмагільнае збудаванне там, дзе адсутнічала спальванне трупаў. Міклашыч (406), Брукнер (661) лічылі, што адпаведныя словы якраз абазначаюць месцы спальвання трупаў. Наяўнасць жа́лець ’тлець’ пацвярджае гіпотэзу Міклашыча і Брукнера, якія аб гэтым слове не ведалі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скло́ннасць ‘схільнасць, дар, талент’, ‘прыхільнасць’ (Ласт.), сюды ж скланяць ‘схіляць у карысць каго-небудзь ці чаго-небудзь’, скло́нны ‘прыхільны’ (там жа), ст.-бел.склонити ‘схіліць’ (Альтбаўэр), параўн. рус.скло́нность, склоня́ть, скло́нный ‘тс’. Паводле Кохмана (Stosunki, 125–126), насуперак Фасмеру (3, 642: калька франц.inclination ‘схільнасць’), з польск.skłonność — калька з лац.inclinatio ‘тс’, што трапіла ў рускую мову праз старабеларускую, гл. таксама Віткоўскі, Słownik, 173. У сучаснай літаратурнай мове калькуюцца ўтварэннямі з коранем ‑хіл‑, што не выключае захавання народных форм ад кланіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РАБЕСП’Е́Р (Robespierre) Максімільен Франсуа Мары Ізідор дэ (6.5.1758, г. Арас, Францыя — 28.7.1794),
дзеяч Французскай рэвалюцыі 1789—99. Вучыўся ў Калежы Людовіка Вялікага ў Парыжы, скончыў юрыд. факультэт Сарбоны (1780). З 1781 адвакат у Арасе. З 1783 чл. Араскай акадэміі навук і мастацтваў, з 1788 яе прэзідэнт. У 1789 дэпутат Генеральных штатаў ад трэцяга саслоўя. Актыўна ўдзельнічаў у іх працы і ў дзейнасці створанага на іх аснове Нац. сходу, з ліп. 1790 яго сакратар. Абараняў інтарэсы шырокіх нар. мас, насуперак ліберальнай большасці сходу, выступаў супраць замацаваных канстытуцыяй 1791 каралеўскага права вета, падзелу грамадзян на актыўных і пасіўных, маёмаснага цэнзу на выбарах, захавання рабства ў калоніях і г.д. У 1791—92 працаваў у секцыях камуны Парыжа, выдаваў штотыднёвік «Défenseur de la constitution» («Абаронца канстытуцыі»), на старонках якога выказваў свае погляды. Меў падтрымку шэрагу дэмакр. арг-цый: Якабінскага клуба, Клуба кардэльераў, паліт. клубаў Марселя, Версаля, Тулона і інш. гарадоў. Асуджаў агітацыю жырандыстаў за рэв. вайну супраць феад.-абсалютысцкіх манархій Еўропы. Пасля пачатку вайны Францыі з Аўстрыяй і Прусіяй (крас. 1792) агітаваў за рэв. метады вядзення вайны. Р. не прыняў непасрэднага ўдзелу ў паўстанні 10.8.1792, якое скінула караля, але на наступны дзень быў абраны чл. камуны Парыжа. У вер. 1792 абраны дэпутатам ад Парыжа ў Нац.Канвент, дзе стаў адным з найб. уплывовых дзеячаў якабінцаў. Узначаліў барацьбу супраць панавання жырандыстаў, быў сярод рашучых прыхільнікаў смяротнага пакарання караля Людовіка XVI. Як і Ж.П.Марат, быў адным з паліт. кіраўнікоў нар. выступлення 31.5—2.6.1793, якое скончылася арыштам дэпутатаў-жырандыстаў і пераходам улады да якабінцаў. Р. — адзін з ініцыятараў рэв. палітыкі якабінскага ўрада (агр. заканадаўства, якое ліквідавала феад. землеўладанне, прыняцце радыкальнай канстытуцыі 1793 і інш.). 27.7.1793 Р. абраны чл.К-таграмадз. выратавання (КГВ), фактычна кіраваў ім. Пры Р. КГВ ператварыўся ў гал. орган рэв. дыктатуры, якая змяніла канстытуцыйнае кіраванне (гл.Якабінская дыктатура). Канцэнтрацыя ўлады і ўсіх сіл спрыяла перамозе франц. армій да лета 1794 над унутр. і знешняй контррэвалюцыяй. Ў гэты час абвастрылася барацьба ў рэв. кіраўніцтве. Пачаліся рэпрэсіі супраць б. паплечнікаў Р., не згодных з яго палітыкай — прыхільнікаў Ж.Ж.Дантона, Ж.Р.Эбера і інш. Гэта прывяло да змовы супраць Р. ў Канвенце і Тэрмідарыянскага перавароту 27.7.1794. Р. быў арыштаваны і без суда пакараны смерцю разам з групай сваіх бліжэйшых паплечнікаў.