Род1, руод, ро̂д, рід ’рад пакаленняў, якія паходзяць ад аднаго продка’, ’асноўная арганізацыя першабытнаабшчыннага ладу’, ’родзічы, сваякі, радня’, ’сям’я’, ’паходжанне, прыналежнасць да пэўнага саслоўя’, ’разнавіднасць, сорт, тып’, ’спосаб, характар, напрамак’ (ТСБМ, Федар. 6, Мат., ТС, Др.-Падб., Бяльк., Ян., Бір., Стан., Бес., Байк. і Некр., ПСл; мін., Шн.; калінк., воран., ЛА, 3; Яшк., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’пол’ (Байк. і Некр.), ’парода (пра жывёлу)’ (ПСл). Укр. рід, рус. род, польск. ród, н.-луж. rod, в.-луж. ród, чэш., славац. rod, славен. rȏd, серб. ро̑д і харв. rȏd, макед. род, балг. род(ъ̀т), ст.-слав. родъ. Прасл. *rodъ, звязанае чаргаваннем у корані з ц.-слав. редъ ’ежа’, ’з’яданне, паглынанне’, славен. redítiкарміць, гадаваць, вырошчваць’, роднаснае лат. rads ’родзіч’, ’пол’, ’крыніца, пачатак, паходжанне’, ’радня’, raža ’багаты, шчодры ўраджай’, ’поспех’, ’вялікая сям’я’, літ. rasmė̃ ’ураджай’, лат. rasma ’росквіт, урадлівасць’ (Міклашыч, 280, Махэк₂, 514; Фрэнкель, 683), ст.-інд. vrādhant‑ ’які паднімаецца’, várdhati ’расце, множыцца, узмацняецца’, vṛddhás‑ ’які вырас, вялікі, стары’, авест. vərəẟaiti ’расце’, ст.-грэч. ὀρυός, дар. βορυός ’прамы, правільны, сапраўдны’ (Фасмер, 3, 490–491). З гэтых форм выводзяць назоўнік дзеючай асобы і.-е. u̯ródhos‑, якое з асновы цяпер. часу u̯rédhe/o (Траўтман, 234; Фасмер, 3, 491; Бязлай, 3, 190; Покарны, 1167; Младэнаў, 562; БЕР, 6, 296; ESJSt, 13, 771–3). Трубачоў (Дополн., 3, 491), супастаўляе слав. *rodъ з арм. ordi ’сын’, хец. h̬ardu‑ ’праўнук’ і ўзводзіць іх да і.-е. *əordh‑ ’высокі’, ’які вырас’. Ондруш (, 9, 1958, 150) услед за Трубачовым шукае сувязь паміж *rodъ і *orsti ’расці’.

Род2 ’роды’ (віл., Сл. ПЗБ), н.-луж. rod, в.-луж. ród ’нараджэнне’. Да радзі́ць (гл.). Сюды ж ро́ды ’фізіялагічны працэс выхаду плода з цела маці’ (ТСБМ, ТС).

Род3 ’ураджай’ у выразе: дай, Божа, на жытычко род (маг., Шн.; Жд. 2, Ян., Юрч. Вытв.), серб. ро̂д і харв. rȏd, макед. род ’тс’, рус. маск. роди́вый ’які дае багаты ўраджай’, укр. роди́ти, бел. радзі́ць ’даваць багаты ўраджай’. Старажытнае балтаславянскае ўтварэнне, параўн. лат. raža ’багаты ўраджай’ (з *radi̯ā), а таксама славен. rodína, серб. родѝна, харв. rodìna ’ўрадлівасць’, серб. ро́дац ’пладовае, пладаноснае дрэва’. Сюды ж ро́дный ’урадлівы’ (Юрч. Фраз. 2, Юрч. СНС), ро́дны ’пладавіты, ураджайны’ (Нас., Стан.), ’буйны, высокага росту’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расці́, расту, расцеш, расце; расцём, расцяце; пр. рос, расла, ‑ло; незак.

1. У выніку жыццёвага працэсу павялічвацца, станавіцца большым, даўжэйшым, вышэйшым і пад. (пра жывыя істоты, арганізмы). Быў чэрвень, Калі ўсё расло і цвіло... Броўка. А ракіта тая як расці ды расці, — вырасла да самага неба. Якімовіч. Платон Назаравіч адхіляецца, адступае на крок; аглядае Алеся так, як бацька сына, якога доўга не бачыў, кажа з ухвалай: — А ты расцеш, хлопча. Шамякін. // З’явіўшыся, павялічвацца, падаўжацца (пра валасяное покрыва, поўсць). Скура над ілбом садрана, магчыма, і сапраўды не будуць расці валасы. Кулакоўскі. Падласы еў адну мякіну, Тарчком на ім расло шчацінне. Крапіва. // Станавіцца больш сталым, дарослым. [Самоцька:] — Я яго б’ю, катую, ушчуваю. Гэтак мой дзед вырас .., гэтак і маё дзіця расце. Чорны. // Праводзіць дзе‑н., у якіх‑н. умовах сваё дзяцінства, раннія гады. Расці ў вёсцы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічвацца колькасна, у памерах, у аб’ёме. Хутка расце новы дом. Расце народны дабрабыт. Растуць надоі малака. □ Буданы хутка раслі адзін пры адным. Мележ. Вялізарная наледзь расла вакол вадакачкі і цягнулася да самых рэек. Лынькоў. А ў лясах Палесся тым часам адзін за адным нараджаліся і раслі атрады народных мсціўцаў. Краўчанка. // Падыходзіць, паднімацца (пра цеста). // Узмацняцца, мацнець. Дружба паміж сябрамі расла і мацнела. Гамолка. «Арцель .. [Вольга Апалонаўна] збіраецца карміць ці што?» — не раз думаў Юрка, і ў яго душы расло нездавальненне ўсім гэтым парадкам жыцця ў доме Пеўніка. Навуменка. // Станавіцца больш гучным; мацней гучаць. Крык шырыўся, рос, палату ўсе двары, усю вуліцу. Лынькоў.

3. перан. Удасканальвацца, развівацца. [Капітан:] — Зайздрошчу ўрачам у шпіталі. Людзі там сапраўды працуюць, растуць. Алешка. [Сцяпан Рыгоравіч] працаваў у гандлі, працаваў і рос ад радавога прадаўца да старшыні райспажыўсаюза. Кірэйчык.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Распаўсюджвацца, існаваць (пра расліны, калі ідзе гутарка аб раёне іх пашырэння). У возеры растуць водарасці. Сасна расце на пясчаніках. // Знаходзіцца, быць (пра расліны ў працэсе росту). Каля хат раслі кучаравыя вішанькі; былі тут ігрушы і яблыні. Колас. [Абапал дарожкі] густа раслі рамонкі, півоні, астры і незабудкі. Ваданосаў. На ўбітай дарозе трава не расце. Прымаўка.

•••

Вялікі расці! — ужываецца як адказ дарослых на падзяку дзяцей.

На вярбе грушы растуць у каго гл. груша.

Расці на лес гледзячы — а) пра хуткі рост; б) пра гадаванне дзяцей без нагляду, без бацькоўскай навукі. Мікодым — удавец, мае дваіх дзяцей, якія ў як кажуць, растуць на лес гледзячы, бо бацька не вельмі іх даглядае. Марціновіч.

Расці як грыбы (пасля дажджу) — узнікаць хутка і ў вялікай колькасці.

У роце расце — а) пра адсутнасць апетыту, жадання есці; б) пра непрыемную на смак страву.

Хоць трава не расці — пра поўную абыякавасць да чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

з (перад некаторымі спалучэннямі зычных — са), прыназ.

I. з Р.

1. Ужыв. пры абазначэнні напрамку дзеяння адкуль-н., крыніцы, месца, адкуль выходзіць што-н.

Выйсці з хаты.

Прывесці з вёскі.

Выпіска з пастановы.

Стральба з гармат.

2. Ужыв. пры абазначэнні месца, прадмета, ад якога аддзяляецца, адыходзіць што-н.

Зваліцца са страхі.

Зняць з паліцы.

Скінуць з плячэй.

Пайсці з працы.

3. Ужыв. пры абазначэнні месца, сферы дзеяння, адкуль зыходзіць што-н., адкуль прыходзіць хто-н.

Шум з вуліцы.

Вярнуцца з вакзала.

Уваход з завулка.

4. Ужыв. пры абазначэнні асобы ці прадмета паводле іх паходжання, прабывання дзе-н.

Пісьмо з бацькаўшчыны.

Рабочы з ліцейнага завода.

5. Ужыв. пры абазначэнні месцазнаходжання прадмета ці асобы, што ўтвараюць дзеянне.

Страляць з гары.

Удар з тылу.

Зайсці з другога боку вёскі.

6. Ужыв. пры абазначэнні прадмета, з’явы, часу, асобы і пад., ад якіх пачынаецца, узнікае што-н.

Акінуць поглядам з галавы да ног.

З маленства.

Пачнём з вас.

Заняты з раніцы.

7. Ужыв. пры абазначэнні прадмета, які падвяргаецца чаму-н. або які служыць адзінкай адліку.

Пошліна з тавару.

З яго ўзялі тры рублі.

Сабраць па пяцьдзясят цэнтнераў пшаніцы з гектара.

8. Ужыв. для абазначэння прадмета, які служыць узорам, арыгіналам, крыніцай чаго-н.

Пісаць партрэт з каго-н. Копія з карціны.

Пераклад з беларускай мовы.

9. Ужыв. пры ўказанні на дастатковасць чаго-н. для каго-н.

Хопіць з вас гэтага.

10. Абазначае выдзяленне часткі якога-н. цэлага.

Адно з двух.

11. Ужыв. пры абазначэнні з’яў, прадметаў і пад., пры дапамозе якіх што-н. робіцца.

Стараецца з усіх сіл.

Дапамагаць з апошняга.

12. Абазначае ўласцівасць чаго-н. па саставе, матэрыяле.

Дом з цэглы.

Абед з трох страў.

13. Абазначае змяненне, ператварэнне чаго-н. у што-н.

З пасёлка ўзнік горад.

14. На аснове чаго-н.

З дазволу.

З чыйго-н. адабрэння.

15. З прычыны, у выніку чаго-н.

Заспяваць з радасці.

Заплакаць з гора.

Сказаць са злосці.

16. Пры дапамозе чаго-н., якім-н. чынам.

Узяць з бою.

Карміць з лыжачкі.

II. з В. Прыблізна, амаль.

Пражыць з паўгода.

Рыбіна важыла з кілаграм.

Ростам з мяне.

III. з Т.

1. Указвае на сумеснасць, удзел у адным і тым жа дзеянні або стане дзвюх ці больш асоб, прадметаў, а таксама на суправаджэнне адной асобы ці прадмета іншымі пры ажыццяўленні якога-н. дзеяння, пры якім-н. стане.

Я з табой.

Мы з ім.

Брат з сястрой.

Узяць з сабой.

Раіцца з сябрамі.

Згадзіцца з кім-н. Пазнаёміць з прыяцелем.

2. Указвае на злучэнне, змацаванне аднаго і другога, а таксама на сумежнасць, блізкасць.

Межавацца з Літвой.

Звязаць адзін пакунак з другім.

Злучыць падстанцыю з гарадской тэлефоннай сеткай.

3. Указвае на наяўнасць чаго-н. у чым-н., валоданне чым-н.

Пірог з грыбамі.

Хлеб з малаком.

Дзіця з музыкальнымі здольнасцямі.

Дзяўчына з кнігай у руках.

4. Ужыв. пры абазначэнні з’явы або стану, якім суправаджаецца якое-н. дзеянне.

Слухаць з усмешкай.

Чакаць з нецярпеннем.

Пабегла з крыкам.

Знайсці з цяжкасцю.

Вайсковыя часці адыходзілі з боем.

5. Ужыв. пры абазначэнні сродку, з дапамогай якога ажыццяўляецца дзеянне.

Адправіць пакет з пасыльным.

Змагацца са зброяй у руках.

6. Указвае на асобу ці прадмет, на якія распаўсюджваецца дзеянне, стан.

Справіцца з цяжкасцямі.

Сабрацца з сіламі.

Няўважліва абысціся з наведвальнікам.

З ім здарылася бяда.

Марудзіць з адказам.

Як справы з дысертацыяй? У яе дрэнна з сэрцам.

7. Ужыв. пры наступленні чаго-н.

З часам усё наладзіцца.

З надыходам вясны прырода ажывае.

З гадамі густы мяняюцца.

Усё перайначылася з яго прыездам.

8. Ужыв. пры абазначэнні мэты дзеяння.

Звярнуцца з просьбай.

Прыйсці з рапартам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлеб м., в разн. знач. хлеб;

бялко́вы х. — белко́вый хлеб;

на ласка́вым хле́беуст. на пожи́зненном пансио́не; быть нахле́бником, иждиве́нцем;

жыць (сядзе́ць) на чужы́м хле́бе — есть чужо́й хлеб;

перабіва́цца з хле́ба на квас — перебива́ться с хле́ба на квас;

мець кусо́к хле́ба — име́ть кусо́к хле́ба;

надзённы хлеб — насу́щный хлеб;

за́йцаў хлеб — за́ячий хлеб;

на сваі́м хле́бе — на свои́х хлеба́х;

шука́ць лёгкага хле́ба — иска́ть лёгкого хле́ба;

хлеб ды соль — хлеб да соль;

хлеб-соль — хлеб-соль;

і гэ́та хлеб — и то хлеб;

сустрэ́ць хле́бам-со́ллю — встре́тить хле́бом-со́лью;

дарэ́мна хлеб е́сці — зря хлеб есть;

дзялі́ць хлеб і соль — дели́ть хлеб и соль;

кармі́ць хле́бам — корми́ть хле́бом;

ісці́ на свой хлеб — начина́ть жить свои́м трудо́м;

мець кусо́к хле́ба — иметь кусо́к хле́ба;

без хле́ба сядзе́ць — без хле́ба сиде́ть;

аб сухі́м хле́бе — сухи́м хле́бом пита́ясь;

забыць (чыю) хлеб-соль — забы́ть (чью) хлеб-соль;

се́сці (пасадзі́ць) на х. і ваду́ — сесть (посади́ть) на хлеб и (на) во́ду;

е́сці хлеб — (з чаго) жить за счёт (чего);

це́раз хлеб ды хле́ба шука́цьпогов. от добра́ добра́ не и́щут;

мець хлеб і да хле́ба — жить в доста́тке;

гало́днай куме́ хлеб наўме́посл. голо́дной куме́ хлеб на уме́;

жывём, хлеб жуёмпогов. живём, хлеб жуём;

хлеб-соль еш, а пра́ўду рэжпосл. хлеб-соль ешь, а пра́вду режь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́ра 1, ‑ы, ж.

1. Два аднолькавыя сіметрычныя прадметы, якія складаюць адно цэлае. Пара рукавіц. □ «Стой! — камандуе Марка. Спыніліся. — Знімайце, паны, боты!» — Разуліся. Лепшую пару выбраў сабе Марка, рэшту падзялілі нашы лапатнікі. Колас. // Адзін з двух аднолькавых сіметрычных прадметаў, якія складаюць адно цэлае (у адносінах да другога). Да рукавіцы трэба было знайсці пару замест згубленай. // Два аднолькавыя сіметрычныя органы або іх часткі, якія выконваюць аднолькавыя функцыі ў жывым арганізме. Колькі хвілін дзве пары вачэй былі ў маўклівым спаборніцтве. Мікуліч. // Разм. Прадмет, які складаецца з дзвюх аднолькавых і злучаных разам частак. [Ніна] знімае другую пару навушнікаў, расчэплівае іх і накладае на вушы. Брыль.

2. Дзве асобы, мужчына і жанчына, дзве жывёліны, самец і самка. Рупліва ўладкоўвалася ў сваім купэ адна ўжо даволі немаладая пара. Кулакоўскі. Пад дахам нашага дома, у вузенькай шчыліне франтона, вераб’іная пара звіла сабе гняздо. Гарбук. // Дзве істоты, якія знаходзяцца, дзейнічаюць разам, аб’яднаныя чым‑н. агульным. У лявонісе імклівай Пары стройныя ідуць. Броўка. На экране танцавала балетная пара. Шамякін. // Адна з дзвюх істот, якія знаходзяцца, дзейнічаюць разам і разглядаюцца як нешта цэлае. Антон танцуе з Настуляй. Скіба таксама знайшоў пару — пажылую вясёлую кабету. Крапіва. // Запрэжка з дваіх коней. Прыехаць на пары.

3. у знач. прысл. па́рамі. Удваіх, па два. Танцаваць парамі.

4. у знач. вык., каму (звычайна з адмоўем). Разм. Пра таго, хто адпавядае каму‑н. па якіх‑н. якасцях, у якіх‑н. адносінах. Лабановіч, як мог і як умеў, суцяшаў Балоціча і не асуджаў Валю. Што ёй за пара бедны, малавядомы вясковы настаўнік. Колас.

5. Разм. Два прадметы, дзве штукі чаго‑н. Старая павезла [на кірмаш] місачку масла і пару куранят. Крапіва.

6. Разм. Невялікая колькасць чаго‑н.; некалькі. — Я прасіў бы вас на пару слоў, — ужо больш ветліва сказаў.. [Гунава]. Самуйлёнак. [Лыжнік] махнуў палкамі, зрабіў пару шырокіх крокаў і параўняўся з.. [Верай]. Марціновіч.

•••

Пара сіл (спец.) — дзве паралельныя і роўныя сілы, якія накіраваны ў процілеглыя бакі і дзейнічаюць у адной плоскасці.

На пару; у пары з кім — разам, удваіх з кім‑н.

па́ра 2, ‑ы, ж.

Газ, які ўтвараецца пры выпарэнні вады, нагрэтай да высокай тэмпературы; газападобны стан вады. З чыгуна выбівалася пара, разносячы навокал апетытны пах юшкі. Асіпенка. На прымусе вада ў каструлі клекатала, Кіпела і бурліла бурна так, Што пара пачала клубіцца. Корбан. // Вялікая колькасць вельмі дробных кропелек вады, якія ўтвараюцца ў паветры пры падсыханні чаго‑н. вільготнага, пры сутыкненні цёплага і халоднага паветра і пад. Вада пад берагам злёгку курылася празрыстай парай. Лынькоў. Гарачай парай дыхала зямля, нядаўна напоеная шчодрым дажджом. Шамякін. // Разм. Моцна нагрэтае вільготнае паветра. Пара касцей не ломіць. Прымаўка.

•••

Мятая пара (спец.) — адпрацаваная пара ў машынах.

З лёгкаю параю — пажаданне таму, хто толькі што памыўся ў лазні.

Паддаць пары гл. паддаць.

Пад параю — гатовы ў любы момант адправіцца (пра паравоз, параход).

пара́, ы́; мн. по́ры (з ліч. 2, 3, 4 пары́), пор і по́раў; ж.

1. Час, перыяд. У нас з табою стрэч было нямала У грозны час і радаснай парой. Танк. А калі закрасуе жыта, зацвіце лён — лепшай пары, напэўна, і на свеце не бывае. Няхай. Набліжалася тая пара, калі Юля павінна была стаць маці. Грамовіч. // Пэўны, адпаведны момант. — Давай! — сказаў я. — Цяпер самая пара пакупацца, а то ад сонца аж галава разбалелася. Васілёнак. // Частка сутак. Зоры далёкія, зоры бліскучыя Ціха гараць над зямлёй. Крыкі знаёмыя, тоны пявучыя Льюцца вячэрняй парой. Колас. Увечар да брата Прыходзяць сябры, Гамоняць аб справах Да позняй пары. Астрэйка. // Пра які‑н. перыяд года. Быў канец ліпеня, стаяла звычайная для гэтай пары гарачыня. Васілёнак. Загадае чараўніца — Дваццаць сонцаў загарыцца, Дождж пальецца як з вядра. Проста летняя пара. Муравейка. З той зімовай далёкай пары Мы з табою навекі сябры. Астрэйка. // Эпоха, перыяд. Беларуская літаратура савецкай пары.

2. у знач. вык. Настаў час для чаго‑н. А дзень канчаецца тым часам, Пара падумаць пра начлег. Колас. Маша спяшалася дамоў — пара было карміць малога. Шамякін.

•••

Без пары — рана, дачасна.

Да гэтай пары — да гэтага часу.

Да пары да часу — пакуль што.

З той пары — з таго часу, моманту.

Каторая пара — вельмі позна.

Не ў пару — не ў час, недарэчы.

У пару — у час, своечасова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)